Перайсці да зместу

HK P30

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Heckler & Koch P30
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Пісталет
Краіна: Сцяг Германіі ФРГ
Гады эксплуатацыі: З 2006 года
Гісторыя мадэлі
Выраблялася: Сцяг Германіі Heckler & Koch
Характарыстыкі
Маса, кг: 0,74
Даўжыня, мм: 181
Даўжыня ствала, мм: 98
Патроны:

9×19 мм Парабэлум

.40 S&W
Прыцэл: нерэгулюймы
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Heckler & Koch P30 (HK P30) — нямецкі паўаўтаматычны пісталет, выраблены кампаніяй Heckler & Koch. Далейшае развіццё пісталета Heckler & Koch P2000. Выкарыстоўвае патроны тыпаў 9×19 мм Парабэлум і .40 S&W. Выпускаўся ў розных варыянтах.

P30 валодае даўжынёй ствала 98 мм і масай у 740 г, выкарыстоўвае стандартны паліцэйскі пісталетны патрон калібра 9×19 мм (15 патронаў на магазін). Дзяржальня выканана з армаванага шкловалакном поліаміду з каразійна-ўстойлівымі металічнымі ўстаўкамі.

Маецца ўбудаваная ў корпус Планка Пікаціні.

Адаптаваны варыянт выкарыстоўваецца мытнай паліцыяй ФРГ, якая першай закупіла гэтую зброю (13 500 пісталетаў P30 мадыфікацыі V6, якія замянілі SIG-Sauer P6)

Нарвежская паліцыя замовіла 7 000 пісталетаў мадыфікацыі P30L V1.

У кастрычніку 2008 года ўрад Швейцарыі ўхваліў прапанову кантона Цюрых па закупцы пісталетаў падобнай мадыфікацыі (кошт закупленага тавару склала 1,6 млн. швейцарскіх франкаў). Тым самым P30 замяніў пісталеты SIG-Sauer P225 і P228. Пазней пісталеты з’явіліся на ўзбраенні швейцарскіх кантонаў Золатурн, Ааргау, Тургау, Базель, Апенцэль-Аўсеродэн і Апенцэль-Інеродэн.

У лістападзе 2008 года федэральная паліцыя Германіі афіцыйна абвясціла аб будучай закупцы пісталетаў, якая выраблялася з лета 2009 па 2011 гады. У 2010 годзе мадыфікацыя P30 V2 была зацверджана кіраўніцтвам паліцыі зямлі Гесэн[1].

Карыстальнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  •  Германія: 13 500 пісталетаў P30 V6 на службе Федэральнай мытнай адміністрацыі[2], 30 тысяч P30 V2 у супрацоўнікаў федэральнай паліцыі (плануецца закупіць яшчэ 5 000), яшчэ каля 16 000 таго ж тыпу ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў зямлі Гесэн[3]
  •  Нарвегія: паліцэйская служба Нарвегіі
  •  Партугалія: Грамадзянская паліцэйская служба і Нацыянальная Рэспубліканская Гвардыя прынялі пісталет на ўзбраенне ў 2009 годзе[4]
  •  Швейцарыя: паліцыя Швейцарыі (у тым ліку кантона Цюрых)[5]
  1. Bild.de: Hessens Polizisten bekommen diese Super-Pistole. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2010. Праверана 10 снежня 2013.
  2. Heckler & Koch :: Welcome. Heckler-koch.de (26 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2010. Праверана 11 жніўня 2013.
  3. Super-Pistole: Hessens Polizisten bekommen HK P30 - Frankfurt (ням.). Bild.de (26 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2010. Праверана 11 жніўня 2013.
  4. Pistolas novas já durante este ano - Portugal - Correio da Manhã. Cmjornal.xl.pt (24 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2013. Праверана 11 жніўня 2013.
  5. Sicherheitsdirektion. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2009. Праверана 10 снежня 2013.