Haiku
| Haiku | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | Haiku, Inc. |
| Сямейства АС | BeOS |
| Заснавана на | BeOS |
| Зыходны код | адкрыты |
| Першы выпуск | 2001 |
| Апошняя тэставая версія | R1 Beta 5 — 13.09.2024 |
| Падтрымлівае мовы | некалькі моў[d], англійская, іспанская, нямецкая, французская, руская, кітайская, італьянская мова, польская, украінская і эсперанта |
| Падтрымлівае платформы | X86, x86_64[d] і RISC-V[d] |
| Тып ядра | гібрыднае |
| Ліцэнзія | MIT License ды Be Sample Code License |
| Стан | актуальны |
| Рэпазітар зыходнага коду | git.haiku-os.org |
| Вэб-сайт | haiku-os.org |
Haiku — адкрытая рэалізацыя апэрацыйнае сыстэмы BeOS. Haiku захавала ўсе моцныя бакі BeOS: падтрымка шматпрацэсарнай працы і шматзадачнасці, зручны графічны інтэрфейс, 64-бітная журналяваная файлавая сістэма з падтрымкай метаатрыбутаў, якія актыўна выкарыстоўваюцца сістэмай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка праекта пачалася ў 2001 годзе пад назвай OpenBeOS, калі кампанія Be, якая выпускала BeOS, была набыта карпарацыяй Palm Inc., у сувязі з чым далейшая распрацоўка BeOS спынілася. OpenBeOS быў напісаны цалкам з нуля, захоўваючы бінарную сумяшчальнасць з BeOS версіі 5.0. Такім чынам праграмы, напісаныя для гэтай версіі BeOS, могуць выкарыстоўвацца ў OpenBeOS без папярэдняй перакампіляцыі і эмуляцыі.
На сённяшні дзень праект кантралюецца карпарацыяй Haiku, некамерцыйнай арганізацыяй, размешчанай у Нью-Ёрку.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]У 2004 годзе праект атрымаў назву Haiku, каб не парушаць правы кампаніі Palm на гандлёвую марку BeOS.
Назву «Haiku» прынялі ў гонар жартаўлівых паведамленняў пра памылкі, якія афармляліся ў выглядзе японскіх трохрадкоўяў (хайку) у стандартным браўзеры BeOS NetPositive. Яна была абрана ў выніку афіцыйнага галасавання ўдзельнікаў праекта. Назва паказвае на элегантнасць і прастату, якая прыцягвае ў платформе BeOS.
Вонкавыя спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Haiku- Афіцыйная старонка