Перайсці да зместу

Five Nights at Freddy’s

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Five Nights at Freddy’s
Распрацоўшчыкі

ScottGames Steel Wool Studios

Illumix
Выдавец ScottGames
Дата выпуску

Five Nights at Freddy’s 1

(8 жніўня 2014)
Апошняя версія Five Nights at Freddy's: Security Breach: Ruin / (25 лiпеня 2023)
Жанры survival horror, point-and-click
Стваральнікі
Кіраўнік Скот Коўтан
Кампазітары

Леон Рыўкін

Ален Сімпсан
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One, Xbox Series X/S, Nintendo Switch, iOS, Android
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіт лічбавая дыстрыбуцыя
Кіраванне

сэнсарны экран,

камп'ютарная мыш

Five Nights at Freddy’s («Пяць начэй „У Фрэдзі“»), скарочана FNaF — франшыза камп'ютарных гульняў, створаная распрацоўшчыкам гульняў Скотам Коўтанам.

Асноўная серыя складаецца з камп'ютарных гульняў, дзеянне якіх адбываецца ў месцах, звязаных з выдуманай піцэрыяй «Freddy Fazbear’s Pіzza», названай так у гонар яе талісмана — аніматроннага мядзведзя Фрэдзі Фазбера. У большасьці гульняў гулец прымае на сябе ролю начнога супрацоўніка, які павінен выкарыстоўваць такія сродкі, як назіранне камеры, ліхтары, дзверы і вентыляцыйныя адтуліны, каб абараніцца ад варожых аніматронных персанажаў, якія насяляюць лакацыі. Гісторыя серыі паступова раскрываецца з дапамогай галасавых запісаў, міні-гульняў і «велікодных яек», якія сустракаюцца ў гульнях.

Па франшызе было выпушчана 22 кнігі: 3 навелы (Fіve Nіghts at Freddy’s: the Sіlver Eyes, Fіve Nіghts at Freddy’s: the Twіsted Ones і Fіve Nіghts at Freddy’s: the Fourth Closet), Кіраўніцтва па праходжанні ў трох версіях і творчы сшытак часопіса па выжываннні Five Nights at Freddy's: Survival Logbook, серыя кніг Fazbear Frights (якая складаецца з 12 кніг), а таксама графічныя версіі навел. Таксама плануецца выхад 9 кніг новай лініі апавяданняў — Tales from the Pіzzaplex, версія Fazbear Frіghts ў выглядзе графічнага рамана, кіраўніцтва па гульні Securіty Breach і размалёўкі. Акрамя гэтага, па франшызе здымаецца фільм «Пяць начэй у Фрэдзі», і існуе рэальны атракцыён у Лас-Вегасе. Франшыза ўвайшла ў геймерскую кнігу рэкордаў Гінеса, як серыя гульняў, у якой за год выйшла самая вялікая колькасць сіквелаў.

Гісторыя і распрацоўка

[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя гульні з'явілася ў Скота Коўтана праз дрэнныя водгукі да яго мінулай гульні «Chіpper & Sons Lumber Co.», дзе галоўнага пэрсанажа-бабра палічылі падобным на страшную жывёліну-робата.[1] Расчараваны Коўтан, які раней у асноўным распрацоўваў хрысціянскія гульні, У рэшце рэшт вырашыў наўмысна зрабіць штосьці страшнае, так зарадзілася сэрыя гульняў Fіve Nіghts at Freddy’s.[2]

Коўтан рабіў усё сам, выкарыстоўваючы для стварэння гульняў Clіckteam Fusіon 2.5 і Autodesk 3ds Max для стварэння графікі.[3] Але для FNaF World, Sіster Locatіon і Pіzzerіa Sіmulator ён запрасіў прафесійных актораў агучкі, а таксама плануе для выпускаў на кансолі даць права перарабіць гульні іншым людзям.[4]

Па франшызе, акрамя гульняў, існуюць кнігі, мерчэндайз і выпушчаны поўнаметражны фільм.[5]

Серыя гульняў

[правіць | правіць зыходнік]

Серыя фільмаў

[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальная трылогія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Fazbear Frights #1: Into the Pit (2019)
  • Fazbear Frights #2: Fetch (2020)
  • Fazbear Frights #3: 1:35 AM (2020)
  • Fazbear Frights #4: Step Closer (2020)
  • Fazbear Frights #5: Bunny Call (2020)
  • Fazbear Frights #6: Blackbird (2020)
  • Fazbear Frights #7: The Cliffs (2021)
  • Fazbear Frights #8: Gumdrop Angel (2021)
  • Fazbear Frights #9: The Puppet Carver (2021)
  • Fazbear Frights #10: Friendly Face (2021)
  • Fazbear Frights #11: Prankster (2021)
  • Fazbear Frights #12: Felix the Shark (2022)
  • Tales from the Pizzaplex #1: Lally’s Game (2022)
  • Tales from the Pizzaplex #2: Happs (2022)
  • Tales from the Pizzaplex #3: Somniphobia (2022)
  • Tales from the Pizzaplex #4: Submechanophobia (2022)
  • Tales from the Pizzaplex #5: The Bobbiedots Conclusion (2023)
  • Tales from the Pizzaplex #6: Nexie (2023)
  • Tales from the Pizzaplex #7: Tiger Rock (2023)
  • Tales from the Pizzaplex #8: B7-2 (2023)

Графічныя раманы

[правіць | правіць зыходнік]
  • The Silver Eyes (Five Nights at Freddy’s Graphic Novel #1) (2019)
  • The Twisted Ones (Five Nights at Freddy’s Graphic Novel #2) (2021)
  • The Fourth Closet (Five Nights at Freddy’s Graphic Novel #3) (2021)
  • Five Nights at Freddy’s: Fazbear Frights Graphic Novel Collection #1 (2022)
  • Five Nights at Freddy’s: Fazbear Frights Graphic Novel Collection #2 (2023)
  • Five Nights at Freddy’s: Fazbear Frights Graphic Novel Collection #3 (2023)
  • Five Nights at Freddy’s: Fazbear Frights Graphic Novel Collection #4 (2024)
  • Five Nights at Freddy’s: Fazbear Frights Graphic Novel Collection #5 (2024)

Дадатковыя кнігі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Five Nights at Freddy’s: The Freddy Files (2017)
  • Five Nights at Freddy’s: Survival Logbook (2017)
  • Five Nights at Freddy’s: The Freddy Files (Updated Edition) (2019)
  • Five Nights at Freddy’s: The Official Coloring Book (2021)
  • Five Nights at Freddy’s: Ultimate Guide (2021)
  • Five Nights at Freddy’s: How to Draw (2022)
  • The Security Breach Files (2022)
  • Five Nights at Freddy’s: Character Encyclopedia (2023)

Асноўныя часткі франшызы з'яўляюцца хорарам, дзе гулец становіцца супрацоўнікам персаналу, які працуе ў піцэрыі ў начную змену. У выпадку паразы прапушчаны да пратаганіста аніматронік нападзе на яго з гучным крыкам, пасля чаго гульня завершыцца (акрамя выпадкаў нападу г. зв. фантомаў у FNaF 3 і некаторых аніматронікаў ў UCN і FNaF: SB). Каб прайсці гульню, гулец павінен актыўна карыстацца рознымі інструментамі. У «класічнай» серыі гульняў (FNaF 1-4) гулец на працягу ўсяго гульнявога часу знаходзіцца на адной і той жа лакацыі і аглядае памяшканне пры дапамозе камер

  • У Fіve Nіhts Freddy’s 1 гулец можа карыстацца 2 дзьвяыма бясьпеі, калі анііатронікі знаходзяцца блізка альбіснуе верагоднасьцьраптоўнага нападу. Таксама ў гульні ёсьцькамэрыедля адсочваньняробатаў. Гульню ўскладняе абмежаваны запас энэргеі, які высільваецца з-зпразьвяленьняйевінтелятара, таксама пры выкарыстаньнідзьвяэй і камэр еля сачэньняза аніматронікамі й уі ўчэньнісьвяла ў калідорах, каб адсачыць іх месцазнаходжаньне У выпадку зьняіленьнязапасу энэргеі гулец гіне ад рук галоўнага антаганіста, які яшчэ некаторы час будзе рухацца да офіса аховы й пі йграваць мэлёеыо «марш Тарэадора». Калі гулец ня бедзе варушыцца, то антаганіст можа нават дайграць мэлёеыо да канца, але калі пратаганіст будзе пастаянна матацца з боку ў бок, музыка можа абарвацца ўжо ў пачатку. Таксама ў гульні маецца прыхаваная 8-я ноч, прайсьціякую практычна немагчыма з-зпразышвысокай уютыўнасьціаь матронікаў.
  • У Fіve Nіghts at Freddy’s 2 з інструментаў мінулай часткі застаецца толькі сістэма камер відэаназірання і дадатковае асвятленне з абмежаваным запасам энергіі, якое цяпер працуе не толькі ў офісе, але і ў камерах відэаназірання. Новым гульнявым элементам з'яўляецца маска Фрэдзі, якая дазваляе падмануць большасьць аніматронікаў і прымусіць іх пакінуць пакой аховы ні з чым. Пры знясіленні запасу энергіі для асвятлення (пры звышактыўным выкарыстанні альбо недаглядзе хлопчыка з шарыкамі, які адбірае ў гульца батарэйкі ад ліхтарыка) гульня не завяршаецца, але пратаганіст становіцца прыступным для нападаў аднаго з двух робатаў, неўспрымальных да маскі Фрэдзі. Для першага трэба свяціць у яго ліхтарыкам. Другі такі робат патрабуе пастаяннай падзарадкі музычнай скрыначкі, пры змаўканні якой праз некаторы час ён нападае на пратаганіста. Часам пасля пройгрышу з'яўляюцца 8-бітныя міні-гульні, якія раскрываюць сюжэт.
  • У Fіve Nіghts at Freddy’s 3 ліхтарык і маска Фрэдзі больш не выкарыстоўваюцца, аднак з'яўляецца сістэма падрабязнага агляду і блакаванне вентыляцый, а таксама гукавая прылада, якая дазваляе адцягнуць галоўнага антаганіста ад шляху руху. У сілу нізкай надзейнасці абсталявання яно схільна выходзіць з ладу пры празмерна актыўным выкарыстанні і праз напад фантомаў, якія не забіваюць гульца, абл само па сабе. У выпадку паломкі гулец не зможа карыстацца некаторымі прыладамі або яго агляд будзе паступова зацямняцца і вяртацца ў норму, што дазваляе галоўнаму антаганісту гульні перамяшчацца і атакаваць, быўшы незаўважаным. Для супрацьстаяння паломкам у гульца маецца сістэма рамонту, якая дазваляе прывесці ў нармальны стан зламаныя сістэмы. Прысутнічаюць 8-бітныя міні-гульні, якія дазваляюць пры правільным праходжанні атрымаць сакрэтную канцоўку. Для іх з'яўленьня неабходна на пэўных начах выканаць некаторыя дзеянні (у мабільнай версыі міні-гульні з'яўляюцца пасля кожнай пройдзенай ночы, акрамя 6-й і 7-й начэй).
  • У Fіve Nіghts at Freddy’s 4 большасць гульнявых элементаў моцна зменена: гулец павінен перасоўвацца па сваім пакоі і аглядаць ложак, шафу і калідоры, адпужваючы кашмары святлом ліхтарыка альбо закрыццём дзвярэй. У апошніх начах па сканчэнні некаторага гульнявога часу ўсе кашмары замяняюцца на аднаго альбо двух, здольных перамяшчацца па ўсёй гульнявой лакацыі, праз што геймплэй становіцца яшчэ больш складаным і непрадказальным. Таксама пасля кожнай з сюжэтных начэй гулец можа прайсці 8-бітную міні-гульню, якая апавядае пра падзеі папярэдніх асноўных гульняў, і міні-гульню «Весялосць з Плюштрапам», пасля выйгрышу ў якой гульнявы час пачынаецца не роўна з поўначы, а крыху пазней. У выпадку паразы гульня пачынаецца як звычайна (гулец не гіне).
  • Спін-оф FNaF World стаў RPG, дзе можна гуляць за мульцяшных аніматронікаў, якія змагаюцца за ачкi довседу.
  • Five Nights at Freddy's: Sister Location больш нагадвае інтэрактыўнае кіно з не самай ярка выяўленай свабодай дзеянняў, чым звычайную гульню серыі. Гульцу трэба будзе выконваць прадпісаныя дапаможным ШІ дзеянні для паспяховага завяршэння ночы. Зрэшты, часам гулец змушаны прытрымлівацца ўказанняў галоўнага антаганіста, спачатку ўяўнага саюзнікам. У выпадку непадпарадкавання ў апошняй ночы і яе «няправільнага» праходжання, а таксама папярэдняга «правільнага» праходжання міні-гульні гулец можа атрымаць альтэрнатыўную канцоўку, якая ў любым выпадку з’яўляецца лжывай. Таксама пасля поўнага праходжання гульні адкрываецца доступ да рэжыму «Сваёй ночы», падобнага па задуме на рэжымы «Сваёй ночы» папярэдніх гульняў франшызы.
  • У Freddy Fazbear's Pizzeria Simulator гулец у «дзённы час» кіруе ўласнай піцэрыяй, паляпшаючы яе і размяшчаючы на яе тэрыторыі розныя атракцыёны рознай ступені папулярнасці і рызыкі адказнасці: некаторыя з такіх могуць змяшчаць «расплаўленых» аніматронікаў. У «начны час» гулец займаецца руціннай працай перад сістэмамі замовы расходнага абсталявання/паслуг з спадарожным супрацьстаяннем «расплаўленым» аніматронікам, якія знаходзяцца ў піцэрыі, у выпадку падбору іх на сметніку або пакупкі пэўных атракцыёнаў. Пасля працы гулец пераходзіць у г. зв. пакой выратавання, дзе ён можа пасля чарады дзеянняў забраць знойдзенага на сметніку «расплаўленага» аніматроніка (калі ён не рабіў гэтага ў «дзённы час»), зарабляючы дадатковыя ўнутрагульнявыя фінансавыя сродкі, ускладняючы сабе гульню на наступных начах, але пры падборы ўсіх 4 аніматронікаў, атрымлівае сапраўдную канцоўку гульні. Калі ў піцэрыі размешчаны атракцыёны з рызыкай адказнасці, часам пасля «выратавання» гульцу давядзецца разбірацца з судовымі іскамі, якія таксама могуць уплываць на канцоўку.
  • Ultіmate Custom Nіght уяўляе сабой аб’яднанне першых 7 гульняў у Custom Nіght рэжыме. Геймплэй гульні будуецца на наладзе сваёй уласнай ночы, задаючы інтэлект кожнаму з 50 прапанаваных аніматронікаў. Таксама ў гульні ёсць ужо складзеныя наборы гульні. Смяротную небяспеку ўяўляюць не ўсе з іх, некаторыя патрэбныя проста для ўскладнення геймплэя за кошт шкоды сістэмам агляду ці абароны, а некаторыя дадаюць у ноч не дададзенага раней аніматроніка з агульнага меню налады, таксама часам могуць дадаць і аднаго з сакрэтных аніматронікаў, а з вельмі рэдкім шанцам (або са 100% верагоднасцю ў выпадку гульні з усімі даступнымі аніматронікамі адразу на максімальнай складанасці) - адразу ўсіх сакрэтных аніматронікаў, акрамя аднаго, які актывуецца асобна. UCN - гульня з самай вялікай колькасьцю аніматронікаў. Яе можна лічыць самай кароткай гульнёй: усяго пасля адной выйгранай ночы (пры некаторых спецыяльна падрыхтаваных абставінах) гулец можа атрымаць канцоўку.
  • Fіve Nіghts at Freddy’s: Help Wanted - зборнік класічных і новых міні-гульняў, прадстаўленых у сусвеце FNaF. На дадзены момант гульня налічвае 41 міні-гульню, якая ўключае ў сябе першыя 3 арыгінальныя часткі, некалькі новых узроўняў і ўльтрафіялетавыя версіі ўсіх узроўняў. Усе гэтыя міні-гульні можна прайсці ў VR-і non-VR-рэжымах. Геймплэй гульні будуецца на збіранні розных касет і манет, якія былі раскіданы па гульні, з дапамогай якіх гулец збірае галоўнага антаганіста гульні, Глітчтрапа, а таксама растлумачвае падзеі, якія адбываюцца ў гульні. Таксама ў гульні ёсць DLC ”Curse of Dreadbear”, дзе можна прайсьці шмат розных міні-гульняў на тэматыку Хэлоўіна.
  • Fіve Nіghts at Freddy’s AR: Specіal Delіvery - гульня дапоўненай рэальнасці, дзе гулец з дапамогай сваёй камеры і шокера можа адбівацца ад аніматронікаў, якія прабраліся ў дом, самастойна сабраць уласнага аніматроніка і адправіць яго сваім сябрам. Ёсць секцыя з лістамі для гульца, дзе ў некаторых з лістоў тлумачацца падзеі да Fіve Nіghts at Freddy’s: Help Wanted.
  • Геймплэй дабрачыннай гульні Freddy in Space 2 уяўляе сабой больш удасканаленую версію міні-гульні з FNaF World "FNaF 57: Freddy in Space". Сэнс гульні — у праходжанні платформера і заробку ачкоў, якія на стрыме заходняга тэарэтыка МэтПэта з'яўляліся ўвасабленнем той сумы ахвяравання Скота Коўтана для бальніцы Святога Джуда. Колькасць ачкоў, якія сабраў МэтПэт, будзе роўная суме ахвяравання. У гэту гульню можна гуляць для іншых патокаў і мэт, дабрачынны стымул і падлучэнне да любой фактычнай суме ахвяравання прымяняюцца толькі да гэтай канкрэтнай дабрачыннай прамой трансляцыі.
  • Five Nights at Freddy`s: Security Breach адбываецца ў зусім адрознай ад астатніх гульняў абстаноўцы: гульцу трэба будзе перамяшчацца па ўсёй установе, шукаючы спосаб выбрацца з яе і пазбягаючы нападаў аніматронікаў і адзінай ахоўніцы. Падобна FNaF 3, у гэтай гульні некаторыя аніматронікі пры нападзе не сканчаюць гульню, а ўскладняюць яе, выдаючы месцазнаходжанне антаганіста або мяшаючы яму (спадарожна даючы яму веды пра некаторы геймплэйныя элементы). Гэта адзіная (акрамя UCN) гульня, у якой адзін з аніматронікаў - сталы пратаганіст, а пратаганіст можа асабіста ламаць аніматронікаў (тых, што могуць перасоўвацца і сканчаць гульню) і выкарыстаць некаторыя з іх дэталяў для ўдасканалення аніматроніка-пратаганіста. Таксама ў гульні ёсць некалькі канцовак.

Гульні ”класічнай” серыі і FNaF: SL патрабуюць, каб гулец выжыў 5 начэй, кожная з якіх складаней за папярэднюю. Пасля іх праходжання становяцца даступныя больш складаныя ночы (6-я й 7-я - для ”класічнай” серыі і ”Свая ноч” - для FNaF: SL).

  1. Triumph Books. Five Crazy Nights: The Survival Guide to Five Nights At Freddy’s and Other Mystery Games (англ.). — 2016. — 978-1-62937-405-5.
  2. Couture, Joel IGM INTERVIEWS — SCOTT CAWTHON (FIVE NIGHTS AT FREDDY’S) (анг.). IndieGameMag (3 верасьня 2013).
  3. Lionet, François Interview of the author of a top paid game in AppStore (анг.). Clickteam Fusion (4 лістапада 2014).
  4. Villagracia, Harvy "Five Nights at Freddy’s: Sister Location' news: Creator Scott Cawthon confirms voice acting (анг.). vinereport.com (19 траўня 2016).
  5. Scholastic to Publish the ‘Five Nights at Freddy’s’ Book Series Архівавана 8 верасня 2018. (анг.). www.adweek.com (27 чэрвеня 2016).