Перайсці да зместу

Hürriyet

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hürriyet
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
турэцк.: Hürriyet[1]
Тып штодзённая газета[d] і газета
Фармат Berliner[d]
Заснавальнік Sedat Simavi[d]
Уладальнік Doğan Media Group[d], Doğan Holding Company[d] і Demirören Group[d]
Выдавец Doğan Media Group[d]
Краіна
Рэдактар Sedat Ergin[d]
Заснавана 1948
Мова турэцкая мова[1]
Перыядычнасць 1 суткі
Галоўны офіс
Тыраж 370 332[2]
ISSN 1304-6632
Вэб-сайт hurriyet.com.tr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Hürriyet («Хюррыет», бел. Свабода) — буйная турэцкая газета, заснаваная ў 1948 годзе. Штаб-кватэра газеты знаходзіцца ў Стамбуле. «Хюррыет» спалучае забаўляльную тэматыку з навінамі і прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў. З 2018 года яна належыць холдынгу Demirören Holding.

«Хюррыет» была заснавана журналістам Седатам Сімаві 1 мая 1948 года, штат складаўся з 48 чалавек. У першы тыдзень было прададзена 50 000 асобнікаў[3]. 13 студзеня 1965 года газета была канфіскавана турэцкімі ўладамі неўзабаве пасля публікацыі ліста прэзідэнта ЗША Ліндана Б. Джонсана да Ісмета Інёню[4]. У лісце Джонсан адкрыта заявіў, што Турцыя не павінна арганізоўваць ніякай ваеннай інтэрвенцыі на Кіпры[4].

Па стане на 2008 год «Хюррыет» мела рэгіянальныя офісы ў Анкары, Ізміры, Адане, Анталліі і Трабзоне, а таксама навінавую сетку, якая складалася з 52 офісаў і 600 рэпарцёраў у Турцыі і за мяжой, усе яны былі звязаны з інфармацыйным агенцтвам Doğan, якое ў асноўным абслугоўвае газеты і тэлеканалы, якія раней знаходзіліся пад кіраваннем Doğan Media Group (Doğan Yayın Holding). «Хюррыет» друкуецца ў шасці гарадах Турцыі і ў Франкфурце, Германія.[5]

21 сакавіка 2018 г. Doğan Yayın Holding, мацярынская кампанія Hürriyet, была прададзеная Demirören Holding прыкладна за 1,2 мільярда долараў. Demirören Group вядомая сваёй праўрадавай пазіцыяй; сям'я Дэмірэрэн лічыцца блізкай да прэзідэнта Эрдагана.[6][7][8]

«Хюррыет» спалучае забаўляльную тэматыыку з навінамі і мае мэйнстрымны, ліберальны[9] і кансерватыўны погляд.

Лічыцца газетай з высокім тыражом у Турцыі.[10][11] Паводле звестак Alexaна студзень 2017 года, вэб-сайт газеты быў дзесятым па наведвальнасці ў Турцыі, другім па наведвальнасці сярод газет і чацвёртым па наведвальнасці навінавым вэб-сайтам.[12] На студзень 2018 года яе тыраж быў самым высокім сярод газет Турцыі — каля 319 000.[13]

Прэмія «Golden Butterfly»

[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 2016 год «Хюррыет» разам з брэндам Pantene з'яўляецца спонсарам штогадовай прэміі «Golden Butterfly», на якой чытачы галасуюць за намінантаў у галіне турэцкага тэлебачання і музыкі.[14]

  1. 1 2 3 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1304-6632
  2. https://web.archive.org/web/20150911133515/http://www.medyatava.com/tiraj
  3. Hürriyet'in Kilometre Taşları (тур.)(недаступная спасылка). Hürriyet Kurumsal (2005). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2008. Праверана 9 кастрычніка 2008.
  4. 1 2 Chronology December 1, 1965-February 28, 1966. The Middle East Journal. 20 (2): 207–226. Spring 1966. JSTOR 4323989.
  5. Throughout 60 years, Hürriyet from past to present Архівавана 4 верасня 2008 года..
  6. New York Times (21 March 2018). Turkish Media Group Bought by Pro-Government Conglomerate. The New York Times. Праверана 4 April 2019.
  7. [OPINION] with peace talks stalled, Ankara weighs military action in Syria.
  8. BBC Monitoring – Essential Media Insight. monitoring.bbc.co.uk. Праверана 16 красавіка 2026.
  9. Esra Özyürek Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 27 мая 2026., Nostalgia for the Modern: State Secularism and Everyday Politics in Turkey, 2006, p. 197, Duke University Press, 2006, ISBN 0822338955
  10. Finkel, Andrew (2007-08-16). News fit to print?. Today's Zaman. Архівавана з арыгінала 2015-05-27. Праверана 2008-08-03. I am no great fan of Hürriyet as a newspaper. I believe it abuses the considerable authority it wields.
  11. Görmüş, Alper (2008-12-19). Konu: Ergenekon haberciliği... Soru: Hürriyet bunu neden göze alıyor?. Taraf(тур.). Архівавана з арыгінала 22 Jan 2009. Праверана 2008-12-19. ...Türkiye'nin en etkili gazetesi...
  12. Top Sites in Turkey(недаступная спасылка). Alexa. Архівавана з першакрыніцы 5 January 2017. Праверана 4 January 2017.
  13. 08 Ocak 2018 – 14 Ocak 2018 haftası Tiraj Tablosu(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 March 2016. Праверана 27 March 2018.
  14. Golden Butterfly Awards recognize best of Turkey's TV and music world. Hürriyet. 14 November 2016. Праверана 1 November 2019.