Fossilworks

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Fossilworks (раней — Paleobiology Database) — анлайнавая база дадзеных, прысвечаная даследаванню выкапневых арганізмаў. Мае запісы аб таксонах, навуковыя артыкулы і калекцыі рэшткаў.

База дадзеных з'явілася дзякуючы фінансаванню NCEAS (Нацыянальнага цэнтра экалагічнага аналізу і сінтэзу National Center for Ecological Analysis and Synthesis), даследчага цэнтра пры Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары. Там серверы базы размяшчаліся з 2000 па 2010 год. У 2000-2006 гадах сайт фінансаваўся Нацыянальным навуковым фондам, у 2006-2010 гадах — прыватнымі асобамі, а ў 2010-2013 гадах — Аўстралійскім цэнтрам па навуковых даследаваннях (Australian Research Council). Цяпер серверы сайта размешчаны ва Універсітэце Макуоры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]