Банкіўскі певень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Gallus gallus)
Банкіўскі певень
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gallus gallus Linnaeus, 1758

Сінонімы
Phasianus gallus
Падвіды
  • Gallus gallus bankiva
  • Gallus gallus gallus
  • Gallus gallus jabouillei
  • Gallus gallus murghi
  • Gallus gallus spadiceus
  • Gallus gallus domesticus

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176086
NCBI  9031
EOL  1049263
FW  321675
Gallus gallus

Банкі́ўскі певень (Gallus gallus) — птушка сямейства фазанавых. Адзін з 4-х відаў дзікіх курэй[1].

Пашыраны ў Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі. У прыручаным стане завезены на Яву, Філіпінскія астравы, Новую Гвінею і астравы Палінезіі, дзе месцамі здзічэў. Жыве ў лясных і кустовых джунглях у гарах і на раўнінах.

Даўжыня цела да 66 см, маса самцоў 0,9—1,25 кг, самак 0,5—0,75 кг. Афарбоўка самца чырвона-залацістая на спінным баку і чарнавата-бурая на брушным, самкі бураватыя. У самца высокі мясісты грэбень на галаве, голыя шчокі і 1 або 2 вушныя лопасці, або «завушніцы».

Гняздо будуе на зямлі ў паглыбленнях, начуе на дрэвах. Корміцца насеннем, зернем, часткамі раслін і насякомымі.

Ад банкіўскіх курэй паходзяць шматлікія пароды свойскіх курэй.

Зноскі

  1. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 49. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 49. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)