Gloria victis (зборнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Gloria victis — зборнік апавяданняў Элізы Ажэшкі.

Гэты зборнік быў упершыню выдадзены ў 1910 г. пасля рэвалюцыі 1905 г., якая пацягнула за сабой значнае паслабленне цэнзуры на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Першапачаткова зборнік павінен быў называцца 1863. Канчатковая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «Слава пераможаным» і з’яўляецца пераробкай лацінскага выразу vae victis («гора пераможаным»). Тэматыка ўсіх змешчаных у ёй апавяданняў тычыцца часоў Студзеньскага паўстання.[1]

Змест[правіць | правіць зыходнік]

У першае выданне ўвайшлі пяць навэл: «Яны», «Афіцэр», «Гекуба», «Бог ведае хто», «Gloria victis». Першая навела «Яны» прысвечана атраду Рамуальда Траўгута з дня сфармавання атрада да моманту яго разгрому ў Горацкіх лясах.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

Кнігу выдаў у Вільні накладам 3000 асобнікаў таварыш пісьменніцы Вацлаў Макоўскі. У снежні 1911 года ў Віленскай судовай палаце пачаўся суд над кнігай, паводле загаду Часовага камітэта па справах друку кніга была канфіскавана.[2]

Больш познія выданні змяшчалі таксама апавяданні «Дзіўная гісторыя», «Смерць дома» і «Міс Роўз».

Беларускі пераклад[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданні цыклю перакладзеныя на беларускую мову Анатолем Бутэвічам і выйшлі разам у серыі «Беларускі кнігазбор» у 2020 годзе (разам з раманам «Над Нёманам»).[3]

Зноскі

  1. Gloria victis (zbiór opowiadań) • Orzeszkowa Eliza • książka — recenzje, opisy, opinie " BiblioNETka.pl
  2. Аповесці, апавяданні, нарысы / Эліза Ажэшка. — Мн. : МГА «Бел. кнігазбор», 2000. — 508 с., [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура)
  3. [1]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]