Hypermnestra helios
| Hypermnestra helios | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Hypermnestra helios | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Hypermnestra helios — від матылькоў з падсямейства Parnassiinae у складзе сямейства Паруснікі. Адзіны прадстаўнік роду Hypermnestra. Родавая назва дадзена ў гонар Гіпермнестры, у старажытнагрэчаскай міфалогіі пяцідзесятай дачкі цара Даная.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Размах крылаў матылька 45-50 мм. Асноўны фон крылаў бледна-жоўты. Вяршыні пярэдніх крылаў і вонкавы край задніх пафарбаваны ў шаравата-чорны колер. Пасярэдзіне пярэдняга крыла знаходзяцца чорныя плямы, у цэнтры якіх — чырвоныя кропкі.
Арэал і час лета
[правіць | правіць зыходнік]Жыве ў Іране, Афганістане, Пакістане, Туркменістане, Кыргызстане, Таджыкістане і Узбекістане. Распаўсюджаная ў далінах рэк, па берагах вадаёмаў, у далінах з зараснікамі хмызняка і лясах, у паўпустынь, і больш засушлівых перадгор’ях. Матылі лётаюць у месцы пражывання ў красавіку — маі. За год развіваецца адно пакаленне.
Жыццёвы цыкл
[правіць | правіць зыходнік]Вусень светла-зялёны з жоўтымі палоскамі, корміцца на травах.
Вусені сілкуюцца на відах сямейства Zygophyllaceae, шматгадовых раслін сямейства рутавых, у тым ліку: Zanthoxylum atriplicoides, Zanthoxylum gontsharovi, Zanthoxylum portulacoides, Zanthoxylum fabago, Zanthoxylum turcomanicum, Zanthoxylum oxianum і Zanthoxylum macrophyllum[1].
Зноскі
- ↑ Nazari, Vazrick. 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- TOL Архівавана 16 верасня 2019. Overview and taxonomoc discussion.
- Rusinsects