Google

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Google Inc.
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: GOOG
Заснаванне 1998
Заснавальнікі Сяргей Міхайлавіч Брын[3] і Лары Пейдж[3]
Размяшчэнне Сцяг ЗША Маўнцін-В'ю, Каліфорнія
Ключавыя фігуры Лары Пейдж — галоўны выканаўчы дырэктар
Эрык Шміт — старшыня савета дырэктараў
Сяргей Брын — сузаснавальнік
Галіна Інтэрнэт
Прадукцыя гл.: Спіс сэрвісаў і інструментаў Google
Уласны капітал USD 46,241 млрд (2010)[1]
Абарот USD 29,321 млрд (2010)[1]
Аперацыйны прыбытак USD 10,381 млрд (2010)[1]
Чысты прыбытак USD 8,505 млрд (2010)[1]
Актывы USD 57,851 млрд (2010)[1]
Колькасць супрацоўнікаў 28 768 (1 ліпеня 2011)[2]
Матчына кампанія Alphabet Inc.
Даччыныя кампаніі YouTube, DoubleClick, On2 Technologies, Google Voice, Picnik, Aardvark, AdMob
Сайт www.google.com

Google Inc. (МФА [ɡuːɡl][4][5], MWCD /ˈgü-gəl/[6], бел.: Гугл, NASDAQ: GOOG) — амерыканская кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Стварыла і валодае буйнейшай у свеце пошукавай сістэмай Google (доля рынку 62%).

Акрамя інтэрнэт-пошуку, Google займае першыя пазіцыі ў іншых галінах: электронная пошта, спадарожнікавыя карты, прылады для арганізацый, сацыяльныя сеткі і відэа-хостынг. Акрамя гэтага, былі распрацаваныя браўзер з адкрытым зыходным кодам і мабільная аперацыйная сістэма.

Штаб-кватэра Google (Googleplex) знаходзіцца ў Маўнтын-В'ю, штат Каліфорнія. Кампанія трымае каля 1 млн. сервераў па ўсім свеце, якія апрацоўваюць мільярды запытаў кожны дзень і індэксуюць каля 1 пэтабайта дадзеных кожную гадзіну.

Google абвясціла сваёй галоўнай місіяй «упарадкаваць усю інфармацыю і зрабіць яе лёгка дасяжнай і карыснай». Google таксама мае неафіцыйны дэвіз Don't be evil, які быў прапанаваны Полам Бакхайтам, вынаходчыкам Gmail. Google крытыкаваўся ў пытаннях скрыцця асабістай інфармацыі, аўтарскага права ці цэнзуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Google з’явіўся ў студзені 1996 года як навукова-даследчы праект Лары Пэйджа і Сяргея Брына, якія навучаліся ў Стэнфардскім універсітэце ў Каліфорніі.

Галоўнай асаблівасцю пошукавай сістэмы Google стала выкарыстанне сістэмы PageRank, па якой актуальнасць сайта вызначаецца колькасцю і важнасцю старонак, якія спасылаюцца на гэты сайт. Даменнае імя для Google было зарэгістравана 15 верасня 1997 года, а кампанія была зарэгістраваная 4 верасня 1998 года.

Прадукты і паслугі[правіць | правіць зыходнік]

Карпаратыўная культура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 U.S. Securities and Exchange Commission Form 10-K (англ.) . Washington, D.C.: United States of America (14 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 16 красавіка 2011.
  2. Google Back On Track In Q2, Beats The Street With Over $9 Billion In Revenue
  3. 3,0 3,1 Projekt dvou doktorandů z garáže slaví dvacet let od vzniku. Víte, jak vzniklo jméno Google? — 2018. Праверана 7 верасня 2018.
  4. «google» перевод английский-русский. Lingvo.abbyyonline.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  5. How to pronounce Google (англ.) . inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  6. Google - Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary (англ.) . Merriam-Webster, Incorporated. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]