Аднагадовая расліна 3-5 см вышынёй з фіялетавымі паўзучымі сцебламі. Лісце круглявае, 3-5 мм у дыяметры, сядзячыя або амаль сядзячыя.
Кветкі сінія адзінкавыя 5-членныя са спайнапялёсткавым вяночкам, размяшчаюцца на канцах сцеблаў. Трубка чашачкі з пурпурнымі жылкамі, 5-10 мм. Цвіце з ліпеня па верасень.