Перайсці да зместу

Hromadske.TV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hromadske.TV
Краіна Украіна Украіна
Зона вяшчання Інтэрнэт
Мова вяшчання украінская, руская[1]
Цэнтр кіравання Кіеў, Украіна
Фармат выявы 16:9, Full HD 1080p
Дата пачатку вяшчання 22 лістапада 2013 года
Заснавальнік Раман Скрыпін
Дзмітрый Гнап
Мустафа Наем
Юлія Банкава
Сяргей Андрушка
Майкл Шчур
Данііл Янеўскі
Андрэй Баштавы
Сайт hromadske.ua

Hromadske.TV (укр.: Громадське ТБ; «Грамадскае тэлебачанне») — украінскае інтэрнэт-тэлебачанне, якое распачало трансляцыю 22 лістапада 2013 года. З 18 красавіка 2015 года пачаў вяшчаць са спадарожніка AzerSpace 1 у HD фармаце.

Трансляцыя канала распачалася 22 лістапада 2013 года ў 14:00 (паводле кіеўскага часу), раней запланаванага часу з-за рашэння Кабінета Міністраў Украіны пра спыненне падрыхтоўкі да падпісання дагавора пра асацыяцыю з ЕС і падзеямі на Еўрамайдане. Ужо 24 лістапада колькасць праглядаў «Грамадскага тэлебачання» дасягнула 761 тысяч за 8 гадзін з сярэднім часам прагляду 12 хв 36 с, максімальная колькасць адначасовых праглядаў перавышала 36 тысяч. Колькасць прыладаў, з якіх праглядалі канал, дасягла 289 тысяч. 29 лістапада ў Марыінскім парку ў Кіеве невядомыя збілі двух журналістаў «Грамадскага тэлебачання» — Дзмітрыя Гнапа і Якава Любчыча.

«Грамадскае тэлебачанне» стала адной з найважнейшых крыніц інфармацыі пра падзеі Еўрамайдана. 1 снежня жывы эфір канала адначасова глядзела каля 100 тысяч гледачоў.

Зноскі