Helianthemum oelandicum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Helianthemum oelandicum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helianthemum oelandicum (L.) Dum.Cours., 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  632760
IPNI  169050-1
TPL  kew-2842643

Helianthemum oelandicum — від кветкавых раслін сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёны паўкуст вышынёй да 25 см. Сцёблы разгалінаваныя, густыя. Ля аснавання яны адраўнелыя, грубыя і шчаціністыя. Галіны касматыя і чырванаватыя. Мае эліптычнае вузкаланцэтнае зялёнае лісце і бледна-жоўтыя кветкі. Пялёсткі 5-10 мм. Цвіце вясной і летам.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны ў Еўропе (у тым ліку на востраве Эланд у Швецыі) і Малой Азіі. Тыповымі для пражывання гэтага віду з’яўляюцца сухія пашы і вапняковыя скалы. Расліну можна знайсці на вышынях ад 100 да 2800 метраў над узроўнем мора.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Від з’яўляецца афіцыйнай кветкавай эмблемай шведскай гістарычнай правінцыі Эланд[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Svenska landskapsblommor (шведск.). Naturhistoriska riksmuseet (16 красавіка 1996). Архівавана з першакрыніцы 29.09.2017. Праверана 07.04.2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]