Half-Life: Blue Shift

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Half-Life: Blue Shift — гэта другі дадатак для шуцера ад першай асобы Half-Life, распрацаваны кампаніяй Gearbox Software і выпушчаны 12 чэрвеня 2001 года. Як і іншыя дапаўненні ад Gearbox, Half-Life: Opposing Force і Half-Life: Decay, Blue Shift адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся ў Half-Life, але з пункту гледжання іншага персанажа: ахоўніка «Чорнай Мезы» — Барні Калхуна. У ролі Барні, ігрок павінен паспрабаваць збегчы з сакрэтнай лабараторыі, захопленай прышэльцамі з іншага свету і атрадамі HECU.

У адрозненні ад першага дапаўнення Opposing Force, Half-Life: Blue Shift з’яўляецца аўтаномным адонам і не патрабуе ўсталяванай на камп’ютары арыгінальнай версіі Half-Life. Падчас устаноўкі Blue Shift прапануе карыстальніку ўсталяваць асаблівы пакет паляпшэння графікі «Half-Life High Definition Pack», які ўключае ў сябе абноўленыя мадэлі персанажаў і зброі. Амерыканскі рэліз Blue Shift таксама ўключае поўную версію Opposing Force. Інтэрнацыянальная версія прапануе толькі мультыплэерную версію Opposing Force: Capture the Flag.

Іншымі распрацоўшчыкамі ажыццяўляўся перанос Blue Shift на рухавік Source, але ён да гэтага часу не завершаны. Праект носіць назву «Guard Duty».