Hitman: Codename 47
| Hitman: Codename 47 | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | IO Interactive |
| Выдавец | Eidos Interactive |
| Частка серыі | Hitman[d] |
| Даты выпуску | 19 лістапада 2000 |
| Жанр | Стэлс (жанр відэагульняў) |
| Стваральнікі | |
| Кампазітар | |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформы | Microsoft Windows |
| Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня[1] |
| Мовы інтэрфейсу | англійская[2], французская[2], італьянская мова[2], нямецкая[2], іспанская[2] і японская мова |
| Носьбіты | CD-ROM[d], лічбавае распаўсюджванне і лічбавая спампоўка[d] |
| Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Hitman: Codename 47 — відэагульня ў жанры стэлс, якая з’яўляецца родапачынальніцай серыі Hitman, распрацавана кампаніяй IO Interactive і выдадзена кампаніяй Eidos Interactive 19 лістапада 2000 года. Hitman стала адной з першых гульняў, якія выкарыстоўвалі «лялечную» фізіку мадэляў.
Гульнявы працэс
[правіць | правіць зыходнік]Гулец кіруе Агентам 47, генетычна ўдасканаленым клонам чалавека, навучаным разнастайным метадам забойства. Пасля ўцёку з выпрабавальнай пляцоўкі Агента 47 наймае Міжнароднае кантрактнае агенцтва — глабальная арганізацыя, якая займаецца забойствамі па замове. Місіі Агента 47 адбываюцца ў Азіі, Еўропе і Паўднёвай Амерыцы, патрабуючы забойства розных злачынцаў.
У адрозненне ад мноства шутэраў таго часу, Hitman мае стыльны гульнявы працэс з стэлс-механікай. Гульня не заахвочвае масавыя забойствы, зніжаючы грашовую ўзнагароду пасля місіі, калі пацярпелі нявінныя людзі. Агент 47 ўмее пераапранацца ў вопратку забітага ім чалавека, каб паўстаць перад ворагамі «сваім». Ад гульца патрабуецца не красціся ў цені, а губляцца ў натоўпе, забіваць толькі ў крайніх выпадках. Галоўная задача любой місіі — выканаць замоўленае забойства. Для гэтага звычайна заўжды ёсць некалькі спосабаў, што дазваляе праходзіць гульню некалькі разоў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Eidos (англ.)
- Афіцыйны сайт Io Interactive (англ.)