Перайсці да зместу

Hollywood Animal

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hollywood Animal
Распрацоўшчык Weappy Wholesome
Выдавец Weappy Studio[d][1]
Дата анонсу 8 лістапада 2023[2]
Дата выпуску 10 красавіка 2025[3]
Ліцэнзія уласная ліцэнзія[d]
Жанры камп’ютарная гульня-сімулятар[4] і стратэгічная відэагульня[4]
Стваральнікі
Праграміст Ілья Яновіч[5]
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows[4] і macOS[4]
Гульнявы рухавік Unity 2022[d][6]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня[4]
Мовы інтэрфейсу англійская[7], нямецкая[7], іспанская[7], спрошчаная кітайская[d][7], руская[7], беларуская[7], украінская[7], японская мова[7], французская[7] і бразільскі варыянт партугальскай мовы[7]
Носьбіты лічбавае распаўсюджванне[4] і лічбавая спампоўка[d][8]
Кіраванне камп’ютарная мыш
Афіцыйны сайт (англ.)

Hollywood Animal — стратэгічная відэагульня-сімулятар, выдадзеная Weappy Studio і распрацаваная яе падраздзяленнем Weappy Wholesome. Гульня выйшла ў ранні доступ на платформе Steam 10 красавіка 2025 года для Microsoft Windows і macOS. Гэта новы праект студыі, вядомай такімі гульнямі як «This Is the Police», «This Is the Police 2» і «Rebel Cops»[9].

Гульнявы працэс

[правіць | правіць зыходнік]

Hollywood Animal з’яўляецца сімулятарам кіравання кінастудыяй з акцэнтам на маральныя выбары і наратыўныя падзеі. Гулец бярэ на сябе ролю кіраўніка буйной галівудскай кінастудыі ў эпоху пачатку гукавога кіно і вядзе яе праз некалькі дзесяцігоддзяў развіцця кінаіндустрыі.[10]

Гульня пачынаецца з набыцця збанкрутаванай студыі: гулец атрымлівае некалькі будынкаў, невялікую каманду і незакончаны фільм. Задача — давесці стужку да выпуску і пачаць будаваць уласную імперыю. Сістэма будоўлі модульная: кожны асноўны будынак (кіраванне, дыстрыбуцыя) мае зону ўплыву, у межах якой можна ўзводзіць пашырэнні. Будынкі становяцца функцыянальнымі адразу пасля заканчэння будаўніцтва.[11]

Гулец удзельнічае ва ўсіх этапах кінавытворчасці: ад напісання сцэнарыяў і падбору акцёраў да дыстрыбуцыі і маркетынгу. Кожная вытворчае рашэнне ўплывае на рэпутацыю студыі і яе фінансы. Гульня прапануе некалькі стыляў праходжання — можна стаць буйным камерцыйным вытворцам блокбастараў, авангардным артхаусам або вытворцам правакацыйнага «смеццевага» кіно.[12]

Адметная рыса гульні — маральна неадназначныя рашэнні. Гулец можа весці бізнес законным шляхам, а можа займацца карупцыяй, шантажом або стварэннем злачынных структур. Падчас здымак рэгулярна ўзнікаюць падзеі — вялікія і малыя, — якія патрабуюць выбару. Візуальны стыль гульні — ізаметрычная праекцыя з архітэктурай у стылі Ар-дэко[11].

Дзеянне разгортваецца ў Лос-Анджэлесе на мяжы 1920-х-1930-х гадоў — у найлепшыя часы Галівуда, калі нямое кіно саступала месца гукавому, а свет пагружаўся ў Вялікую Дэпрэсію. Гулец кіруе студыяй з самага пачатку яе стварэння і вядзе яе праз дзесяцігоддзі, адказваючы на выклікі кінаіндустрыі і грамадска-палітычных падзей: войны, цэнзура, карупцыя, напружанасць з уладамі. Галоўны персанаж не мае аблічча і голасу. На вокладцы гульні ён адлюстраваны як пажылы белы мужчына — у адрозненне ад папярэдніх гульняў Weappy[13].

Hollywood Animal распрацоўвалася падраздзяленнем Weappy Wholesome і з’яўляецца новым напрамкам для студыі: у адрозненне ад папярэдніх лінейных гульняў, гэты праект арыентаваны на свабоду дзеяння і шырокую варыянтнасць[9].

Гульня была выдадзена беларускай студыяй распрацоўкі камп’ютарных гульняў Weappy Studio, заснаванай у 2014—2015 гадах у Мінску[14]. Цяпер студыя зарэгістравана ў Лімасоле, Кіпр, як WEAPPY LIMITED[15].

Перад запускам у ранні доступ студыя прапанавала дэмаверсію падчас Steam Next Fest, якая атрымала шматлікія водгукі гульцоў і дапамагла ўдасканаліць гульнявыя механікі. Гульня разбітая на тры «Акты», прысвечаных розным гістарычным перыядам кінаіндустрыі. На момант запуску ранняга доступу ў красавіку 2025 года быў даступны цалкам «Акт I», які ахоплівае каля дваццаці гульнявых гадоў. Поўны выхад гульні планаваўся на 2026 год[9].

Яшчэ да выхаду ў ранні доступ дэмаверсія Hollywood Animal атрымала станоўчыя водгукі ад профільных выданняў. Destructoid назваў яе «блокбастарам у працэсе стварэння», а Rock Paper Shotgun — «акуратным і дэталёвым сімулятарам залатога веку, населеным вельмі прывабнымі алкаголікамі»[9].

На платформе Steam гульня набрала 79 % станоўчых водгукаў сярод больш чым 1 500 рэцэнзій на англійскай мове[9]. Рэцэнзенты адзначаюць арыгінальны дарослы тон, складаныя маральныя выбары і глыбокую сістэму кіравання. Крытыка ў асноўным тычыцца некаторых аспектаў балансу і абмежаванняў, тыповых для версіі ранняга доступу.[12]

Беларуская лакалізацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская лакалізацыя Hollywood Animal была зроблена перакладчыцкай суполкай «RэЗервацыЯ» — групай перакладчыкаў, якая спецыялізуецца на стварэнні лакалізацый камп'ютарных гульняў на беларускую і ўкраінскую мовы[16][17].

  1. Steam — 2003. Праверана 6 чэрвеня 2025.
  2. We're back! Праверана 24 чэрвеня 2026.
  3. Steam — 2003. Праверана 24 чэрвеня 2026.
  4. 1 2 3 4 5 6 Steam — 2003. Праверана 6 чэрвеня 2025.
  5. This is the Police Review (англ.). GameSpot. Праверана 24 чэрвеня 2026.
  6. Djundik P. SteamDB Праверана 24 чэрвеня 2026.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Steam — 2003. Праверана 6 ліпеня 2025.
  8. GOG.com — 2008. Праверана 24 чэрвеня 2026.
  9. 1 2 3 4 5 Hollywood Animal on Steam (англ.). Valve Corporation. Праверана 24 чэрвеня 2026.
  10. Hollywood Animal (англ.). Game8. Праверана 24 чэрвеня 2026.
  11. 1 2 Hollywood Animal — The glitz, sleaze and glamour of Tinseltown (англ.). Digitec. Праверана 24 чэрвеня 2026.
  12. 1 2 Hollywood Animal Preview (англ.). Keen Gamer. Праверана 24 чэрвеня 2026.
  13. Hollywood Animal — TV Tropes (англ.). TV Tropes. Праверана 24 чэрвеня 2026.
  14. Weappy — Crunchbase (англ.). Праверана 24 чэрвеня 2026.
  15. Weappy — Home (англ.). Weappy Studio. Праверана 24 чэрвеня 2026.
  16. RЭЗЕРВАЦЫЯ. www.by-reservation.com. Праверана 22 чэрвеня 2026.
  17. МТГ «RэЗервацыЯ» / MTG ReZervatioN. Telegram. Праверана 25 чэрвеня 2026.