Heliconius

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Heliconius
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Heliconius Kluk, 1780


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  777590
NCBI  33416
EOL  18499

Heliconius — род дзённых матылькоў з падсямейства Heliconiinae з сямейства Німфалід.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Каля 70 відаў; распаўсюджаныя ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Параўнальна буйныя матылі з даўгаватымі вузкімі крыламі. Размах крылаў да 6-10 см, ярка пафарбаваны ў аранжавыя, чырвоныя, жоўтыя колеры на агульным чорным фоне, часам з даданнем сініх і зеленаватых тонаў.

Кепскі пах і непрыемны смак  рэчываў, якія выдзяляюць прадстаўнікі роду, робяць іх неядомымі і тым самым абараняюць ад птушак і іншых ворагаў. Ядучы лісце кармавых раслін, вусені паглынаюць гліказіды, у склад якіх уваходзіць цыяністая група. У працэсе пераварвання апошніх утвараюцца цыяніды.

Яркая афарбоўка — адзін з класічных прыкладаў г. зв. папераджальнай афарбоўкі. Марфалагічнае падабенства, тых матылькоў іншых сямействаў, якія не выдзяляюць едкіх рэчываў, на прадстаўнікоў роду дало падставу казаць пра іх прыстасавальнае перайманне (мімікрыю).

Пры спарванні самец перадае самцы «мужчынскі» пах, які адштурхвае іншых самцоў і захоўваецца да 3-х месяцаў — цяпер самка, не марнуючы часу на палавых партнёраў, можа займацца пошукамі ежы і адкладкай яек[1].

На начлег матылькі збіраюцца вялікімі групамі, застаючыся нерухомымі на галінах дрэў. Варта раніцай узляцець аднаму матылю, як узлятаюць і ўсе астатнія — гэта яшчэ адна неразгаданая асаблівасць прадстаўнікоў сямейства.

Вусені і кукалкі[правіць | правіць зыходнік]

Вусені пакрытыя густымі валасінкамі. Развіваюцца на раслінах роду Passiflora. Акукліванне адбываецца праз 3 тыдні. Кукалкі пакрытыя валасінкамі і знешнім выглядам нагадваюць насенне або плады раслін. Стадыя кукалкі доўжыцца каля 10 дзён.

Спіс відаў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Как стать отцом // Секреты природы = Exploring the Secrets of Nature. — Ридерз Дайджест, 1999. — С. 275. — ISBN 5-69355-008-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Brown, Keith S. Jr. (1981): The biology of Heliconius and related genera. Annu. Rev. Entomol. 26: 427-456.
  • Miller, L. D. & Miller, J. Y. (2004): The Butterfly Handbook: 130. Barron ' s Educational Series, Inc., Hauppauge, New York. ISBN 0-7641-5714-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]