Hasta La Fillsta

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Hasta La Fillsta
Hasta La Fillsta ў 2010 годзе.jpg
Выступ у клубе «Jolly Roger» (2010)
Асноўная інфармацыя
Жанр Альтэрнатыўны рок
Гады 19961999
2009–па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Англійская, беларуская, руская
Склад Сяргей Канановіч
Улад Плюшчаў
Зміцер Харытановіч
Іншыя
праекты
Zet, Крамбамбуля, Pomidor/off
Commons-logo.svg Hasta La Fillsta на Вікісховішчы

Hasta La Fillsta — беларускі гурт, які выконвае альтэрнатыўны рок. Заснаваны ў 1996 годзе. Першапачаткова выконваў песні на англійскай мове, зараз на беларускай і рускай мовах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Гурт узнік у 1996 годзе. Калектыў складаўся з трох хлопцаў і адной дзяўчынкі: гітарыст, басіст, барабаншчык і вакалістка — Сяргей Канановіч, Кастусь Калеснікаў, Зміцер Харытановіч і Хрысціна Мендзялеева. Гурт гучна заявіў пра сябе ўжо праз месяц пасля стварэння, стаў лаўрэатам фестывалю альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які правадзіўся фондам Сораса(руск.) бел.. У гэтым складзе гурт перамог на рок-фэсце «Басовішча’97».

У 1997 годзе, вакалістка гурта, Хрысціна Мендзялеева, на Рок-каранацыі атрымала званне «Рок-князёўна’97», абышоў Вераніку Круглову.

З лістапада 1998 па 1999 у гурце таксама граў басіст Улад Плюшчаў.

У 1999 годзе яркая вакалістка гурта Хрысціна Мендзялеева з’ехала вучыцца ў Бельгію і гурт на доўгі час распаўся: пасля вучобы вакалістка засталася ў Бельгіі займацца кінематаграфіяй, а хлопцы пачалі граць у іншых калектывах.

Адраджэнне[правіць | правіць зыходнік]

Праз дзесяць год пасля распаду асноўны склад гурта вырашыў зноў сабрацца напрыканцы 2009 года, заявіў аб гэтым на «Еўрарадыё».[1] Для запісу першых пяці песень запрасілі чатырох новых вакалістаў (Аляксандр Памідораў, Маша Яр, Саша Ракавец і Вольга Самусік), даручыў кожнаму свае кампазіцыі.

У складзе гурта вакалісткай засталася Вольга Самусік, якая раней спявала ў гуртах «Tarpach» і «žygimont VAZA». Вольга Самусік таксама атрымала тытул «Рок-князёўна» ў 2007 годзе.

Неўзабаве ўбачыў свет першы прэзентацыйны трэк з каляднага інтэрнэт-рэлізу «Праўда» на словы Францішка Багушэвіча (вакалісты Саша Ракавец і Аляксандр Памідораў).[2]

Першы канцэрт пасля ўз’яднання, які музыкі падрыхтавалі да «Свята герояў», адбыўся 23 лютага 2010 года.[3] Гурт выканаў новыя песні, якія ўвайшлі ў інтэрнэт-рэліз, а таксама некалькі старых хітоў. Канцэрт адбыўся ў кавярні «Jolly Roger Café», Мінск. У чэрвені 2010 года гурт прыняў удзел у праграме «Зорны рынг» тэлеканала СТБ.

У 2012 годзе сумесна з Палінай Рэспублікай гурт запісаў два сінгла: «Як ты»,[4] «Гадзіннік».[5]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковы[правіць | правіць зыходнік]

Бягучы склад[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]