Genex
Выгляд
| Genex | |
| Дата заснавання | 1997 |
|---|---|
| Памер флота | 3 |
| Штаб-кватэра | Мінск, Беларусь |
| Сайт: http://www.genex.by/ | |

Genex — прыватная беларуская грузавая авіякампанія, якая базуецца ў Мінску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія ТАА Генекс была зарэгістраваная ў 1997 годзе на тэрыторыі аэрапорта Мінск як мытнае агенцтва і транспартна-экспедыцыйнае прадпрыемства па ажыццяўленні міжнародных перавозак грузаў авіяцыйным і аўтамабільным транспартам.
У ліпені 2003 года было прынята рашэнне аб далейшым развіцці фірмы як авіякампаніі. Быў набыты першы самалёт Ан-2, які выконваў палёты на геамагнітную здымку, дэсантаванне парашутыстаў, авіяхімпрацы. У 2006 годзе кампанія пачала выконваць грузавыя авіяперавозкі самалётамі Ан-26Б па міжнародных паветраных лініях[1].
Флот
[правіць | правіць зыходнік]Флот складаецца з трох самалётаў Ан-26Б з бортавымі нумарамі EW-259TG, EW-328TG і EW-557TG.