General Cup 2014 (снукер)
General Cup 2014 | |
![]() | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 12 — 18 кастрычніка 2014 |
Арэна | General Snooker Club |
Краіна | Ганконг |
Арганізацыя | Старшыня: Вонг Ят Хунг Галоўны каардынатар: Пэтсі Чэнг Дырэктар: Кэнь Хуэй |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | HK$390,000 + HK$28,000 |
Прызавыя пераможцы | HK$120,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 7:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 9 |
Колькасць матчаў | 16 |
Колькасць фрэймаў | 109 |
Колькасць соценных серый | 14 |
Найвышэйшая серыя | 144 (Шон Мёрфі) |
←2013 ● General Cup ● 2015→ |
General Cup 2014 — запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 18 кастрычніка 2014 года ў «General Snooker Club», у Ганконгу. Турнір стаў шостым розыгрышам «General Cup», які праходзіў у 2004 і 2009 гадах, а з 2011 года праходзіць штогод. Пераможца турніру атрымаў HK$120 000, а аўтар максімальнага брэйка мог атрымаць HK$147 000, а таксама алмазны кій, кошт якога раўняўся HK$220 000.
Спаборніцтва ўключала ў сябе адзін матч уайлдкард раўнда, пераможца якога прыяднаўся да 7 іншых снукерыстаў, якія былі падзелены на 2 групы па 4 удзельнікі і гулялі адзін з адным па аднаму матчу. Пасля гэтага з кожнай групы выходзілі два лепшыя гульцы ў плэй-оф, дзе яны гулялі паўфінальныя паядынкі і фінальны матч. На працягу ўсяго турніру на арэне выкаростоўваўся адзін снукерны стол.
«General Cup 2014» быў адзначаны вяртаннем у снукер Алістэра Картэра, які праходзіў курс лячэння ад рака лёгкіх пасля таго, як ён быў дыягнаставаны ў Картэра ў маі 2014 года. Пасля другога тура групавога этапу ў групе A у кожнага снукерыста было па аднаму ачку, а ў апошніх паядынках Марк Дэвіс перайграў Рыкі Уолдэна, а Джо Пэры ў напружанай гульне выйграў вырашальны фрэйм у Джымі Уайта і таксама заваяваў пуцёўку ў паўфінал. Шон Мёрфі з групы B стаў адзіным снукерыстам на першынстве, які не прайграў ніводнага матча падчас групавога раўнда і, такім чынам, выйшаў з групы з першага месца. Другое месца ў гэтым квартэце заняў Алі Картэр, які таксама паказаў якасны снукер, а кітаец Лян Вэньбо і Марка Фу з Ганконга не здолелі выйсці ў плэй-оф. У першым паўфінале леташні пераможца Марк Дэвіс з лікам 2:6 пацярпеў паразу ад Картэра, які выдатна правёў паядынак і зрабіў серыю ў 139 ачкоў, якая на той момант была найвышэйшай на спаборніцтве. У другім паўфінале Шон Мёрфі аформіў тотал-клірэнс у 144 балы, які ў выніку стаў найвышэйшай серыяй на General Cup, перасягнуўшы брэйк Картэра, а таксама перамог Джо Пэры у вырашальным фрэйме — 6:5.
Пераможцам турніру стаў Алістэр Картэр, які саступаў Мёрфі ў фінальным матчы з лікам 3:5 і 5:6, але паказваў больш якасную гульню і зрабіў дзве соценныя серыі на працягу матча, што дапамагло яму перамагчы праціўніка ў вырашальнай партыі — 7:6. Такім чынам, Картэр адзначыў сваё вяртанне ў снукер пасля паўгадавога перапынку цудоўнай перамогай на «General Cup 2014». На сваім шляху да тытула ён перайграў у групавым раўндзе Марка Фу (4:1) і Ляна Вэньбо (4:2) і саступіў Шону Мёрфі (1:4), выйшаўшы ў паўфінал з другога месца, пасля чаго разграміў у паўфінальным матчы Марка Дэвіса (6:2) і ўзяў рэванш у Мёрфі ў вырашальным матчы (7ː6). Гэтая перамога прынесла Картэру першую снукерную перамогу больш чым за паўтара года (3 лютага 2013 года ён стаў пераможцам German Masters).
Турнір[правіць | правіць зыходнік]
General Cup 2014 года стаў шостым розыгрышам гэтага турніру, які быў заснаваны ў 2004 годзе, пасля чаго праходзіў у 2009, а з 2011 года праводзіцца штогод. З самога заснавання General Cup праходзіць у General Snooker Club у Ганконгу[1][2][3][4].
Старшынёй турніру быў Вонг Ят Хунг, галоўным каардынатарам — Пэтсі Чэнг, а дырэктарам — Кэнь Хуэй[5].
Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]
Прызавы фонд турніру склаў HK$390,000, а таксама яшчэ па HK$2,000 за кожную соценную серыю. Пераможца турніру атрымаў HK$120,000, што прыкладна равнялася £9,600 (менш, чым за перамогу на этапе PTC). Апроч таго, вялікі прыз быў падрыхтаваны для аўтара максімальнага брэйка, у суме ў тры разы перасягнуўшы прыз за перамогу на спаборніцтве[6][7][5].
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Трэцяе месца ў групе | |
Чацвёртае месца ў групе | |
Уайлдкард раўнд | |
Соценны брэйк | |
Найвышэйшы брэйк | |
Максімальны брэйк |
- ↑ Аўтар максімальнай серыі мог атрымаць HK$147,000, а таксама алмазны кій, кошт якога прыкладна равняўся HK$220,000
Фармат турніру[правіць | правіць зыходнік]
На General Cup 2014 прыняло ўдзел 9 ігракоў, з якіх 8 — удзельнікі мэйн-тура і 1 — аматар. У папярэднім уайлдкард раўндзе адзін з снукерыстаў прафесіяналаў гуляў супраць уладальніка ўайлдкард, пасля чаго пераможца далучыўся да 7 іншых прафесіяналаў, якія былі падзеленыя на 2 групы па 4 іграка. У групавым раўндзе кожны ігрок гуляў з кожным іграком з сваёй групы па аднаму разу, пасля чаго ў плэй-оф выходзілі па 2 лепшых іграка (пераможцы групы), якія выйгралі больш матчаў у сваёй групе. У выпадку, калі снукерысты выйгралі аднолькавую колькасць матчаў, лепшы з іх вызначаўся па крытэрыю розніцы выйграных і прайграных фрэймаў. Пасля гэтага ігрок, які заняў першае месца ў групе А, гуляў у паўфінале з іграком, які заняў другое месца ў групе B, а ігрок, які заняў першае месца ў групе B, гуляў у паўфінале з іграком, які заняў другое месца ў групе А. Пераможцы паўфіналаў змагаліся ў вырашальным матчы за тытул турніру. Усе раўнды праходзілі на працягу сямі дзён (гульні групавога раўнда праходзілі 13, 14 і 16 кастрычніка, а 15 кастрычніка на General Cup 2014 з’яўляўся днём адпачынку) у General Snooker Club ў Ганконгу[7][5].
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Уайлдкард раўнд | 12 кастрычніка | 11 | 6 |
Групавы раўнд | 13—16 кастрычніка | 7 | 4 |
1/2 фіналу | 17 кастрычніка | 11 | 6 |
Фінал | 18 кастрычніка | 13 | 7 |
Вяртанне Алістэра Картэра[правіць | правіць зыходнік]
У маі 2014 года ў 34-гадовага Алістэра Картэра, двухразовага фіналіста чэмпіянату свету і экс-другога нумара сусветнага рэйтынгу, быў выяўлены рак лёгкіх, пасля чаго ён быў вымушаны спыніць свае выступы і пачаць лячэнне[8][9][10][11][12]. WPBSA зрабіла заяву пра тое, што рэйтынг снукерыста будзе замарожаны на час лячэння[13], а ўжо ў жніўні Картэр абвясціў у сваім твітэры, што ў хуткім часе зможа вярнуцца ў снукер[14]. У верасні стала вядома, што Алістэр перамог рак і плануе гуляць на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі, які праходзіў з 2 па 5 кастрычніка[15], аднак у канцы месяца ён заявіў, што церпіць некаторыя ўскладненні пасля апошняй працэдуры і вымушаны зняцца з турніру[16][17]. Такім чынам, запрашальны турнір General Cup 2014 стаў пунктам доўгачаканага вяртання Картэра, які займаў 15-е месца ў афіцыйным рэйтынгу[18] і яшчэ ніколі не выступаў на гэтым спаборніцтве, да снукернага стала[19].
Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
На турніры General Cup 2014 прыняло ўдзел 8 прафесіянальных гульцоў, якія былі запрошаныя арганізатарамі, а таксама 1 уладальнік уайлдкард.
Пераможца розыгрышу 2009 года, Рыкі Уолдэн прыняў удзел у пятым (з шасці) розыгрышы General Cup, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.
У 2014 годзе ў General Snooker Club гулялі 3 дэбютанты: Алістэр Картэр, Джымі Уайт і аматар Лінь Юнчжы, які атрымаў уайлдкард ад арганізатараў спаборніцтва.
Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул General Cup два разы. Два ўдзельнікі розыгрышу 2014 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Рыкі Уолдэн (2009) і Марк Дэвіс (2013).
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах General Cup[1][20][21][3][4][7][18].
Леташні пераможца |
Дэбютант турніру |
Р | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
7 | ![]() |
10.08.1982 | 2013 | Групавы раўнд (2013) | 1 | 3 | 0 | 3 | 0% | 15 | 6 | 9 | 40% |
9 | ![]() |
08.01.1978 | 2009 | Паўфінал (2013) | 3 | 8 | 5 | 3 | 62,5% | 49 | 26 | 23 | 53,1% |
11 | ![]() |
11.11.1982 | 2009 | Перамога (2009) | 4 | 13 | 7 | 6 | 53,8% | 94 | 53 | 41 | 56,4% |
14 | ![]() |
13.08.1974 | 2013 | Групавы раўнд (2013) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 12 | 6 | 6 | 50% |
15 | ![]() |
25.07.1979 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — |
17 | ![]() |
12.08.1972 | 2012 | Перамога (2013) | 2 | 8 | 6 | 2 | 75% | 50 | 32 | 18 | 64% |
24 | ![]() |
05.03.1987 | 2009 | Фінал (2009) | 2 | 7 | 5 | 2 | 71,4% | 46 | 26 | 20 | 56,5% |
63 | ![]() |
02.05.1962 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — |
А[у 1] | ![]() |
2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — |
- ↑ Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг
Расклад турніру[правіць | правіць зыходнік]
General Cup 2014 года праходзіў на працягу 7 дзён (з нядзелі 12 кастрычніка па суботу 18 кастрычніка) за адным сталом на арэне ў General Snooker Club у Ганконгу. Падчас групавога раўнда кожны дзень на турніры гулялася па 4 матчы, а перад апошнімі паядынкамі ў групах, 15 кастрычніка, арганізатары зладзілі дзень адпачынку[5].
Дата | Дзень тыдня | Стадыя | Пачатак матчаў[кк 1] |
---|---|---|---|
12 кастрычніка | Нядзеля | Уайлдкард раўнд | Адзін матч (18.00) |
13 кастрычніка | Панядзелак | Групавы раўнд | Першы матч (14.00) |
Другі матч (16.00) | |||
Трэці матч (18.00) | |||
Чацвёрты матч (20.00) | |||
14 кастрычніка | Аўторак | Групавы раўнд | Першы матч (14.00) |
Другі матч (16.00) | |||
Трэці матч (18.00) | |||
Чацвёрты матч (20.00) | |||
15 кастрычніка | Дзень адпачынку | ||
16 кастрычніка | Чацвер | Групавы раўнд | Першы матч (14.00) |
Другі матч (16.00) | |||
Трэці матч (18.00) | |||
Чацвёрты матч (20.00) | |||
17 кастрычніка | Пятніца | Паўфіналы | Першы матч (15.00) |
Другі матч (19.00) | |||
18 кастрычніка | Субота | Фінал | Адзін матч (14.00) |
- ↑ Пачатак матчаў указаны па мясцовым часе.
Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова снукерыстам з вышэйшым рэйтынгам на турніры павінен быў быць Бары Хокінс, а Джо Пэры пачынаць спаборніцтва з уайлдкард раўнда, аднак за некалькі дзён да турніру стала вядома пра траўму шыі пятага нумера рэйтынгу, у выніку чаго ён не змог прыняць удзел у гэтым першынстве ў трэці раз запар. Такім чынам, Пэры заняў яго месца ў групе, а ў якасці восьмага прафесіянала быў запрошаны кітайскі гулец Лян Вэньбо, які павінен быў пачынаць General Cup 2014 з уайлдкард раўнда[5].
Першы дзень (12 кастрычніка)[правіць | правіць зыходнік]
Выбыў: Лінь Юнчжы
У першы гульнявы дзень на General Cup 2014 быў згуляны матч уайлдкард раўнда да 6 перамог у фрэймах паміж кітайскімі снукерыстамі Лянам Вэньбо, які прыяднаўся да ўдзельнікаў толькі за некалькі дзён да пачатку спаборніцтва, і аматарам Лінем Юнчжы. Малады гулец двойчы выходзіў наперад у ліку, 1:0 і 2:1, пасля чаго 24-ы нумар рэйтынгу зраўняў лік, пакінуўшы за сабой чацвёртую партыю і дамінаваў каля стала ў трох наступных фрэймах, выканаўшы серыю ў 81 ачко ў пятай партыі і соценны брэйк у 120 ачкоў у сёмай партыі. Пры ліку 2:5 Лінь зрабіў спробу выцягнуць паядынак, узяўшы восьмы і дзявяты фрэймы, але яшчэ адна добрая серыя Ляна, 87, прынесла яму перамогу з лікам 6:4 і месца ў групе B разам з Шонам Мёрфі, Маркам Фу і Алістэрам Картэрам[22][23][7].
Уайлдкард раўнд | ||
Лян Вэньбо![]() |
6-4 | Лінь Юнчжы![]() |
42-62, 51-40, 17-72, 53-37, 85-32 (81), 87-24, 135-0 (120), 43-63, 1-66, 94-0 (87)[хт 1] |
Другі дзень (13 кастрычніка)[правіць | правіць зыходнік]
13 кастрычніка ў General Snooker Club адбыліся першыя паядынкі групавога этапу General Cup, якія гуляліся да 4 перамог у фрэймах. Першымі да стала выйшлі Джо Пэры і леташні пераможца Марк Дэвіс. 42-гадовы Дэвіс прадэманстраваў добрую форму, не дазволіўшы праціўніку выйграць ніводнага фрэйма. Зрабіўшы серыі ў 74 бала ў другой партыі і 110 — у трэцяй, ён здабыў першае ачко ў групе з лікам 4:0. Пасля іх сустракаліся прадстаўнікі другой групы Шон Мёрфі, які прайграў усе матчы на леташнім розыгрышы[4], і фіналіст General Cup 2009 Лян Вэньбо. Брытанец, які перамог на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі за тыдзень да гэтага паядынка[24], працягнуў серыю якаснай і надзейнай гульні і, выканаўшы серыю ў 52 пункты ў другой партыі, выйшаў наперад з лікам 3:0, пасля чаго яго апанент узяў верх у чацвёртай партыі, але, выйграўшы пяты фрэйм, Мёрфі паставіў кропку ў гэтым паядынку і ўслед за Маркам Дэвісам узначаліў сваю групу з адным ачком. Прадстаўнікі гэтай жа групы, Марка Фу, адзіны прадстаўнік Ганконга на турніры, і Алістэр Картэр, які вярнуўся ў снукер пасля лячэння ад рака, сустракаліся ў шэсць гадзін па мясцовым часе. Нягледзячы на тое, што яшчэ за два тыдні да гэтай гульні англічанін адмовіўся выступаць на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем, у матчы супраць Фу ён выглядаў поўным энергіі і хутка выйграў першыя тры партыі з аднолькавымі серыямі ў 55 балаў. Снукерыст з Ганконга, які займаў 9-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу[18], размачыў лік, узяўшы чацвёрты фрэйм, але Картэр выйграў пятую партыю з лікам 69:33 і пераможна вярнуўся ў гульню пасля хваробы. У заключным матчы другога гульнявога дня сустракаліся Рыкі Уолдэн, які перамог на гэтым турніры ў 2009 годзе, а таксама быў у фіналах у 2011[2] і 2012[3] гадах, і адзін з самых узроставых прафесіянальных снукерыстаў Джымі Уайт, які, тым не менш, упершыню прыехаў на General Cup. 31-гадовы Рыкі адкрыў лік, пасля чаго шасціразовы фіналіст чэмпіянату свету прадэманстраваў баявы дух, выйграўшы другі фрэйм з серыяй у 64 ачкі і трэцюю партыю на апошнім чорным шары. Уолдэн дамінаваў у дзвюх наступных партыях, зрабіўшы лік 3:2 на сваю карысць, пасля чаго выйграў сёмы фрэйм на каляровых шарах і, давёўшы матч да перамогі, заняў другое месца пасля Дэвіса ў групе A[22][25][26][23][7].
Група A | ||
Джо Пэры![]() |
0-4 | Марк Дэвіс![]() |
39-78, 41-81 (74), 9-110 (110), 28-88 | ||
Рыкі Уолдэн![]() |
4-2 | Джымі Уайт![]() |
89-13, 12-67 (64), 49-54, 78-22, 75-4, 65-54 | ||
Група B | ||
Шон Мёрфі![]() |
4-1 | Лян Вэньбо![]() |
64-9, 70-17 (52), 63-29, 48-68, 74-51 | ||
Марка Фу![]() |
1-4 | Алістэр Картэр![]() |
1-65 (55), 24-70 (55), 0-97 (55), 66-33, 33-69 |
Трэці дзень (14 кастрычніка)[правіць | правіць зыходнік]
Выбыў: Марка Фу
14 кастрычніка першымі да стала выйшлі англічане з групы B: сёмы нумар сусветнага рэйтынгу Шон Мёрфі і Алістэр Картэр, які ўпершыню прыехаў на гэты турнір. Нягледзячы на бадзёрую гульню Картэра ў матчы супраць Марка Фу, у гэтым матчы яму не ўдавалася навязаць барацьбу свайму праціўніку, які набраў выдатную форму ў апошні час. Шон пачаў паядынак з серыі ў 92 ачкі, пасля чаго ўзяў верх у другой і трэцяй партыі, зрабіўшы лік 3:0 на сваю карысць. Алістэр здолеў размачыць лік, выканаўшы серыю ў 63 балы ў чацвёртым фрэйме, але 32-гадовы чэмпіён свету 2005 года давёў матч да перамогі ў пятай партыі і з лікам 4:1 зарабіў другое ачко ў групе. Пасля гэтага гуляўся матч групы A паміж 17-м нумарам рэйтынгу Маркам Дэвісам, які разграміў Джо Пэры ў першай гульне, і ветэранам Джымі Уайтам. 63-ці нумар сусветнага табеля аб рангах не сумеў знайсці гульню ў пачатку паядынку і набраў толькі 13 балаў у першых трох партыях у той час, як яго праціўнік здзейсніў падыходы ў 97 і 63 балы ў другім і трэцім фрэймах і зрабіў лік 3:0 на сваю карысць. У другой палове 52-гадовы снукерыст не здаваўся пасля няўдалага пачатку, а зрабіў спробу здзейсніць камбэк, аформіўшы брэйк у 85 балаў у чацвёртай партыі і выйграўшы пяты фрэйм на апошнім чорным шары, і, такім чынам, скараціў адставанне да адной партыі — 2:3. Пасля гэтага Марк страціў баявы настрой і дазволіў апаненту пакінуць за сабой яшчэ адзін фрэйм і зраўняць лік, а ў вырашальнай партыі ён ішоў наперадзе з лікам 34:11, але Уайт здолеў выканаць яшчэ адну выдатную серыю, 75 ачкоў, і, выйграўшы чатыры партыі запар, атрымаў першае ачко ў групе B з лікам 4:3 і пакінуў сабе шанцы на выхад у плэй-оф. Марка Фу з Ганконга, які выйшаў у паўфінал General Cup у 2013 годзе[4], сутракаўся з кітайцам Лянам Вэньбо. Абодва азіяцкія гульцы пасля паразаў у першых матчах групавога этапу знаходзіліся ў неабнадзейваючых сітуацыях і павінны былі перамагаць для таго, каб пакінуць сабе шанцы на выхад з групы. 24-ы нумар рэйтынгу Вэньбо дамінаваў у пачатку матча, адкрыўшы лік, пасля чаго Фу зрабіў дзве добрыя серыі ў дзвюх наступных партыях, 64 і 74 ачкі, і выйшаў наперад з лікам 2:1. Лян зраўняў лік, выйграўшы чацвёрты фрэйм на каляровых, пасля чаго выканаў паўсоценную серыю, 80, у пятай партыі і вярнуў сабе лідарства ў паядынку — 3:2. Марка Фу дамінаваў у шостым фрэйме, узяўшы яго з вышэйшым брэйкам у матчы, 92, а пры ліку 13:24 у вырашальнай сёмай партыі Лян Вэньбо выканаў пераможны падыход да стала ў 69 балаў і здабыў перамогу з лікам 4:3 і першае ачко ў групе. Адзіны снукерыст з Ганконга на турніры, у сваю чаргу, пацярпеў другую паразу і пазбавіўся шанцаў выйсці ў паўфінал спаборніцтва. У апошнім матчы трэцяга гульнявога дня да стала выйшлі 11-ы нумар рэйтынгу Рыкі Уолдэн і Джо Пэры, які няўдала пачаў свой выступ на спаборніцтве, саступіўшы Марку Дэвісу з лікам 0:4. Але ў гэты дзень фартуна была на баку Пэры. Ён больш чым упэўнена дамінаваў у першых партыях, выканаўшы серыі ў 115, 54 і 104 балы і выйшаўшы наперад у паядынку з лікам 3:0, пасля чаго скончыў матч перамогай у чацвёртым фрэйме на каляровых шарах і зарабіў першае ачко, нанёсшы знішчальную паразу Уолдэну. Такім чынам, пасля двух тураў у групе A кожны з удзельнікаў меў па аднаму ачку, і, такім чынам, усе пакідалі сабе шанцы на выхад у плэй-оф у выпадку перамогі ў апошнім матчы[27][23][7].
Група A | ||
Марк Дэвіс![]() |
3-4 | Джымі Уайт![]() |
74-13, 97-0 (97), 70-0 (63), 4-85 (85), 64-70, 0-91, 34-86 (75) | ||
Рыкі Уолдэн![]() |
0-4 | Джо Пэры![]() |
5-121 (115), 34-85 (54), 8-113 (104), 55-67 | ||
Група B | ||
Шон Мёрфі![]() |
4-1 | Алістэр Картэр![]() |
92-17 (92), 72-45, 64-52, 27-106 (63), 64-5 | ||
Марка Фу![]() |
3-4 | Лян Вэньбо![]() |
0-93, 82-3 (64), 74-0 (74), 53-66, 0-93 (80), 134-0 (92), 24-82 (69) |
Чацвёрты дзень (16 кастрычніка)[правіць | правіць зыходнік]
Выбылі: Рыкі Уолдэн,
Лян Вэньбо,
Джымі Уайт
На наступны дзень пасля дня адпачынку, які праходзіў на ганконгскім турніры 15 кастрычніка паміж другім і трэцім турамі групавога раўнда, снукерысты правялі апошнія паядынкі групавога этапа General Cup 2014. У групе A кожны ігрок меў па аднаму балу і забяспечваў сабе выхад у паўфінал у выпадку перамогі ў апошнім матчы. Першымі да стала выйшлі Рыкі Уолдэн і Марк Дэвіс. 31-гадовы Уолдэн, які ў папярэднім паядынку супраць Джо Пэры не здолеў узяць ніводнага фрэйма, саступіў у першай партыі, пасля чаго дазволіў Дэвісу дамінаваць у другім фрэйме, а ў трэцяй партыі леташні пераможца здзейсніў сэнчуры-брэйк, 104, і зрабіў лік 3:0 на сваю карысць. Рыкі, які прымаў удзел на General Cup ужо пяты раз запар, пакінуў за сабой чацвёрты фрэйм, але яго сапернік выйграў пятую партыю і з лікам 4:1 набраў другое ачко ў групе і забяспечыў сабе выхад у паўфінал з першага месца. У групе B, дзе Шон Мёрфі ўжо забяспечыў сабе выхад з групы, перамогшы ў двух паядынках, а мясцовы снукерыст Марка Фу страціў шанцы на месца ў плэй-оф, у матчы, які непасрэдна вырашаў лёс пуцёўкі ў 1/2 фіналу, сышліся Алі Картэр і Лян Вэньбо. Кітаец хутка здабыў два ачкі, дзякуючы серыям у 90 і 107 балаў у першых дзвюх партыях, але яго сапернік здолеў перахапіць ініцыятыву. Картэр, які яшчэ за паўтара месяца да гэтага змагаўся з ракам, выйграў трэці фрэйм з брэйкам у 70 ачкоў, пасля чаго дамінаваў у чацвёртай партыі і зраўняў лік — 2:2. Пасля гэтага 35-гадовы брытанец выканаў соценную серыю, 105, а таксама дамінаваў у шостым фрэйме, і, пакінуўшы за сабой чацвёртае ачко запар, зрабіў лік 4:2 на сваю карысць і выйшаў у паўфінал General Cup 2014. Пасля гэтага на арэну General Snooker Club выйшлі Джо Пэры, які ўдзельнічаў на General Cup 2013, але не выйшаў з групы[4], і Джымі Уайт. 52-гадовы снукерыст адкрыў лік, зрабіўшы брэйк у 78 ачкоў у стартавай партыі, пасля чаго Пэры дамінаваў у другім фрэйме, а таксама выдатна правёў наступныя дзве партыі, здзейсніўшы серыі ў 136 і 76 балаў, і адарваўся ад праціўніка на два ачкі — 3:1. Доўгая пятая партыя засталася за дэбютантам турніру, які пасля гэтага выканаў сэнчуры, 108, і зраўняў лік у матчы, 3:3, перавёўшы выяўленне пераможцы ў вырашальны фрэйм. Сёмая партыя праходзіла ў роўнай барацьбе, але 40-гадовы Джо Пэры добра правёў яе канцоўку, перамогшы на каляровых шарах і здабыўшы сабе месца ў паўфінальнай стадыі — 4:3. Апошнім паядынкам групавога раўнда стала сустрэча Шона Мёрфі, які пасля перамогі Алістэра Картэра з лікам 4:2 забяспечыў сабе першы радок у групе B, і Марка Фу. Чэмпіён свету 2005 года адкрыў лік у матчы, пасля чаго здабыў другое ачко на каляровых, а ў трэцяй партыі выканаў соценны брэйк у 101 бал, зрабіўшы лік 3:0 на сваю карысць. Яго апанент зрабіў спробу камбэка, аформіўшы паўсоценную серыю, 73, у чацвёртай партыі, пасля чаго дамінаваў у пятым фрэйме, скараціўшы адставанне да аднаго ачка, але Шон, які выйграў апошняе міні-рэйтынгавае спаборніцтва, адкрыты чэмпіянат Балгарыі[24], не пакінуў праціўніку шанцаў у шостай партыі і з лікам 4:2 выйграў трэці матч у групавым раўндзе, стаўшы адзіным снукерыстам, які выйграў усе паядынкі ў групе[28][23][7].
Група A | ||
Рыкі Уолдэн![]() |
1-4 | Марк Дэвіс![]() |
49-71, 18-64, 0-104 (104), 72-1, 11-60 | ||
Джо Пэры![]() |
4-3 | Джымі Уайт![]() |
4-78 (78), 80-22, 140-0 (136), 82-1 (76), 6-52, 10-109 (108), 64-45 | ||
Група B | ||
Алістэр Картэр![]() |
4-2 | Лян Вэньбо![]() |
0-134 (90), 21-107 (107), 71-32 (70), 69-0, 106-7 (105), 59-13 | ||
Шон Мёрфі![]() |
4-2 | Марка Фу![]() |
88-30, 64-49, 101-1 (101), 16-73 (73), 0-80, 85-8 |
Пяты дзень (17 кастрычніка)[правіць | правіць зыходнік]
Выбылі: Марк Дэвіс,
Джо Пэры
17 кастрычніка ў Ганконгу былі згуляныя паўфінальныя паядынкі. У першым матчы сышліся дзеючы чэмпіён Марк Дэвіс і Алістэр Картэр, які паказваў выдатную гульню ў сваім першым турніры пасля вылечвання ад рака лёгкіх. Да гэтага англічане 14 разоў перасякаліся паміж сабой на прафесійных спаборніцтвах і выйгралі па 7 матчаў. З 6 паядынкаў двухразовы фіналіст чэмпіянату свету выйграў 4 сустрэчы на рэйтынгавым узроўні, а ў пачатку 2014 года снукерысты двойчы гулялі на турніры Championship League і выйгралі па аднаму матчу[29]. Картэр адкрыў лік, узяўшы першую партыю з серыяй у 75 балаў, пасля чаго зрабіў брэйк у 55 ачкоў у другім фрэйме, але Дэвіс адказаў пераможным падыходам у 65 ачкоў і выйграў фрэйм на каляровых шарах. Напружаная трэцяя партыя дасталася Алістэру, які перамог на апошнім чорным шары, але Марк здзейсніў серыю ў 82 балы ў чацвёртым фрэйме і зноў зраўняў лік — 2:2. Пасля гэтага 15-ы нумар рэйтынгу выканаў цудоўны тотал-клірэнс у 139 балаў, які быў найвышэйшай серыяй на турніры, перасягнуўшы брэйк у 136 ачкоў, які зрабіў Джо Пэры, і выйшаў наперад, а ў шостым фрэйме ён здзейсніў брэйк у 63 балы і зрабіў лік 4:2 на сваю карысць. Трохразовы чэмпіён свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі паспрабаваў вярнуцца ў барацьбу, але яго праціўнік выйграў яшчэ адну партыю на каляровых шарах, а пазней давёў матч да перамогі з лікам 6:2 і выйшаў у фінал General Cup 2014.
У другім матчы гулялі Шон Мёрфі, які не прайграў ніводнага матча на групавым этапе, і Джо Пэры. Снукерысты 11 разоў сустракаліся на прафесійных першынствах, з якіх Мёрфі атрымаў 6 перамог і адзін матч завяршыўся ўнічыю. Пры гэтым Шон выйграў 3 з 3 рэйтынгавых паядынкаў паміж гульцамі, а ў 2014 годзе яны два разы перасякліся падчас турніру Championship League і атрымалі па адной перамозе[30]. Былы трэці нумар сусветнага рэйтынгу ўзяў першы фрэйм з серыяй у 95 балаў, пасля чаго яго праціўнік адказаў сваім брэйкам таксама ў 95 ачкоў і зраўняў лік. 32-гадовы Шон зноў выйшаў наперад, пакінуўшы за сабой трэцюю партыю, пасля чаго здзейсніў якасны тотал-клірэнс у 144 ачкі і, такім чынам, перасягнуў найвышэйшы брэйк турніру, які да гэтага выканаў Картэр, а таксама зрабіў серыю ў 74 балы ў пятым фрэйме і зрабіў лік 4:1 на сваю карысць. Пасля гэтага Пэры актывізаваўся, выйграў шосты фрэйм, а таксама, зрабіўшы серыі ў 60 і 97 балаў, пакінуў за сабой сёмую і восьую партыі і зраўняў лік — 4:4. Шон Мёрфі дамінаваў у дзявятай партыі, выйграўшы яе з брэйкам у 57 ачкоў, пасля чаго яго апанент выканаў серыю ў 85 балаў і, зноў зраўняўшы лік, перавёў паядынак у вырашальны адзінаццаты фрэйм. Пры ліку 0:5 у апошняй партыі Шон атрымаў шанец на атаку і больш не дазволіў праціўніку падысці да стала, зрабіўшы серыю ў 80 балаў і скончыўшы матч з лікам 6:5 на сваю карысць. Такім чынам, Мёрфі стаў другім фіналістам General Cup 2014 і ў суботу 18 кастрычніка павінен быў змагацца за найвышэйшы прыз у HK$120,000 (прыкладна £9,600) з Алістэрам Картэрам[31][32][23][7].
Паўфіналы | ||
Марк Дэвіс![]() |
2-6 | Алістэр Картэр![]() |
1-75 (75), 73-59 (55 Картэр, 65 Дэвіс), 69-70, 82-0 (82), 0-139 (139), 0-81 (63), 48-60, 43-73 | ||
Шон Мёрфі![]() |
6-5 | Джо Пэры![]() |
96-0 (95), 0-95 (95), 74-47, 144-0 (144), 83-36 (74), 33-66, 0-98 (60), 30-97 (97), 99-0 (57), 8-116 (85), 80-5 (80) |
Шосты дзень (18 кастрычніка)[правіць | правіць зыходнік]

Выбыў: Шон Мёрфі
18 кастрычніка Алістэр Картэр, які прымусіў снукерных заўзятараў захапіцца, выйшаўшы ў фінал свайго першага прафесійнага турніру пасля лячэння ад рака, і Шон Мёрфі, які набраў выдатную форму і за два тыдні да гэтага атрымаў перамогу на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі[24], выйшлі на арэну для пачатку фінальнага матча General Cup 2014. Да гэтага спаборніцтва снукерысты правялі паміж сабой 24 сустрэчы, з якіх Картэр выйграў 12, а яшчэ 2 скончыліся ўнічыю. Апроч таго, 35-гадовы Алістэр перамог у чатырох з шасці рэйтынгавых матчаў паміж імі, а ў пачатку 2014 года Мёрфі і Картэр двойчы згулялі паміж сабой на Championship League і атрымалі па адной перамозе[33]. Да таго ж яны былі ўдзельнікамі адной групы і ўжо перасякаліся падчас гэтага турніру, калі ў другім туры групавога этапу Мёрфі быў мацней з лікам 4:1[27].
Дэбютант General Cup актыўна пачаў паядынак і выйграў першы фрэйм, пасля чаго Мёрфі зрабіў серыю ў 61 бал, але пераможны брэйк у 68 балаў прынёс яму другі фрэйм запар — 2:0. Шон выйграў трэцюю партыю на каляровых, а таксама зрабіў паўсоценную серыю, 59, у чацвёртым фрэйме і зраўняў лік у матчы. У пятай партыі Картэр адкрыў лік соценным брэйкам у гэтым фінале, выканаўшы падыход у 112 балаў, на які Шон Мёрфі адказаў серыяй у 90 ачкоў у шостым фрэйме і зноў зраўняўся з праціўнікам — 3:3. Пасля гэтага Мёрфі дамінаваў у сёмай партыі і ўпершыню ў матчы выйшаў наперад, а пазней павялічыў адрыў да двух ачкоў, выйграўшы восьмы фрэйм на каляровых шарах. Картэр перахапіў ініцыятыву і зрабіў дзве паўсоценныя серыі ў наступных фрэймах, 69 і 99, зрабіўшы лік 5:5. З серыяй у 54 ачкі Мёрфі, які да гэтага выйграў тры турніры ў 2014 годзе[24][34][35], выйграў адзінаццатую партыю і наблізіўся да перамогі на адлегласць аднаго фрэйма, пасля чаго Алістэр Картэр здзейсніў другі сэнчуры-брэйк у фінале, 101, і зраўняў лік, а таксама дамінаваў у вырашальным фрэйме, здабыўшы перамогу на турніры — 7:6.
Такім чынам, Алістэр Картэр атрымаў шосты прафесійны снукерны тытул, а таксама HK$120,000 прызавых грошай. Гэтая перамога стала першай для Картэра з лютага 2013 года, калі ён стаў чэмпіёнам на German Masters 2013[36]. Пасля матча Картэр, які мае мянушку «Капітан», у сваім твітэры напісаў:
![]() |
Надышоў дзень #капітану стаць генералам! Не магу паверыць, што я чэмпіён General Cup і перамог такога вялікага гульца, як @Magician147 з лікам 7:6. (англ.: Today's the day the #captain became the general!!! Can't believe i@ the general cup champion. Beating a great player like @Magician147 7-6).' | ![]() |
У сваю чаргу, Шон Мёрфі таксама вельмі добразычліва адгукнуўся пра матч:
![]() |
Гэта гонар для мяне - стаць сведкам вяртання @TheCaptain147 ў снукер. Віншую з гэтым цудоўным тыднем вяртання таварыша. (англ.: Feel very honoured to have witnessed @TheCaptain147 return to snooker. Congratulations on a great week back mate and here's to many more.).' | ![]() |
Апроч таго, іншыя вядомыя снукерысты таксама прыядналіся да віншаванняў Картэра і захапляліся яго баявым духам. 7-разовы чэмпіён свету Стывен Хендры напісаў:
![]() |
Не здзіўлены перамозе @TheCaptain147 у Ганконгу, ён вялікі снукерыст! (англ.: Not too surprised by @TheCaptain147 winning in Hong Kong,he is a great snooker player!) | ![]() |
Фінал | ||
Алістэр Картэр![]() |
7-6 | Шон Мёрфі![]() |
70-15, 81-61 (61 Мёрфі, 68 Картэр), 42-65, 28-62 (59), 115-0 (112), 0-90 (90), 6-66, 46-68, 75-14 (69), 99-0 (99), 29-59 (54), 101-25 (101), 77-26 |
- ↑ У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.
Уайлдкард раўнд[правіць | правіць зыходнік]
Лян Вэньбо, які атрымаў месца на турніры за некалькі дзён да пачатку, пачаў спаборніцтва з уайлдкард раўнда, дзе сустракаўся з сваім суайчыннікам аматарам Лінем Юнчжы за трапленне ў групавы раўнд[22][5][23][40].
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
![]() |
6-4 | ![]() |
Групавы раўнд[правіць | правіць зыходнік]
Група A[правіць | правіць зыходнік]
Матчы[правіць | правіць зыходнік]
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
![]() |
0-4 | ![]() |
![]() |
4-2 | ![]() |
![]() |
3-4 | ![]() |
![]() |
4-0 | ![]() |
![]() |
1-4 | ![]() |
![]() |
4-3 | ![]() |
Табліца[правіць | правіць зыходнік]
М | Гулец | ЗМ | В | П | Ф | ВФ | ПФ | РФ | А |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
3 | 2 | 1 | 16 | 11 | 5 | +6 | 2 |
2 | ![]() |
3 | 2 | 1 | 15 | 8 | 7 | +1 | 2 |
3 | ![]() |
3 | 1 | 2 | 20 | 9 | 11 | -2 | 1 |
4 | ![]() |
3 | 1 | 2 | 15 | 5 | 10 | -5 | 1 |
Група B[правіць | правіць зыходнік]
Матчы[правіць | правіць зыходнік]
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
![]() |
4-1 | ![]() |
![]() |
1-4 | ![]() |
![]() |
4-1 | ![]() |
![]() |
3-4 | ![]() |
![]() |
4-2 | ![]() |
![]() |
4-2 | ![]() |
Табліца[правіць | правіць зыходнік]
М | Гулец | ЗМ | В | П | Ф | ВФ | ПФ | РФ | А |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
3 | 3 | 0 | 16 | 12 | 4 | +8 | 3 |
2 | ![]() |
3 | 2 | 1 | 16 | 9 | 7 | +2 | 2 |
3 | ![]() |
3 | 1 | 2 | 18 | 7 | 11 | -4 | 1 |
4 | ![]() |
3 | 0 | 3 | 18 | 6 | 12 | -6 | 0 |
Плэй-оф[правіць | правіць зыходнік]
Паўфіналы да 6 перамог |
Фінал да 7 перамог | |||||||
![]() |
2 | |||||||
![]() |
6 | |||||||
![]() |
7 | |||||||
![]() |
6 | |||||||
![]() |
6 | |||||||
![]() |
5 |
Фінал[правіць | правіць зыходнік]
Алістэр Картэр прыняў удзел у першым турніры пасля чэмпіянату свету 2014 года, паколькі праходзіў курс лячэння ад рака, і адпаведна гэты фінал стаў першым яго фіналам у сезоне 2014/2015[19]. У сваю чаргу Шон Мёрфі паказваў спрыяльны ўзровень на працягу пачатку сезона, а на апошнім турніры да General Cup, міні-рэйтынгавым адкрытым чэмпіянаце Балгарыі, атрымаў перамогу, прайграўшы толькі сем фрэймаў у сямі матчах[24]. Такім чынам, Мёрфі выйшаў у другі фінал прафесійнага турніру запар.
Снукерысты ніколі не перасякаліся ў фіналах турніраў, але ў 2008 годзе яны гулялі ў фінале адной з груп турніру Championship League, дзе Шон атрымаў перамогу з лікам 3:2[33].
Фінал General Cup 2014 стаў другім выпадкам у гісторыі турніру, калі ў вырашальным паядынку гулялі два англічаніна (у 2011 годзе ў фінале сустрэліся Стывен Лі і Рыкі Уолдэн)[2].
Для Картэра гэты фінал стаў 11-м вырашальным матчам прафесійных турніраў у кар’еры. Да гэтага ён атрымаў перамогу на пяці турнірах і саступіў у пяці фіналах[43][44]. Шон Мёрфі выйшаў у 25-ы фінал у сваёй прафесійнай кар’еры, з якіх да гэтага ён выйграў 13 тытулаў, 11 разоў прайграўшы ў вырашальных паядынках турніраў[45].
Фінал: да 7 перамог. Рэферы: Энтані Лау. General Snooker Club, Ганконг, 18 кастрычніка 2014. | ||
Алістэр Картэр![]() |
7-6 | Шон Мёрфі![]() |
Статыстыка гульцоў | ||
Асабістыя сустрэчы | ||
70-15, 81-61 (61 Мёрфі, 68 Картэр), 42-65, 28-62 (59), 115-0 (112), 0-90 (90), 6-66, 46-68, 75-14 (69), 99-0 (99), 29-59 (54), 101-25 (101), 77-26 | ||
112 | Найвышэйшая серыя | 90 |
2 | Соценныя серыі | 0 |
5 | Серыі 50+ | 4 |
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]
У 16 матчах General Cup гульцы аформілі 14 соценных серый, а колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 59 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш за 3,5 паўсоценных серыі у матчы.
Лідарам па колькасці сэнчуры стаў пераможца турніру Алістэр Картэр, які выканаў 4 соценных серыі, з якіх 2 ён здзейсніў у фінальным матчы, апярэдзіўшы Джо Пэры, які зрабіў 3 сотні на спаборніцтве і саступіў у паўфінале. Па колькасці серый «50+» лідарамі сталі фіналісты Картэр (15 брэйкаў) і Шон Мёрфі (12 брэйкаў). Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны HK$20,000, атрымаў Мёрфі, які аформіў серыю ў 144 балы ў паўфінальным матчы супраць Джо Пэры.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца[23][7].
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе серыі 50+ |
---|---|---|---|---|
![]() |
12 | 2 | 10 | 144, 101; 95, 92, 90, 80, 74, 61, 59, 57, 54, 52 |
![]() |
15 | 4 | 11 | 139, 112, 105, 101; 99, 75, 70, 69, 68, 63, 63, 55, 55, 55, 55 |
![]() |
9 | 3 | 6 | 136, 115, 104; 97, 95, 85, 76, 60, 54 |
![]() |
7 | 2 | 5 | 120, 107; 90, 87, 81, 80, 69 |
![]() |
7 | 2 | 5 | 110, 104; 97, 82, 74, 65, 63 |
![]() |
5 | 1 | 4 | 108; 85, 78, 75, 64 |
![]() |
4 | 0 | 4 | 92, 74, 73, 64 |
Увогуле | 59 | 14 | 45 | Вышэйшы брэйк: 144 (Шон Мёрфі) |
Статыстыка турніру[правіць | правіць зыходнік]
Фінал General Cup 2014 стаў другім выпадкам у гісторыі турніру, калі ў вырашальным паядынку гулялі два англічаніна (у 2011 годзе ў фінале сустрэліся Стывен Лі і Рыкі Уолдэн)[2].
Алістэр Картэр стаў чацвёртым снукерыстам з Англіі, атрымаўшым перамогу на турніры General Cup, а таксама шостым пераможцам турніру[1][2][3][4].
Картэр выйграў свой шосты прафесійны тытул у кар’еры[43][44]. Гэтая перамога стала першым поспехам для брытанца за паўтара года (у лютым 2013 года ён атрымаў перамогу на German Masters[36]).
Статыстыка гульцоў[правіць | правіць зыходнік]
Гулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | ВС | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (HK$) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Фінал: ![]() |
5 | 4 | 1 | 37 | 22 | 15 | 59,5% | 15 | 4 | 139 | 2,47 | 9,25 | 120,000 |
![]() |
Фінал: ![]() |
5 | 4 | 1 | 40 | 24 | 16 | 60% | 12 | 2 | 144 | 3,33 | 20 | 60,000 |
![]() |
1/2 фіналу: ![]() |
4 | 2 | 2 | 24 | 13 | 11 | 54,2% | 7 | 2 | 110 | 3,43 | 12 | 40,000 |
![]() |
1/2 фіналу: ![]() |
4 | 2 | 2 | 26 | 13 | 13 | 50% | 9 | 3 | 136 | 2,89 | 8,67 | 40,000 |
![]() |
Групавы раўнд:![]() ![]() ![]() |
4 | 2 | 2 | 28 | 13 | 15 | 46,4% | 7 | 2 | 120 | 4 | 14 | 25,000 |
![]() |
Групавы раўнд:![]() ![]() ![]() |
3 | 1 | 2 | 20 | 9 | 11 | 45% | 5 | 1 | 108 | 4 | 20 | 25,000 |
![]() |
Групавы раўнд:![]() ![]() ![]() |
3 | 0 | 3 | 18 | 6 | 12 | 33,3% | 4 | 0 | 92 | 4,5 | — | 20,000 |
![]() |
Групавы раўнд:![]() ![]() ![]() |
3 | 1 | 2 | 15 | 5 | 10 | 33,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 20,000 |
![]() |
Уайлдкард раўнд: ![]() |
1 | 0 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 0 | 0 | <50 | — | — | 20,000 |
Статыстыка па краінах[правіць | правіць зыходнік]
Краіна | Групавы раўнд | Паўфіналы | Фінал | |||
---|---|---|---|---|---|---|
КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | |
![]() |
6 | 75 | 4 | 100 | 2 | 100 |
![]() |
1 | 12,5 | 0 | 0 | 0 | 0 |
![]() |
1 | 12,5 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Агульная статыстыка[правіць | правіць зыходнік]
УК раўнд | Групавы раўнд | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|
Колькасць ігракоў | 2 | 8 | 4 | 2 | 9 |
Колькасць матчаў | 1 | 12 | 2 | 1 | 16 |
Колькасць фрэймаў | 10 (11) | 67 (84) | 19 (22) | 13 (13) | 109 (130) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 10 | 5,58 | 9,5 | 13 | — |
Самая буйная перамога | 6:4 (1) | 4:0 (2) | 6:2 (1) | 7:6 (1) | 4:0 (2); 6:2 (1) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 0 | 3 | 1 | 1 | 5 |
Колькасць серый 50+ | 3 | 32 | 15 | 9 | 59 |
Колькасць соценных серый | 1 | 9 | 2 | 2 | 14 |
Найвышэйшая серыя | 120 (Лян В.) | 136 (Д. Пэры) | 144 (Ш. Мёрфі) | 112 (А. Картэр) | 144 (Шон Мёрфі) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы | 3 | 2,67 | 7,5 | 9 | 3,69 |
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы | 1 | 0,75 | 1 | 2 | 0,88 |
Ф/50+ | 3,33 | 2,09 | 1,27 | 1,44 | 1,85 |
Ф/100+ | 10 | 7,44 | 9,5 | 6,5 | 7,79 |
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в 2004 General Cup International (англ.)(недаступная спасылка). Global Snooker. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2007. Праверана 15 кастрычніка 2014.
- ↑ а б в г д Цёрнэр, Крыс. General Cup International (англ.). Снукерны архіў Крыса Цёрнэра. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 15 кастрычніка 2014.
- ↑ а б в г General Cup (2012) (англ.). Snooker.org.
- ↑ а б в г д е ё General Cup (2013) (англ.). Snooker.org.
- ↑ а б в г д е Ян Ху, Ван. 香港名将杯:巴里霍金斯因颈伤退赛 梁文博受邀出战 (кіт.). my147.com (10 кастрычніка 2014).
- ↑ Фармат і сетка General Cup (кіт.) (JPG)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2014. Праверана 15 кастрычніка 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л General Cup (2014) (англ.). Snooker.org.
- ↑ Ali Carter: Snooker player diagnosed with lung cancer (англ.). BBC Sport (24 мая 2014).
- ↑ Ali Carter diagnosed with lung cancer (англ.). the guardian (24 мая 2014).
- ↑ Ali Carter (англ.). WPBSA (24 мая 2014).
- ↑ Two-time World Championship runner-up Ali Carter said he was feeling "strong and positive" after beginning his treatment for lung cancer. (англ.). BBC Sport (1 чэрвеня 2014).
- ↑ У Алі Картэра дыягнаставалі рак (руск.). Snooker.by (24 мая 2014).
- ↑ Рэйтынг Алі Картэра не пакутуе за час яго хваробы (руск.). Snooker.by (10 чэрвеня 2014).
- ↑ Алі Картэр плануе вяртанне ў гульню пасля лячэння рака лёгкіх (руск.). Snooker.by (19 жніўня 2014).
- ↑ Алі Картэр зарэгістраваўся на PTC у Балгарыі (руск.). Snooker.by (21 жніўня 2014).
- ↑ Carter Withdraws From Bulgarian Open (англ.). WPBSA (25 верасня 2014).
- ↑ Зорка снукера Алі Картэр зняўся з турніру ў Балгарыі з-за дрэннага самаадчування (руск.). Snooker.by (25 верасня 2014).
- ↑ а б в WORLD RANKINGS AFTER THE BULGARIAN OPEN 2014 (ET3) (англ.) (pdf). WPBSA (6 кастрычніка 2014).
- ↑ а б Запрашальны турнір General Cup стартуе ў Ганконгу (руск.). Snooker.by (11 кастрычніка 2014).
- ↑ General Cup International 2009 (англ.)(недаступная спасылка). Global Snooker. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2010. Праверана 17 кастрычніка 2014.
- ↑ General Cup International (2011) (англ.). Snooker.org.
- ↑ а б в 名将杯梁文博获正赛席位 循环赛卡特4-1赢得复出首胜 (кіт.). my147.com (13 кастрычніка 2014).(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Captain Flies Again (англ.). WPBSA (17 кастрычніка 2014).
- ↑ а б в г д European Tour Event Three (англ.). Snooker.org.
- ↑ CARTER MAKES WINNING RETURN IN HONG KONG (англ.). Inside Snooker (13 кастрычніка 2014).
- ↑ General Cup. Картэр пераможна вярнуўся ў снукер пасля лячэння рака лёгкіх (руск.). Snooker.by (25 верасня 2014).
- ↑ а б 名将杯墨菲两战全胜锁定出线 怀特演逆转梁文博赢德比 (кіт.)(недаступная спасылка). my147.com (14 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 16 кастрычніка 2014.
- ↑ 名将杯墨菲卡特马克戴维斯佩里出线 明后两日交叉争冠 (кіт.). my147.com (16 кастрычніка 2014).(недаступная спасылка)
- ↑ Head-to-Head for Mark Davis vs Allister Carter - Professional (англ.)(недаступная спасылка). CueTracker. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2014. Праверана 19 кастрычніка 2014.
- ↑ Head-to-Head for Shaun Murphy vs Joe Perry - Professional (англ.)(недаступная спасылка). CueTracker. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2014. Праверана 19 кастрычніка 2014.
- ↑ 名将杯卡特击败卫冕冠军 墨菲轰144最高分强势进决赛 (кіт.). my147.com (17 кастрычніка 2014).(недаступная спасылка)
- ↑ Картэр выйшаў у фінал General Cup (руск.). Snooker.by (17 кастрычніка 2014).
- ↑ а б в г Head-to-Head for Shaun Murphy vs Allister Carter - Professional (англ.)(недаступная спасылка). CueTracker. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2014. Праверана 19 кастрычніка 2014.
- ↑ European Tour Event Eight (англ.). Snooker.org.
- ↑ Gujinggong Liquor Haikou World Open (англ.). Snooker.org.
- ↑ а б Betfair German Masters (англ.). Snooker.org.
- ↑ “抗癌斗士”卡特完美回归 7-6胜墨菲摘得名将杯桂冠 (кіт.). my147.com (18 кастрычніка 2014).(недаступная спасылка)
- ↑ CARTER COMPLETES COMEBACK TRIUMPH (англ.). Inside Snooker (18 кастрычніка 2014).
- ↑ Алі Картэр святкуе вяртанне ў снукер чароўнай перамогай на General Cup (руск.). Snooker.by (18 кастрычніка 2014).
- ↑ General Cup Wildcard Round (англ.). Snooker.org.
- ↑ General Cup, Group A (англ.). Snooker.org.
- ↑ General Cup, Group B (англ.). Snooker.org.
- ↑ а б в Allister Carter (англ.)(недаступная спасылка). CueTracker. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 19 кастрычніка 2014.
- ↑ а б Цёрнэр, Крыс. Huangshan Cup (англ.)(недаступная спасылка). Снукерны архіў Крыса Цёрнэра. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 15 кастрычніка 2014.
- ↑ а б Shaun Murphy (англ.)(недаступная спасылка). CueTracker. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2014. Праверана 19 кастрычніка 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- General Cup 2014 на Snooker.org (англ.)
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |