Honey Don’t
| Honey Don’t | ||||
|---|---|---|---|---|
| Сінгл Карла Перкінса | ||||
| Бок «А» | Blue Suede Shoes | |||
| Бок «Б» | Honey Don’t | |||
| Выпушчаны | 1 студзеня 1956 | |||
| Мова | англійская | |||
| Фармат | 7” | |||
| Запісаны | снежань 1955 | |||
| Жанр | рокабілі | |||
| Кампазітар | ||||
| Працягласць | 2:53 | |||
| Лэйбл | Sun Records | |||
| Прадзюсар | Сэм Філіпс | |||
| Аўтар песні | Карл Перкінс | |||
|
|
||||
|
|
||||
| Карла Перкінса, храналогія сінглаў | ||||
|
||||
«Honey Don’t» (з англ. — «Дарагая, не трэба»[2]) — песня, напісаная Карлам Перкінсам і выпушчаная на баку «Б» сінгла «Blue Suede Shoes» 1 студзеня 1956 года[3]. Абедзве песні сталі класікай рокабілі. Песня шматразова перапявалася рознымі выканаўцамі; даволі вядомая кавер-версія гурта «The Beatles», якая выйшла ў чацвёртым студыйным альбоме гурта.
Гісторыя песні
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Дэвіда Макгі, аўтара кнігі «Go, Cat, Go! The Life and Times of Carl Perkins, the King of Rockabilly», арыгінальны запіс песні адбыўся ў наступным складзе:
- Карл Перкінс — сола-гітара, асноўны вакал
- Джэй Перкінс — рытм-гітара, падгалоскі
- Клейтан Перкінс — бас
- В. С. Холанд — ударныя
Калі Карл Перкінс упершыню паказаў гэтую песню свайму брату Джэю, таму вельмі не спадабаўся незвычайны выбар акорда — пасля мі-мажорнага трохгучча замест звычайнага для блюзавай паслядоўнасці ля мажора ў песні гучаў до-мажорны сэптакорд. Нягледзячы на пратэсты Джэя, Карлу ўдалося пераканаць брата ў тым, што гэта робіць песню незвычайнай. Сёння гэтая паслядоўнасць акордаў лічыцца адным з найцікавейшых аспектаў песні.
Перкінс са сваім гуртом выканаў гэтую песню на сваім першым тэлевізійным выступе 17 сакавіка 1956 года.
Версія «The Beatles»
[правіць | правіць зыходнік]| Honey Don’t | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Beatles For Sale | |||
| Дата выпуску | 4 снежня 1964 | |||
| Дата запісу | 26 кастрычніка 1964 | |||
| Жанр | рокабілі | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:55 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Карл Перкінс | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Beatles For Sale» | ||||
|
||||
«The Beatles» запісалі гэтую кампазіцыю 26 кастрычніка 1964 года[4]; усяго было зроблена пяць дубляў[5]. У Вялікабрытаніі песня выйшла 4 снежня 1964 года ў альбоме Beatles For Sale[6]; у ЗША песня выйшла 15 снежня ў альбоме Beatles '65[7], а пазней выйшла таксама ў амерыканскім міні-альбоме 4-by The Beatles.
Нягледзячы на тое, што Джон Ленан дагэтуль неаднаразова выконваў гэтую песню (з 1962 года), яе выкананне для альбома даверылі Рынга Стару. Версія ў выкананні Ленана даступная ў альбоме Live at the BBC (куды было ўключана жывое выкананне песні, запісанае гуртом 1 жніўня 1963 года)[5].
- У запісе ўдзельнічалі[8]:
- Рынга Стар — ударныя, вакал
- Джон Ленан — рытм-гітара
- Пол Мак-Картні — бас-гітара
- Джордж Харысан — сола-гітара
Іншыя кавер-версіі
[правіць | правіць зыходнік]Усяго на песню запісана больш за 20 кавер-версій; з найвядомейшых можна згадаць наступныя:
- Гурт T. Rex запісаў песню ў 1971 годзе.
- Песня выконвалася таксама Рынга Старам, Джонам Ленанам, Элвісам Кастэла і іншымі выканаўцамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б (unspecified title) Праверана 31 ліпеня 2019.
- ↑ Назва песні ўяўляе сабой гульню слоў. Англійскі зварот «honey-do» з'яўляецца жартаўлівым абазначэннем для тых задач, якія жонкі звычайна даюць мужам. Выраз «honey-don’t», такім чынам, абазначае штосьці накшталт 'тое, чаго нельга рабіць дарагому/дарагой'.
- ↑ «Blue Suede Shoes» story (англ.)(недаступная спасылка). Rockabillyhall.com. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 4 лютага 2012.
- ↑ Lewisohn 1988, p. 51.
- ↑ а б Біблія The Beatles: «Honey Don’t» (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 4 лютага 2012.
- ↑ Lewisohn 1988, p. 53.
- ↑ Lewisohn 1988, p. 201.
- ↑ MacDonald 2005, p. 141.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lewisohn, Mark. The Beatles Recording Sessions. — второе. — New York: Harmony Books, 1988. — С. 51. — ISBN 0-517-57066-1.
- MacDonald, Ian. Пераварот у мазгах: запісы The Beatles і шасцідзясятыя = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2nd ed. — London: Pimlico, 2005. — С. 122-123. — 554 с. — ISBN 1-844-13828-3.