Іван Якімавіч Міско

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з I. Міско)
Перайсці да: рух, знайсці
Іван Якімавіч Міско
Фатаграфія
фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння:

22 лютага 1932(1932-02-22) (85 гадоў)

Месца нараджэння:

Чамяры, Слонімскі павет[d], Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка

Грамадзянства:

Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасці:

скульптар

Жанр:

скульптар

Вучоба:

Мінскае мастацкае вучылішча
Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут

Узнагароды:

Іва́н Які́мавіч Міско́ (22 лютага 1932, хут. Чамяры[1], цяпер вёска ў Слонімскім р-не) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Міско. Фота Яўгена Колчава.

Нарадзіўся ў сям'і лесніка. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1954—1957) у В. Б. Папова, А. К. Глебава і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1960—1966) у А. А. Бембеля, А. К. Глебава[2], часта сустракаўся з Заірам Азгурам[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Яго работам уласцівыя прастата кампазіцыі, лаканічнасць і строгасць пластычнай мовы[2].

З 1957 года экспануе свае творы на выстаўках. Пачынаючы з 1960-х гадоў касмічная тэма займае ўсё больш важнае месца ў яго творчасці[3].

Галоўнае месца ў творчасці займаюць партрэты сучаснікаў: Героя Сацыялістычнай Працы І. Куляша (1960), акадэмікаў А. Пракапчука (1960) і Ф. Фёдарава (1968), дзеячаў мастацтва Ф. Мадорава (1967), Я. Цікоцкага (1970) і Р. Шырмы (1978), касманаўтаў Ю. Гагарына (1968), П. Клімука, М. Гермашэўскага (абодва 1978), У. Кавалёнка, В. Руміна (абодва 1980), маці касманаўта А. Ц. Гагарынай (1979)[2][4].

Адзін з аўтараў Манумента ў гонар маці-патрыёткі (1975, сумесна з А. Заспіцкім, М. Рыжанковым, арх. А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР 1977)[2].

Аўтар праекта помнікаў І. Буйніцкаму ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, арх. М. Бурдзін), І. Кабушкіну ў г. Баранавічы (1973, арх. Ю. Градаў, Л. Левін), бюста П. Клімука ў Брэсце (1978, арх. С. Баткоўскі), надгроб'я Л. Бяды на Маскоўскіх могілках у Мінску (1979, арх. Ю. Казакоў)[2], Максіму Горкаму ў Цэнтральным дзіцячым парку г. Мінска (1981), адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Іван Міско (злева) і Інэса Слюнькова на ўручэнні прэміі Саюзнай дзяржавы («Славянскі Базар», 2014)

У Слоніме адкрыты музей І. Я. Міско, куды скульптар перадаў частку сваіх твораў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чыгрын С. У Слоніме будзе музей Івана Міско // Белорусская нива, 19 окт. 2006.