Holothuriidae
Holothuriidae | |||||||||||||||||||||||
![]() Holothuria stellati | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Holothuriidae Ludwig, 1894 | |||||||||||||||||||||||
|
Holothuriidae — сямейства галатурый.
Holothuriidae маюць тоўстыя мясістыя целы і некалькі радаў амбулакральных ножак, якія выкарыстоўваюцца для перамяшчэння і для ўтрымання на субстраце. Цела часта пакрыта тупымі выступамі, вядомых як сасцы. Многія з членаў гэтага сямейства здольныя выкідваць з клаакі масу ліпкіх нітак, вядомых як кюўеравы органы, каб адцягнуць драпежнікаў[1], або выкінуць адтуль уласны кішачнік[2].
Прадстаўнікі гэтага сямейства жывуць у нізкіх і сярэдніх шыротах усіх акіянаў свету. Яны часта жывуць у каралавых рыфах і бліжэйшых пясчаных грунтах, і толькі нешматлікія з іх сустракаюцца ў больш глыбокіх водах. У Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне яны часта вельмі шматлікія на каралавых рыфах. Большасць відаў дэтрытафагі[3].
Некаторыя прадстаўнікі сямейства ўжываюцца ў ежу пад назвай «трэпангі»[4].
Роды
[правіць | правіць зыходнік]Гэта другое па велічыні сямейства галатурый, якое ўключае каля 185 відаў[3]:
- Actinopyga Bronn, 1860 — 19 відаў
- Bohadschia Jaeger, 1833 — 12 відаў
- Holothuria Linnaeus, 1767 — 160 відаў
- Labidodemas Selenka, 1867 — 8 відаў
- Pearsonothuria Levin in Levin, Kalinin & Stonik, 1984 — 1 від
Зноскі
- ↑ Как голотурии регенерируют утраченные внутренние органы . ПоБиологии.рф. Праверана 29 лістапада 2011.
- ↑ Автотомия // Новый энциклопедический словарь: В 48 томах (вышло 29 томов). — СПб., Пг.: 1911—1916.
- ↑ а б Kerr, A. M., et al. (2005). Molecular phylogeny of coral-reef sea cucumbers (Holothuriidae: Aspidochirotida) based on 16S mitochondrial ribosomal DNA sequence. Архівавана 24 кастрычніка 2012. Marine Biotechnology 7(1), 53-60.
- ↑ Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 642. — 100 000 экз.