Перайсці да зместу

Hanna-Barbera

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hanna-Barbera
англ.: Hanna-Barbera
Тып бізнес і мультыплікацыйная студыя
Заснаванне 1957
Скасавана 2001
Заснавальнікі Уільям Ханна[1], Джозэф Барбэра[d][1] і Джордж Сідні
Краіна
Адрас
Галіна кінаіндустрыя[d] і тэлебачанне
Прадукцыя тэлесерыял, тэлевізійная рэклама[d], спецыяльная мультыплікацыйная тэлепраграма[d], поўнаметражны фільм[d] і кароткаметражны фільм
Матчына кампанія Independent station[d], Taft Broadcasting[d], Turner Entertainment[d], Warner Bros. Animation[d] і Warner Media Group
Даччыныя кампаніі Hanna-Barbera Records[d] і Endemol Australia[d]

Hanna-Barbera (афіцыйна Hanna-Barbera Cartoons, Inc., раней вядомая як H-B Enterprises, Hanna-Barbera Productions, Inc. і H-B Production Co.)[3][4] — амерыканская мультыплікацыйная студыя і прадзюсарская кампанія, якая дзейнічала з 1957 года да яе паглынання Warner Bros. Animation у 2001[5][6].

Студыя была заснавана 7 ліпеня 1957 года Уільямам Ханнай і Джозефам Барбэрам — стваральнікамі «Том і Джэры» і былымі супрацоўнікамі Metro-Goldwyn-Mayer cartoon studio — разам з кінапрадзюсарам Джорджам Сідні[5][7][6].

Hanna-Barbera cтварыла такія вядомыя мультыплікацыйныя серыялы як: «Лабараторыя Дэкстэра», «Суперкрошкі[en]», «Флінтстоўны», «Джоні Брава[en]», «Джэтсаны», «Скубі-Ду» і «Смурфы». Дзякуючы значнай колькасці тэлесерыялаў, спецыяльных тэлепраграм і поўнаметражных мультфільмаў Hanna-Barbera стала адной з самых паспяховых мультыплікацыйных студый у свеце, фактычна канкурыруючы з Walt Disney Animation Studios[8].

Аднак дамінуючае становішча Hanna-Barbera пачало слабець, і так да 1980-х гадоў. Рынак суботніх ранішніх мультсерыялаў паступова занепадаў, у той час як усё большую ролю пачала адыгрываць будзённая тэлевізійная сіндыкацыя. У 1966 годзе Hanna-Barbera была куплена кампаніяй Taft Broadcasting і заставалася яе ўласнасцю да 1991 года, пакуль Turner Broadcasting System не выкупіла студыю. Turner выкарыстала вялізную бібліятэку мультыплікацыйных праектаў Hanna-Barbera для запуску тэлеканала Cartoon Network у 1992 годзе, што дало новым пакаленням гледачоў новую пляцоўку для паказу класічных мультсерыялаў[9][10][11][12][13].

Пасля смерці Уільям Ханна у 2001 годзе Hanna-Barbera канчаткова спыніла існаванне як самастойная студыя і была поўнасцю інтэгравана ў склад Warner Bros. Animation[14].

Нягледзячы на гэта, брэнд Hanna-Barbera працягвае выкарыстоўвацца як гандлёвая марка для многіх класічных мультыплікацыйных праектаў студыі, якія сёння знаходзяцца ва ўладанні кампаніі Warner Bros.[15][16][17][18][19][20].

  1. 1 2 Hanna, William (Bill) // Who's Who in Animated Cartoon: An International Guide to Film and Television's Award-Winning and Legendary AnimatorsNY: Hal Leonard, 2006. — ISBN 978-1-55783-671-7
  2. 1 2 Каліфорнія — 1850.
  3. Hanna-Barbera | Productions (англ.). www.imdb.com. Праверана 11 мая 2026.
  4. Hollywood cartoons: American animation in its golden age / J. Michael Barrier. — New York: Oxford University Press, 2010. — 648 с. ISBN 978-0-19-802079-0.
  5. 1 2 William Hanna. A Cast of Friends (англ.). — Da Capo Press, 1999. ISBN 0-306-80917-6.
  6. 1 2 Barbera 1994, p. 83–84.
  7. Joseph Barbera. My Life in 'Toons: From Flatbush to Bedrock in Under a Century. Turner Publishing, 1994. ISBN 1-57036-042-1.
  8. Hanna-Barbera | Productions (англ.). www.imdb.com. Праверана 11 мая 2026.
  9. News, Bloomberg. COMPANY NEWS; TURNER BUYS REMAINING 50% STAKE IN HANNA-BARBERA (англ.). The New York Times (30 снежня 1993). Праверана 11 мая 2026.
  10. Carter, Bill. THE MEDIA BUSINESS; Turner Broadcasting Plans To Start a Cartoon Channel (англ.). The New York Times (19 лютага 1992). Праверана 11 мая 2026.
  11. COMPANY NEWS; Hanna-Barbera Sale Is Weighed (англ.). The New York Times (20 ліпеня 1991). Праверана 11 мая 2026.
  12. Hanna-Barbera Acquired By Taft Broadcasting Co. (англ.). The New York Times (29 снежня 1966). Праверана 11 мая 2026.
  13. Timothy Burke, Kevin Burke. Saturday morning fever. — 1. St. Martin's Griffin ed. — New York: St. Martin's Griffin, 1999. — 247 с. ISBN 978-0-312-16996-1.
  14. Schneider, Richard Natale,Michael. Cartoon giant Barbera dies (англ.). Variety (18 снежня 2006). Праверана 11 мая 2026.
  15. Sciretta, Peter. The Next Scooby-Doo Movie Will Launch A Hanna-Barbera Cinematic Universe [CinemaCon 2016] (англ.). SlashFilm (13 красавіка 2016). Праверана 11 мая 2026.
  16. Nolan, Liam. Is There a Hanna-Barbera Cinematic Universe In the Works? (англ.). CBR (4 сакавіка 2019). Праверана 11 мая 2026.
  17. McNary, Dave. Scooby-Doo Animated Movie Moves Back Two Years to 2020 (англ.). Variety (4 мая 2017). Праверана 11 мая 2026.
  18. McNary, Dave. Animated ‘Jetsons’ Movie to Lift Off With ‘Sausage Party’ Director (англ.). Variety (25 мая 2017). Праверана 11 мая 2026.
  19. Lesnick, Silas. The Jetsons Planned as Animated Feature (англ.). ComingSoon.net - Movie Trailers, TV & Streaming News, and More (24 студзеня 2015). Праверана 11 мая 2026.
  20. Get to Know Hanna-Barbera Beyond(нявызн.). DC. Праверана 11 мая 2026.