Перайсці да зместу

I’m Looking Through You

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
I'm Looking Through You
Выканаўца The Beatles
Альбом Rubber Soul
Дата выпуску
  • Сцяг Вялікабрытаніі 3 снежня 1965
  • Сцяг ЗША 6 снежня 1965
Дата запісу 24 кастрычніка, 6, 10, 11 лістапада 1965
Жанр фолк-рок[1]
Мова песні англійская
Працягласць 2:27
Лэйбл Parlophone
Аўтар Ленан — Мак-Картні
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Rubber Soul»
«Girl»
(9)
«I'm Looking Through You»
(10)
«In My Life»
(11)

«I’m Looking Through You» (з англ. — «Я цябе не заўважаю») — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на альбоме «Rubber Soul». Збольшага песня была напісана Полам Мак-Картні (прыпісана аўтарскаму дуэту Ленан — Мак-Картні).

Песня напісана пра Джэйн Эшэр, дзяўчыну, з якой Мак-Картні сустракаўся пяць гадоў[3]. Словы «You don’t look different, but you have changed» (з англ. — «Ты не выглядаеш па-іншаму, але ты змянілася») адлюстроўваюць яго незадавальненне гэтымі стасункамі.

Гурт запісаў некалькі версій гэтай песні ў кастрычніку і лістападзе 1965 года. Першая версія, запісаная 24 кастрычніка на працягу 9 гадзін[4], была павольнейшай і характарызавалася іншым рытмам; у ёй таксама адсутнічала васьмітактавая секцыя са словамі «Why, tell me why…»[5][6] (гэтая версія была ў далейшым апублікавана ў 1996 годзе ў альбоме-кампіляцыі «Anthology 2»[7]). Хутчэйшая версія была запісана 6 лістапада[4], аднак канчатковая версія была запісана 10 і 11 лістапада (10 чысла гурт запісаў базавую версію, тады як 11 чысла дазапісаў да яе некалькі дадатковых партый)[8].

У запісе ўдзельнічалі[5]:

Варта адзначыць, што Іэн Макдональд не ўпэўнены, ці сапраўды Харысан выконваў якую-небудзь партыю на гітары[5]. Гэтак жа супярэчлівыя меркаванні пра тое, ці выконваў Рынга Стар якую-небудзь партыю на аргане Хаманда (нягледзячы на тое, што Іэн Макдональд прыводзіць гэтыя даныя, Марк Льюісан адзначае, што ніякай партыі аргана ў кампазіцыі не чуваць і што гэты інструмент не згадваецца ў інфармацыйных матэрыялах студыі пра гэтую песню[8]; зрэшты, Алан Полак указвае на тое, што партыю аргана ўсё-такі чуваць на першай і другой долі пасля кожнага прыпеву[9]). Існуюць таксама меркаванні, што на бубне граў не Стар, а Харысан[4].

У сваім сучасным аглядзе альбома «Rubber Soul» для «NME» Ален Эванс напісаў, што «I’m Looking Through You» гучыць, «як ранейшыя нумары The Beatles», дадаўшы: «Ціхая рокавая песня пра дзяўчыну, якая змянілася пасля таго, як падвяла свайго хлопца. Рынга на аргане!»[10][11] Рэцэнзент «Record Mirror» адзначыў нязвыклую ролю Стара як прыклад «духу ўсеагульнай далучанасці да ўсяго» на альбоме. Аўтар высока ацаніў рытм песні, вакал Мак-Картні і «выдатную гітарную працу» Джорджа Харысана[12]. Нікі Вайн з «KRLA Beat» апісала трэк як «сапраўды палымяны запіс» і «цудоўную весялосць» з «амаль блюзавым гучаннем»[13].

Томас Уорд з AllMusic называе «I’m Looking Through You» адной з «лепшых» песень на «Rubber Soul» і адной з «малых жамчужын канона The Beatles». Ён вылучае тэкст Мак-Картні, апісваючы яго як адзін з самых «сталых» за той перыяд, і хваліць яго вядучы вакал[14].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • На 1:58 песні выразна чуваць, як у Рынга Стара «выпадае» адзін удар малога барабана[15].
  • Песня з'яўляецца адной з прайграваемых кампазіцый у камп'ютарнай гульні «The Beatles: Rock Band».
  1. Pollack, Alan W. (23 July 1993). "I'm Looking Through You" Архіўная копія ад 16 студзеня 2011 на Wayback Machine. Notes On ... Series.]
  2. а б (unspecified title) Праверана 17 студзеня 2019.
  3. Spitz, Bob. «The Beatles»: Біяграфія = The Beatles: The Biography. — Boston: Little, Brown, 2005. — С. 588. — ISBN 0-316-80352-9.
  4. а б в Біблія The Beatles: I’m Looking Through You Архіўная копія ад 24 лістапада 2010 на Wayback Machine (спасылка праверана 10 снежня 2010)
  5. а б в Ian MacDonald. Пераварот у мазгах: запісы «The Beatles» і шасцідзясятыя = Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties. — 2. — London: Pimlico, 2005. — С. 174. — ISBN 1-844-13828-3.
  6. Mark Lewisohn. Студыйныя сесіі «The Beatles» = The Beatles Recording Sessions. — Нью-Ёрк: Harmony Books, 1988. — С. 65. — ISBN 0-517-57066-1.
  7. Mark Lewisohn. Каментарыі пра альбом «The Beatles» Anthology 2 = Album notes for Anthology 2 by The Beatles. — Лондан: Apple Records, 1994.
  8. а б Mark Lewisohn. Студыйныя сесіі «The Beatles» = The Beatles Recording Sessions. — Нью-Ёрк: Harmony Books, 1988. — С. 68. — ISBN 0-517-57066-1.
  9. Нататкі Alan W. Pollack пра песню «I’m looking through you» Архіўная копія ад 16 студзеня 2011 на Wayback Machine (спасылка праверана 10 снежня 2010)
  10. Evans, Allen (1965-12-03). Beatles Tops. NME. p. 8.
  11. Sutherland, Steve, рэд. (2003). NME Originals: Lennon. London: IPC Ignite!. p. 34.
  12. RM Disc Jury (1965-12-04). It's Rubber Soul Time ... Record Mirror. p. 7. Даступна на Rock’s Backpages (патрабуецца падпіска).
  13. Eden (1966-01-01). The Lowdown on the British Rubber Soul. KRLA Beat. p. 15.
  14. The Beatles 'I'm Looking Through You'. AllMusic. Праверана 3 сакавіка 2019.
  15. Анамаліі песні Архіўная копія ад 12 кастрычніка 2011 на Wayback Machine (спасылка праверана 10 снежня 2010)