Перайсці да зместу

I’m Happy Just to Dance with You

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
I’m Happy Just To Dance with You
Сінгл The Beatles
з альбома A Hard Day's Night
Выпушчаны 20 жніўня 1964 (ЗША)
Мова англійская[1]
Фармат 7”
Запісаны 1 сакавіка 1964, «Студыя Эбі-Роўд»
Жанр рок-н-рол
Кампазітар Ленан/Мак-Картні
Працягласць 1 хв. 58 с.
Лэйбл Capitol Records  ЗША
Parlophone/EMI  Вялікабрытанія
Прадзюсар Джордж Марцін
Аўтар песні Джон Ленан[2] і Пол Мак-Картні[2]
The Beatles, храналогія сінглаў
«A Hard Day's Night»
(1964)
«I’m Happy Just To Dance with You»
(1964)
«And I Love Her»
(1964)

«I’m Happy Just To Dance with You» — (з англ. — «Я шчаслівы проста танчыць з табой») — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джонам Ленанам. Песня дасягнула пазіцыі #95 у хіт-парадзе «Billboard Hot 100» у 1964 годзе. Кампазіцыя і па сённяшні дзень застаецца адной з улюбёных песень радыёстанцый, якія транслююць старыя песні. Абяззбройвальна наіўнае выкананне вакалаў Харысанам як нельга лепш перадае настрой гэтай кампазіцыі. Як звычайна ў ранніх «The Beatles», слабы тэкст цалкам схаваны за камерцыйным фасадам аранжыроўкі[3].

«I’m Happy Just To Dance With You» выконвае Джордж Харысан, хаця гэта таксама песня Ленана. Вакал Харысана банальны, крыху наіўны[4], выяўляе голас сарамлівага падлетка, які проста хоча сказаць дзяўчыне, што шчаслівы танчыць з ёй[4]. Ленан зрабіў геніяльны ход, калі даверыў гэтую песню Джорджу, ператварыўшы яе недахопы ў вартасці[4]. Песня была напісана адмыслова для Джорджа Харысана: на той момант у Джорджа не было ўласнага матэрыялу. Праз шмат гадоў Пол Мак-Картні назваў песню «шаблоннай», а Ленан прызнаўся, што «ніколі б не заспяваў яе сам»[5].

«The Beatles» запісалі песню ў нядзелю. Упершыню бітлы працавалі на студыі Эбі-Роўд выхадным днём[5]. Таго ж дня гурт запісаў яшчэ дзве песні — Long Tall Sally і I Call Your Name[5]. Праца над запісам усіх трох кампазіцый заняла тры гадзіны[5]. «I’m Happy Just To Dance With You» записалі першай. Усяго былі зроблены чатыры дублі гэтай песні[5].

Гурт таксама запісаў іншую версію песні для радыёшоў BBC — From Us To You. Сесія гуказапісу пачалася 17 ліпеня 1964 года ў парыжскай студыі BBC у Лондане і была спачатку перададзена па радыё 3 жніўня ў тым жа годзе[6].

  1. (unspecified title) Праверана 11 студзеня 2019.
  2. а б ISWC Network Праверана 13 красавіка 2023.
  3. Гісторыя стварэння песень для альбома «A Hard Day’s Night» Архіўная копія ад 23 снежня 2014 на Wayback Machine на сайце beatlesclub (руск.)
  4. а б в Рэцэнзія Дзмітрыя Скірука на альбом «A Hard Day’s Night» Архіўная копія ад 10 мая 2013 на Wayback Machine на сайце recensent.ru (руск.)
  5. а б в г д Факты пра песню «I’m Happy Just to Dance With You» Архіўная копія ад 19 жніўня 2009 на Wayback Machine на сайце music-facts.ru (руск.)
  6. Біблія The Beatles: I'm Happy Just To Dance With You(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 19 кастрычніка 2008.