Пашыраны ва ўсіх кліматычных зонах. Гэтыя разнастайныя і лёгка прыстасавальныя грыбы былі знойдзены ў розных глебах: ад пустыні Санора, трапічных і ўмераных лясоў, лугоў да глеб тундры. Штамы F. oxysporum з’яўляюцца паўсюднымі насельнікамі глебы, здольнымі існаваць як сапрафіты.
Спарангій кароткі, слаба развіты і разгалінаваны або неразгалінаваны, фіялетава-ружовага колеру. Макраканідыі(укр.) (бел. серпападобныя, змяшчаюць ад 2 да 6 клетак. Яны маюць 13-45 мкм у даўжыню і 3-4 мкм у шырыню.
Патагенныя штамы F. oxysporum вывучаюцца больш за 100 гадоў. Дыяпазон гаспадароў гэтых грыбоў надзвычай шырокі і ўключае ў сябе жывёл, пачынаючы ад членістаногіх і заканчваючы чалавекам, а таксама расліны, уключаючы голанасенныя і пакрытанасенныя. У той час як у сукупнасці фітапатагенныя штамы F. oxysporum маюць шырокі спектр гаспадароў, кожны штам звычайна выклікае захворванне толькі на вузкім дыяпазоне відаў раслін.
Узбуджальнікі хваробы працяглы час захоўваюцца ў глебе і на раслінных рэштках, пранікаюць у расліны праз каранёвую сістэму і ніжнюю частку сцябла. Крыніцай інфекцыі таксама могуць быць заражаныя насенне і расада. Хуткаму развіццю захворвання спрыяюць неспрыяльныя фактары (рэзкія ваганні тэмпературы і вільготнасці паветра і глебы, недахоп у глебе пажыўных рэчываў і іншае), якія аслабляюць расліну і спрыяюць пашкоджванню яе насякомымі і інш.
Пры фузарыёзным завяданні пашкоджанне і гібель раслін адбываецца з-за рэзкага парушэння жыццядзейнасці з прычыны закаркавання сасудаў міцэліем грыба і выдзялення ім таксічных рэчываў (фузарыевай кіслаты, лікамаразміну(ВД) (бел.). Фузарыёз пачынаецца з каранёвай сістэмы. Трапляючы ў глебу, грыбок пранікае ў расліну праз тонкія карані, затым перамяшчаецца на больш буйныя карані і выклікае іх гніенне. Праз карані, па вядучых сасудах, ён падымаецца ў сцябло і лісце расліны. Заражанае ніжняе лісце вяне, а іншае становяцца вадзяністым па краях. Не выключана, што некаторыя яго ўчасткі змяняюць колер на светла-жоўты або бледна-зялёны. Лісце звісае ўздоўж сцябла, таму што сасуды хвосцікаў і лісця слабеюць. Калі тэмпература ніжэй +16 °C, гэта пагражае расліне хуткай гібеллю. Грыб, які трапіў у расліну, вылучае таксіны, якія выклікаюць загніванне каранёў, раскладанне тканак, пабурэнне і засыханне лісця і галін. Пры высокай вільготнасці паветра на лісці ўтвараецца белы налёт.
У ЗША была распрацавана праграма, згодна з якой грыб Fusarium oxysporum (у якасці зялёнага агента) павінен быў выкарыстоўвацца для барацьбы з плантацыямі кокі ў Паўднёвай Амерыцы. Але з-за сур’ёзных наступстваў праграма была адменена адміністрацыяй Біла Клінтана, паколькі аднабаковае выкарыстанне біялагічнага агента ўспрымаецца як біялагічная зброя. Краіны Лацінскай Амерыкі забаранілі яго выкарыстанне. Акрамя таго, невыбіральнае выкарыстанне біялагічных агентаў можа быць патэнцыйна незаконным у адпаведнасці з Канвенцыяй аб біялагічнай зброі.
↑Род прыняты ў шырокім аб'ёме (з улікам Neocosmospora, Albonectria і іншых дробных родаў) згодна:
Geiser D. M., Aoki T., Bacon C. W. et al. One Fungus, One Name: Defining the Genus Fusarium in a Scientifically Robust Way That Preserves Longstanding Use // Phytopathology. — 2013. — Vol. 103 (5). — P. 400—408. — DOI:10.1094/PHYTO-07-12-0150-LE