Перайсці да зместу

Геконавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Gekkonidae)
Геконавыя

Гекон Phelsuma laticauda
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gekkonidae J. E. Gray, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174034
NCBI  8561
EOL  1715
FW  37899

Геконавыя, або ўчэпістапальцыя (Gekkonidae) — сямейства яшчарак.

Даўжыня 3,5—35 см. Афарбоўка шэрая або карычневая, сярод трапічных відаў — яркаафарбаваныя. Вочы вялікія, звычайна без павек, з вертыкальнай зрэнкай. Пальцы растапыраныя, знізу ўкрытыя рагавымі пласцінкамі, якія дазваляюць перамяшчацца па вертыкальных паверхнях. Хвост ломкі, але хутка аднаўляецца (рэгенеруе).

У сусветнай фаўне каля 80 родаў, больш як 900 відаў. Выкапнёвыя рэшткі вядомы з эацэну.

Жывуць пераважна ў трапічных, субтрапічных, часткова ўмераных зонах. Большасць трымаецца на дрэвах, скалах, абрывах і інш. Селяцца ў дамах. Пустынныя віды звычайна рыюць норкі. Змрокавыя і начныя жывёлы. Найбольш вядомыя прадстаўнікі родаў геконы, гекончыкі і эўблефары, якія жывуць пераважна на Каўказе і Крыме, у пустынях і паўпустынях Казахстана, Сярэдняй Азіі.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца насякомымі, павукападобнымі, мнаганожкамі і інш. Многія выдаюць ціхія гукі. Амаль усе — яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.