Fiat 3,5 HP

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Fiat 3½ HP ў Нацыянальным аўтамабільным музеі ў Вялікабрытаніі

Fiat 3,5 HP (або Fiat 3 ½ HP, Fiat 4 HP) — першы аўтамабіль, які выпускаўся кампаніяй Fiat. Выпускаўся з 1899 па 1900 год. У 1899 годзе было выраблена 8 аўтамабіляў, а ў наступным годзе — яшчэ 18.

Мадэль грунтавалася на распрацоўцы кампаніі Ceirano GB & C пад назвай Ceirano Welleyes. Кузава вырабляліся ў майстэрні Марчэла Алезіа ў Турыне.

Аўтамабіль меў усталяваны ззаду двухцыліндравы рухавік з вадзяным астуджэннем, аб'ёмам 679 куб. см. і троххуткасную скрынку перадач (без задняга ходу). Максімальная хуткасць аўтамабіля складала 35 км / г [1]. Нягледзячы на невялікі па аб'ёме рухавік, выдатак паліва дасягаў 8 літраў на 100 км[2].

Усяго было зроблена 26 асобнікаў, 4 з якіх у цяперашні час захоўваюцца ў музеях.

Зноскі

  1. Назад у...1899(недаступная спасылка). fiat.co.nz. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 21 красавіка 2012.
  2. FIAT mod. 4 HP(недаступная спасылка). museoauto.it. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2005. Праверана 21 красавіка 2012.