HBO Max
HBO Max | |
---|---|
URL | hbomax.com |
Камерцыйны | так |
Тып сайта | відэастрымінгавы сэрвіс[d], мабільная праграма і streaming service[d] |
Размяшчэнне сервера | ЗША |
Уладальнік | Warner Bros. Discovery Global Streaming & Interactive Entertainment (Warner Bros. Discovery) |
Пачатак працы | 2020 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
HBO Max — амерыканскі стрымінгавы сэрвіс у фармаце «відэа па запыце», які належыць Warner Bros. Discovery. Запуск сэрвісу адбыўся 27 траўня 2020.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2018 года WarnerMedia аб’явіла аб тым, што ў канцы 2019 года кампанія запусціць уласны стрымінгавы сэрвіс. Першапачатковы план прадугледжваў запуск у канцы 2019 года. Галоўны выканаўчы дырэктар мацярынскай кампаніі WarnerMedia — AT&T, Рэндал Стэфенсан паведаміў у сярэдзіне траўня 2019 года, што сэрвіс будзе выкарыстоўваць брэнд HBO і будзе прывязаны да кабельнага тэлебачання, паколькі абаненты кабельнага аператара HBO маюць доступ да паслуг стрымінгавага відэа. Чакалася, што бэта-тэсціраванне пачнецца ў чацвёртым квартале 2019 гады з поўным запускам у першым квартале 2020 года.
Кейсі Блус, праграмны прэзідэнт HBO, таксама кіруе праграмаваннем HBO Max, а Кевін Рэйлі, прэзідэнт WarnerMedia Entertainment Networks, таксама з’яўляецца галоўным дырэктарам аддзела кантэнту HBO Max і ажыццяўляе нагляд за новымі арыгінальнымі серыяламі і зместам кантэнту бібліятэкі.
9 ліпеня 2019 года кампанія WarnerMedia аб’явіла аб тым, што іх стрымінгавы сэрвіс будзе называцца HBO Max і будзе запушчаны вясной 2020 года. У той час таксама было абвешчана, што сэрвіс будзе запушчаны з існуючым серыялам «Сябры», правы на трансляцыю якога забяруць у Netflix, а з кампаніямі Рыз Уізерспун — Hello Sunshine і Грэга Берланці — Berlanti Productions падпісаны пагадненні на вытворчасць кантэнту для сэрвісу.
Кантэнт
[правіць | правіць зыходнік]- 3 верасня 2020 года на HBO Max выйшаў серыял «Выхаваныя ваўкамі».
- 18 сакавіка 2021 года на HBO Max выйшаў фільм «Ліга справядлівасці Зака Снайдэра».
- 15 студзеня 2022 года на HBO Max выйшаў серыял «Міратворца».