General Cup 2015 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з General Cup 2015, снукер)


General Cup 2015
Фота
Сезон 2015/2016
Тэрміны 16 — 21 лістапада 2015
Арэна General Snooker Club
Краіна Ганконг
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд HK$370,000 + HK$
Прызавыя пераможцы HK$120,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Алістэр Картэр
Фінал
Пераможца Сцяг Ганконга Марка Фу
Фіналіст Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Лік 7:3
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 8
Колькасць матчаў 15
Колькасць фрэймаў 89
Колькасць соценных серый 12
Найвышэйшая серыя 136 (Мартын Гоўлд, Марка Фу)
←2014General Cup

General Cup 2015 — запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 21 лістапада 2015 года ў General Snooker Club, у Ганконгу. Турнір стаў сёмым розыгрышам General Cup, які праходзіў у 2004 і 2009 гадах, а з 2011 года праходзіць штогод. Пераможца турніру атрымаў HK$120,000, а аўтар максімальнага брэйка мог атрымаць HK$147,000, а таксама алмазны кій, кошт якога раўняўся HK$220,000.

Спаборніцтва ўключала ў сябе 8 снукерыстаў, якія былі падзелены на 2 групы па 4 удзельнікі і гулялі адзін з адным па аднаму матчу. Пасля гэтага з кожнай групы выходзілі два лепшыя гульцы ў плэй-оф, дзе яны гулялі паўфінальныя паядынкі і фінальны матч. На працягу ўсяго турніру на арэне выкаростоўваўся адзін снукерны стол.

Пераможцам турніру стаў Марка Фу з Ганконга, які на сваім шляху да тытула перайграў у групавым раўндзе Марка Уільямса (4:0) і Майкла Холта (4:2) і саступіў Марку Дэвісу (1:4), выйшаўшы ў паўфінал з першага месца, пасля чаго перайграў у паўфінальным матчы кітайца Чжана Аньду (6:3) і зноў адолеў Уільямса ў вырашальным матчы (7:3). Гэтая перамога прынесла Фу першую перамогу на радзіме, а таксама першую снукерную перамогу больш чым за два гады (у ліпені 2013 года ён стаў пераможцам адкрытага чэмпіянату Аўстраліі).

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

General Cup 2015 года стаў сёмым розыгрышам гэтага турніру, які быў заснаваны ў 2004 годзе, пасля чаго праходзіў у 2009, а з 2011 года праводзіцца штогод. З самога заснавання General Cup праходзіць у General Snooker Club у Ганконгу[1][2][3][4][5].

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

Прызавы фонд турніру склаў HK$390,000, а таксама яшчэ па HK$2,000 за кожную соценную серыю. Пераможца турніру атрымаў HK$120,000, што прыкладна равнялася £9,600 (менш, чым за перамогу на этапе PTC). Апроч таго, вялікі прыз быў падрыхтаваны для аўтара максімальнага брэйка, у суме ў тры разы перасягнуўшы прыз за перамогу на спаборніцтве[6][7].

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
HK$120,000
Фіналіст
HK$60,000
Паўфіналісты
HK$40,000
Трэцяе месца ў групе
HK$25,000
Чацвёртае месца ў групе
HK$20,000
Соценны брэйк
HK$2,000
Найвышэйшы брэйк
HK$20,000
Максімальны брэйк
HK$367,000[пг 1]
  1. Аўтар максімальнай серыі мог атрымаць HK$147,000, а таксама алмазны кій, кошт якога прыкладна раўняўся HK$220,000

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

На турніры General Cup 2015 прыняло ўдзел 8 прафесіянальных гульцоў, якія былі запрошаныя арганізатарамі.

Паўфіналіст розыгрышу 2013 года, Марка Фу прыняў удзел у пятым (з сямі) розыгрышы General Cup, зраўняўшыся па гэтым паказчыку з рэкардсменам Рыкі Уолдэнам.

У 2015 годзе ў General Snooker Club гулялі 4 дэбютанты: Марк Уільямс, Майкл Уайт, Мартын Гоўлд і Майкл Холт.

Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул General Cup два разы. З удзельнікаў розыгрышу 2015 года толькі Марк Дэвіс станавіўся пераможцам турніру (2013).

Самым узроставым удзельнікам General Cup 2015 года стаў 43-гадовы Марк Дэвіс, а Джо Пэры падчас турніру быў 41 год. Самымі маладымі гульцамі, якія ўдзельнічалі ў розыгрышы 2015 года, сталі 23-гадовы Чжан Аньда і 24-гадовы Майкл Уайт.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах General Cup.

Дэбютант турніру
Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ
10 Пэры, ДжоСцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 2013 Паўфінал (2014) 2 7 4 3 57,1% 38 19 19 50%
13 Уільямс, МаркСцяг Уэльса Марк Уільямс 21.03.1975 2015 0 0 0 0 0 0 0
14 Фу, МаркаСцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 2009 Паўфінал (2013) 4 11 5 6 45,5% 67 32 35 47,8%
16 Уайт, МайклСцяг Уэльса Майкл Уайт 05.07.1991 2015 0 0 0 0 0 0 0
20 Дэвіс, МаркСцяг Англіі Марк Дэвіс 12.08.1972 2012 Перамога (2013) 3 12 8 4 66,7% 74 45 29 60,8%
24 Гоўлд, МартынСцяг Англіі Мартын Гоўлд 14.09.1981 2015 0 0 0 0 0 0 0
26 Холт, МайклСцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978 2015 0 0 0 0 0 0 0
72 Чжан, АньдаСцяг Кітая Чжан Аньда 25.12.1991 2009 Папярэдні раўнд (2009) 1 1 0 1 0% 6 2 4 33,3%

Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]

Першы дзень (16 лістапада)[правіць | правіць зыходнік]

Група A
Мартын Гоўлд
Сцяг Англіі Англія
4:3 Чжан Аньда
Сцяг Кітая Кітай
7:81, 135:0 (135), 92:32 (78), 85:8 (64), 20:91, 4:86 (56), 136:0 (136)[хт 1]
Група B
Марка Фу
Сцяг Ганконга Ганконг
4:0 Марк Уільямс
Сцяг Уэльса Уэльс
68:30, 70:25, 74:15, 106:1 (101)

Другі дзень (17 лістапада)[правіць | правіць зыходнік]

Група A
Джо Пэры
Сцяг Англіі Англія
2:4 Чжан Аньда
Сцяг Кітая Кітай
98:1 (98), 4:95 (54), 79:30 (64), 35:92, 14:58, 13:70
Майкл Уайт
Сцяг Уэльса Уэльс
4:0 Мартын Гоўлд
Сцяг Англіі Англія
69:50 (69), 69:48 (50), 77:47, 71:14
Група B
Марка Фу
Сцяг Ганконга Ганконг
1:4 Марк Дэвіс
Сцяг Англіі Англія
74:28, 0:109 (109), 1:108 (107), 21:78, 1:81 (80)
Марк Уільямс
Сцяг Уэльса Уэльс
4:0 Майкл Холт
Сцяг Англіі Англія
63:56 (55 Холт), 74:42 (73), 82:15 (68), 73:53

Трэці дзень (18 лістапада)[правіць | правіць зыходнік]

Выбыў: Сцяг Англіі Мартын Гоўлд

Група A
Джо Пэры
Сцяг Англіі Англія
4:1 Мартын Гоўлд
Сцяг Англіі Англія
103:9 (63), 2:59, 96:12, 75:53, 97:0 (52)
Група B
Марк Дэвіс
Сцяг Англіі Англія
1:4 Майкл Холт
Сцяг Англіі Англія
0:76 (65), 50:64, 11:69 (54), 104:8 (104), 54:66 (54 Дэвіс)

Чацвёрты дзень (19 лістапада)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Англіі Марк Дэвіс, Сцяг Англіі Майкл Холт, Сцяг Англіі Джо Пэры

Група A
Майкл Уайт
Сцяг Уэльса Уэльс
2:4 Чжан Аньда
Сцяг Кітая Кітай
15:85 (53), 108:0 (108), 77:8 (68), 0:71 (65), 24:61 (50), 11:62
Джо Пэры
Сцяг Англіі Англія
2:4 Майкл Уайт
Сцяг Уэльса Уэльс
64:16 (62), 24:62, 44:80 (80), 27:77 (57), 90:1 (90), 53:61
Група B
Марк Уільямс
Сцяг Уэльса Уэльс
4:1 Марк Дэвіс
Сцяг Англіі Англія
82:10 (82), 9:72 (64), 70:17, 86:16 (52), 59:45
Марка Фу
Сцяг Ганконга Ганконг
4:2 Майкл Холт
Сцяг Англіі Англія
119:2 (111), 129:0 (128), 34:86 (54), 0:74 (70), 73:46 (72), 74:57 (58)

Пяты дзень (20 лістапада)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Уэльса Майкл Уайт, Сцяг Кітая Чжан Аньда

Паўфіналы
Майкл Уайт
Сцяг Уэльса Уэльс
1:6 Марк Уільямс
Сцяг Уэльса Уэльс
60:53, 8:84, 15:66 (57), 0:97 (69), 26:67, 52:87 (63, 52 Уайт), 6:69 (60)
Марка Фу
Сцяг Ганконга Ганконг
6:3 Чжан Аньда
Сцяг Кітая Кітай
24:97 (87), 94:0 (94), 25:63, 73:14 (73), 73:9 (73), 64:53, 50:59, 74:13, 76:0 (76)

Шосты дзень (21 лістапада)[правіць | правіць зыходнік]

Выбыў: Сцяг Уэльса Марк Уільямс

Фінал
Марк Уільямс
Сцяг Уэльса Уэльс
3:7 Марка Фу
Сцяг Ганконга Ганконг
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй ↓
3:60, 55:74, 102:17 (72), 0:140 (136), 8:119 (119), 23:77, 86:0 (62), 62:63, 88:25 (82), 0:124 (124)
  1. У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.

Групавы раўнд[правіць | правіць зыходнік]

Група A[правіць | правіць зыходнік]

Матчы[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4:3 Сцяг Кітая Чжан Аньда
Сцяг Англіі Джо Пэры 2:4 Сцяг Кітая Чжан Аньда
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 4:0 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд
Сцяг Англіі Джо Пэры 4:1 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 2:4 Сцяг Кітая Чжан Аньда
Сцяг Англіі Джо Пэры 2:4 Сцяг Уэльса Майкл Уайт

Табліца[правіць | правіць зыходнік]

М Гулец ЗМ В П Ф ВФ ПФ РФ А
1 Сцяг Уэльса Майкл Уайт 3 2 1 16 10 6 +4 2
2 Сцяг Кітая Чжан Аньда 3 2 1 19 11 8 +3 2
3 Сцяг Англіі Джо Пэры 3 1 2 17 8 9 -1 1
4 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 3 1 2 16 5 11 -6 1

Група B[правіць | правіць зыходнік]

Матчы[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Ганконга Марка Фу 4:0 Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Сцяг Ганконга Марка Фу 1:4 Сцяг Англіі Марк Дэвіс
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 4:0 Сцяг Англіі Майкл Холт
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 1:4 Сцяг Англіі Майкл Холт
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 4:1 Сцяг Англіі Марк Дэвіс
Сцяг Ганконга Марка Фу 4:2 Сцяг Англіі Майкл Холт

Табліца[правіць | правіць зыходнік]

М Гулец ЗМ В П Ф ВФ ПФ РФ А
1 Сцяг Ганконга Марка Фу 3 2 1 15 9 6 +3 2
2 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3 2 1 13 8 5 +3 2
3 Сцяг Англіі Майкл Холт 3 1 2 15 6 9 -3 1
4 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 3 1 2 15 6 9 -3 1

Плэй-оф[правіць | правіць зыходнік]

Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 7 перамог
               
 Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1  
 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 6  
     Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3
   Сцяг Ганконга Марка Фу 7
 Сцяг Ганконга Марка Фу 6
 Сцяг Кітая Чжан Аньда 3  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: да 7 перамог. Рэферы: Стэнлі Чэнг.
General Snooker Club, Ганконг, 21 лістапада 2015.
Марк Уільямс
Сцяг Уэльса Уэльс
3:7 Марка Фу
Сцяг Ганконга Ганконг
3:60, 55:74, 102:17 (72), 0:140 (136), 8:119 (119), 23:77, 86:0 (62), 62:63, 88:25 (82), 0:124 (124)
82 Найвышэйшая серыя 136
0 Соценныя серыі 3
3 Серыі 50+ 3

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4 2 2 136, 135; 78, 64
Сцяг Ганконга Марка Фу 12 6 6 136, 128, 124, 119, 111, 101; 94, 76, 73, 73, 62, 58
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 6 3 3 109, 107, 104; 80, 64, 54
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 7 1 6 108; 80, 69, 68, 57, 52, 50
Сцяг Англіі Джо Пэры 6 0 6 98, 90, 64, 63, 62, 52
Сцяг Кітая Чжан Аньда 6 0 6 87, 65, 56, 54, 53, 50
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 11 0 11 82, 82, 73, 72, 69, 68, 63, 62, 60, 57, 52
Сцяг Англіі Майкл Холт 5 0 5 70, 65, 55, 54, 54
Увогуле 57 12 45 Вышэйшы брэйк: 136 (Мартын Гоўлд, Марка Фу)

Статыстыка турніру[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка гульцоў[правіць | правіць зыходнік]

Гулец Апошняя стадыя М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ ВС Ф/50+ Ф/100+ ПГ (HK$)
Сцяг Ганконга Марка Фу Фінал: Сцяг Уэльса Марк Уільямс 7:3 5 4 1 34 22 12 64,7% 12 6 136 2,83 5,67 120000
Сцяг Уэльса Марк Уільямс Фінал: Сцяг Ганконга Марка Фу 3:7 5 3 2 30 17 13 56,7% 11 0 82 2,73 60000
Сцяг Кітая Чжан Аньда 1/2 фіналу: Сцяг Ганконга Марка Фу 3:6 4 2 2 28 14 14 50% 6 0 87 4,67 40000
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1/2 фіналу: Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1:6 4 2 2 23 11 12 47,8% 7 1 108 3,29 23 40000
Сцяг Англіі Джо Пэры Групавы раўнд:
Сцяг Кітая Чжан Аньда 2:4
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4:1
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 2:4
3 1 2 17 8 9 47,1% 6 0 98 2,83 25000
Сцяг Англіі Майкл Холт Групавы раўнд:
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 0:4
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4:1
Сцяг Ганконга Марка Фу 2:4
3 1 2 15 6 9 40% 5 0 70 3 25000
Сцяг Англіі Марк Дэвіс Групавы раўнд:
Сцяг Ганконга Марка Фу 4:1
Сцяг Англіі Майкл Холт 1:4
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1:4
3 1 2 15 6 9 40% 6 3 109 2,5 5 20000
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд Групавы раўнд:
Сцяг Кітая Чжан Аньда 4:3
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 0:4
Сцяг Англіі Джо Пэры 1:4
3 1 2 16 5 11 31,3% 4 2 136 4 8 20000

Статыстыка па краінах[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Групавы раўнд Паўфіналы Фінал
КУ КУ КУ
Сцяг Уэльса Уэльс 2 25 2 50 1 50
Сцяг Ганконга Ганконг 1 12,5 1 25 1 50
Сцяг Кітая Кітай 1 12,5 1 25 0 0
Сцяг Англіі Англія 4 50 0 0 0 0

Агульная статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Групавы раўнд Паўфіналы Фінал Увогуле
Колькасць ігракоў 8 4 2 8
Колькасць матчаў 12 2 1 15
Колькасць фрэймаў 63 (84) 16 (22) 10 (13) 89 (119)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 5,25 8 10 5,93
Самая буйная перамога 4:0 (3) 6:1 (1) 7:3 (1) 6:1 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 1 0 0 1
Колькасць серый 50+ 41 10 6 57
Колькасць соценных серый 9 0 3 12
Найвышэйшая серыя 136 (М.Гоўлд) 94 (М.Фу) 136 (М.Фу) 136 (М.Гоўлд, М.Фу)
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы 3,42 5 6 3,8
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы 0,75 0 3 0,8
Ф/50+ 1,54 1,6 1,67 1,56
Ф/100+ 7 3,33 7,42

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 2004 General Cup International (англ.)(недаступная спасылка). Global Snooker. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2007. Праверана 11 лістапада 2015.
  2. Цёрнэр, Крыс. General Cup International (англ.). Снукерны архіў Крыса Цёрнэра. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 11 лістапада 2015.
  3. General Cup (2012) (англ.). Snooker.org.
  4. General Cup (2013) (англ.). Snooker.org.
  5. General Cup (2014) (англ.). Snooker.org.
  6. Фармат і сетка General Cup (кіт.) (JPG)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 20 лістапада 2015.
  7. General Cup (2015) (англ.). Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2015. Праверана 11 лістапада 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]