Перайсці да зместу

Green Grey

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Green Grey
Асноўная інфармацыя
Жанр Альтэрнатыўны рок, Поп, фанк, трып-хоп, дабстэп
Гады 1993—цяпер
Адкуль Кіеў
Мовы песень руская, украінская і англійская
Лэйблы REAL Records[d], Misteriya Zvuka[d] і Moon Records[d]
greengreymusic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Green Grey (МФА: [griːn greɪ]; абр. GG; бел. Грын Грэй) — украінскі рок-гурт, заснаваны ў Кіеве вясной 1993 года.

Green Grey першымі ў гісторыі ўкраінскай музыкі двойчы ўдзельнічалі ў цырымоніі ўзнагароджання MTV Europe, заключылі кантракт з кампаніяй Pepsi у 1996 годзе, пачалі выступаць адначасова з жывым дыджэем і прафесійным балетам, арганізоўвалі рок-шоу з выкарыстаннем спецэфектаў, піратэхнікі і сцэнічных трансфармацый[1].

Гурт выпусціў сем студыйных альбомаў, дзве кампіляцыі лепшых песень і канцэртны альбом «Две эпохи». Восенню 2025 года памёр адзін з заснавальнікаў гурта Андрэй Яцэнка (Diezel).

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Грин Грей (1997)
  • 550 MF (550 Метров Фанка) (2000)
  • Эмигрант (2002)
  • Метаморфоза (2004)
  • Глаз леопарда (2014)
  • WTF?! (2016)
  • Спичка (2021)
  • Две эпохи (2003) (CD Video)
  • Две эпохи (2007) (DVD)
  • The Videos (2007) (DVD)
  • Сборник наилучших видеоклипов + Trideo (2008) (DVD)

Сацыяльная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асобнай увагі заслугоўвае дзейнасць гурта па-за музыкай. Дызель называе Green Grey сацыяльнай камандай, лічачы, што музыкі не павінны заставацца ў баку ад таго, чым жыве астатняя краіна[1].

У сярэдзіне 90-х Green Grey супрацоўнічалі з арганізацыяй Greenpeace Украіна і менавіта з яе падачы ў 1995 годзе ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Кіеве перад будынкам французскага пасольства, - гэта была рэакцыя на выпрабаванні ядзернай зброі, праведзеныя Францыяй на атоле Муруроа[1].

Улетку 2005 года Дызель і Мурык выступілі з грамадска-палітычнай ініцыятывай пад назвай «Наша права», мэтай якой з'яўлялася абарона рускамоўнага насельніцтва Украіны (і музыкаў у прыватнасці) ад дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце[2][3].

У 2013 годзе сумесна з UNICEF Украіна група Green Grey ініцыявала акцыю «Дапамажыце знайсці», накіраваную на актуалізацыю праблемы пошуку сем'яў для дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі. У рамках акцыі была запісана песня і зняты кліп з аднайменнай назвай[4].

У шматлікіх сваіх кампазіцыях Green Grey таксама ўздымаюць розныя вострасацыяльныя тэмы: забруджванне навакольнага асяроддзя («Чёрный снег»)[5], праблемы наркаманіі («Депрессивный листопад»)[3] і СНІДу («Белый флаг»), настальгію па радзіме («Эмигрант»)[3], вайну на усходзе Украіны (кавер на песню ДДТ «Не стреляй»)[6], карупцыю ў Расіі і на Украіне («Бабосы боссам»)[7].

  1. 1 2 3 Группа Green Grey - Киевский Рок Клуб. rock.kiev.ua. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2017. Праверана 28 красавіка 2017.
  2. ↑ music.com.ua(недаступная спасылка). music.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2018. Праверана 28 красавіка 2017.
  3. 1 2 3 "Грин Грей" отстаивает свои права. from-ua.com. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2018. Праверана 18 студзеня 2018.
  4. ↑ music.com.ua - Green Grey выпустили новый сингл(недаступная спасылка). music.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2018. Праверана 12 студзеня 2018.
  5. ↑ music.com.ua - GREEN GREY: А мы куда-то пропадали?..(недаступная спасылка). music.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2018. Праверана 11 студзеня 2018.
  6. ↑ Green Grey и Сергей Кузин записали трек «Не стреляй» под прицелами телекамер | Beauty Women. Beauty Women - Женский онлайн журнал. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2019. Праверана 16 студзеня 2018.
  7. ↑ music.com.ua - GREEN GREY: 'Нужно кайфовать на сцене!'(недаступная спасылка). music.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2018. Праверана 16 студзеня 2018.