Fifteen (песня Тэйлар Свіфт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Fifteen»
Вокладка сінгла «Fifteen» (P175, 2009)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Fearless
Выпушчаны 30 жніўня 2009
Мова англійская
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2008
Жанр кантры-поп
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 4:55
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«You Belong With Me»
(2009)
«Fifteen»
(2009)
«Fearless»
(2010)

«Fifteen» (бел. «Пятнаццаць») — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 30 жніўня 2009 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар. Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 23 месца ў галоным хіт-парадзе і паднялася на 7 прыступку ў кантры-чарце. Сінгл атрымаў некалькі музычных узнагарод і намінацый, сярод якіх намінацыя на MTV Video Music Awards. На цяперашні час сінгл мае дзве плацінавыя сертыфікацый у Амерыцы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Песня прысвечана школьнай сяброўцы Тэйлар — Эбігейл Андрасан. Як расказвала Свіфт у адным з інтэрв’ю, у школе яны лічылі сябе агіднымі качанятамі, таму так важна было патрымліваць адзін аднаго.[1] Акрамя таго, гэта любімая песня Свіфт на альбоме «Fearless».

« Тэйлар Свіфт: «Я напісала гэтую песню, грунтуючыся на гісторыі маёй лепшай сяброўкі са школы, Эбігейл. Я пачала з радкоў «Abigail gave everything she had to a boy who changed his mind» і напісала астатняе з гэтага пункту, амаль задам наперад. Я проста вырашыла, што я сапраўды хачу расказаць гісторыю аб нашым першым годзе старэйшай школы, таму што, думаю, у той год я вырасла больш, чым у любы іншы год майго жыцця. Звычайна я не плачу з-за таго, праз што я прайшла, нават калі гэта самы жудасны разрыў. Але падчас запісу "Fifteen" я плакала, бо гэта песня пра маю лепшую сяброўцы». »

Тэйлар скончыла працу над песняй у дарозе і вельмі нервавалася перад тым, як паказаць песню Эбігейл, таму што не ведала, як адрэагуе яе сяброўка.[2] 

« Эбігейл Андрасан: «Я не магла паверыць. Было вельмі кранальна. І цяпер гэтак жа кранальна. Усе пытаюцца ў мяне: "Прымушае цябе песня адчуваць сябе некамфортна?" Ні на секунду. Таму што калі я гляджу на людзей у зале, якія звязваюць сябе з песняй, — гэта ўсе, аб чым я магу прасіць. Для мяне гонар, што яна захацела расказаць пра мой досвед. І што будзе лепш, чым напісаць аб гэтым песню і падзяліцца з мільёнамі людзей?». »

Акрамя Эбігейл, у песні спяваецца пра самага першага хлопца Тэйлар — Дру Дунлапе.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

«Fifteen» — гэта кантры-поп песня, даўжынёй у 4 хвіліны і 55 секунд.[3] Кампазіцыя мае ўмераны рытм 96 удараў у хвіліну. Трэк класіфікуецца як балада і напісаны ў танальнасці соль мажор. Вакал Свіфт ахоплівае крыху больш за дзве актавы, ад G3 да С5. Акордавая паслядоўнасць кампазіцыі — Gsus2–Csus2–Эм–Csus2.

У тэкст «Fifteen» спявачка апавядае аб некалькіх падзеях, якія адбываліся з ёй у падлеткавым узросце. У першым куплеце Свіфт расказвае пра пераход у старэйшую школу з намерамі трымацца далей ад яе аднагодкаў праз сваю сціпласць. Другі куплет апавядае пра сустрэчу з Эбігейл і тое, як яны сябравалі. Паслядоўна выканаўца пачынае апісвае першае спатканне і каханне, якое было не шчаслівым. У прыпевах Тэйлар папярэджваў маладых дзяўчат наконт магчымага горкага вопыту блізкіх зносін.

Рэжысёр відэакліпа — Раман Уайт, які да гэтага зняў кліп да песні «You Belong With Me». У кліпе дзве сяброўкі, Свіфт і Эбігел (якая сама ў ім здымалася) праходзяць праз розныя сітуацыі школьнага жыцця. Рэжысёр распавядаў, што амаль усё ў гэтым кліпе было створана на камп’ютары

Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 23 месца ў галоным хіт-парадзе і паднялася на 7 прыступку ў кантры-чарце. На цяперашні час сінгл мае дзве плацінавыя сертыфікацый у Амерыцы.[4] У Канадзе сінгл дасягнуў 48 месца ў нацыянальным хіт-парадзе і стаў залатым. У Аўстраліі песня стала 48 у чарце.

Патаемнае пасланне — «I Cried While Recording This» (бел. «Я плакала, калі запісвала гэта»).

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • CD-сінгл / Лічбавая дыстрыбуцыя
  1. "Fifteen" (Альбомная версія) – 4:54
  • Аўстарлійскі поп-мікс
  1. "Fifteen" (Поп-міксавая версія) – 4:01

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2009) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Аўстраліі ARIA 48
Сцяг Канады Canadian Hot 100 19
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Chart 30
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 23
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary 12
Сцяг ЗША Billboard Adult Top 40 14
Сцяг ЗША Hot Country Songs 7
Сцяг ЗША Mainstream Top 40 10

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2010) Пазіцыя
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary Songs[5] 28

Зноскі

  1. Swift, Taylor. Cut By Cut(недаступная спасылка). 'Bigmachinerecords.com'. Big Machine Records. Архівавана з першакрыніцы April 3, 2010. Праверана March 12, 2010.
  2. Lee, Teena. Taylor Swift to share CMA spotlight with Hendersonville High School students(недаступная спасылка). The Tennessean. Gannett Company (9 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2009. Праверана March 26, 2011.
  3. [Fifteen (песня Тэйлар Свіфт) (англ.) на сайце AllMusic Fearless - Taylor Swift]. Allmusic. Rovi Corporation. Праверана August 28, 2010.
  4. Hot 100 - Week of November 29, 2008. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 15, 2011.
  5. Adult Contemporary Songs: Page 1. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.