General Electric
Выгляд
General Electric (GE, прамаўляецца Джэнерал Электрык) — былая амерыканская шматгаліновая карпарацыя.
У свой час GE — найбуйнейшы ў свеце вытворца шматлікіх відаў тэхнікі, уключаючы лакаматывы, энергетычныя ўстаноўкі (у тым ліку і атамныя рэактары), газавыя турбіны, авіяцыйныя рухавікі, медыцынскае абсталяванне. Кампанія таксама вырабляла асвятляльную тэхніку, пластмасы і герметыкі[1].
У 2024 годзе кампанія канчаткова была падзелена на тры незалежныя публічныя кампаніі[2][3]:
- GE Healthcare — вытворчасць магнітна-рэзанансных тамографаў і іншага абсталявання для шпіталяў;
- GE Aerospace — вытворчасць і абслугоўванне рэактыўных рухавікоў;
- GE Vernova — вытворчасць турбін для электрастанцый і ветраных электрастанцый.
За тры гады да гэтага кампанія прадала свой бізнес па вытворчасці лакаматываў і бытавой тэхнікі, спыніла працу ў нафтагазавай галіне і пазбавілася ад большай часткі свайго ў мінулым буйнога падраздзялення фінансавых паслуг.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Forbes: 2000 крупнейших публичных компаний мира (руск.). Forbes.ru (21 красавіка 2011).
- ↑ General Electric объявила о планах по разделению на три публичных компании (руск.)
- ↑ Конец эпохи — General Electric завершила разделение на три компании (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт кампаніі Архівавана 10 снежня 2011. (руск.)