Іван Ігнацьевіч Якубоўскі
Іван Ігнацьевіч Якубоўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 25 снежня 1911 (7 студзеня 1912)[1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата смерці | 30 лістапада 1976[2][3][…] (64 гады) | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Род войскаў |
танкавыя войскі, мотастралковыя войскі |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Гады службы | 1932—1976 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Званне | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Камандаваў |
91-я асобная танкавая брыгада, Група савецкіх войскаў у Германіі , Кіеўская ваенная акруга, Аб'яднаныя ўзброеныя сілы краін Варшаўскага дагавора |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Бітвы/войны |
Польскі паход РСЧА, 1939;
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і званні |
замежныя ўзнагароды:
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Іван Ігнацьевіч Якубоўскі (7 студзеня 1912, в. Зайцава, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 30 лістапада 1976) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза. Двойчы двойчы Герой Савецкага Саюза (10.01.1944[4], 23.09.1944). Герой ЧССР (30.04.1970)[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 студзеня 1912 года ў вёсцы Зайцава (цяпер — Горацкі раён Магілеўскай вобласці) ў сялянскай сям’і шостым дзіцем. Беларус. Працаваў па найму ў вёсцы, скончыў сельскую школу. З 1930 года — сакратар кустовай ячэйкі Макараўскага сельсавета Горацкага павета, затым працаваў на цагляным заводзе ў горадзе Горкі. Скончыў 2 курса Аршанскага педагагічнага тэхнікума ў 1932 годзе.
Служба ў перадваенныя гады
[правіць | правіць зыходнік]У 1932 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Беларускую Аб’яднаную ваенную школу імя М. І. Калініна ў Мінску ў 1934 годзе, накіраваны служыць камандзірам навучальнага ўзвода ў 27-ю Омскую Чырванасцяжную стралковую дывізію (Віцебск)[5].
У 1935 годзе скончыў Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення камскладу імя А. С. Бубнова. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе — камандзір танкавага ўзвода, камандзір танкавай роты, начальнік штаба танкавага батальёна, выкладчык Пухавіцкага пяхотнага вучылішча[5], камандзір навучальнага танкавага батальёна. Камандаваў танкавай ротай у Польскім паходзе РККА ў верасні 1939 года ў складзе войскаў Беларускага фронту і ў савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў[5].
Вялікая Айчынная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У Вялікую Айчынную вайну капітан Якубоўскі ўступіў на пасадзе камандзіра вучэбнага танкавага батальёна 26-й танкавай дывізіі 20-га мехкорпуса Заходняга фронту. Удзельнічаў у абарончых баях у Беларусі, абароне Мінска. У ліпені 1941 года — камандзір 51-га танкавага палка 26-й танкавай дывізіі 20-га мехкорпуса, ваяваў у абложаным Магілёве, быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. У ліпені — верасні 1941 года — камандзір танкавага палка 121-й брыгады 3-й арміі Заходняга фронту (Арлоўскі напрамак). У верасні — снежні 1941 года — у рэзерве.
З сакавіка 1942 года — намеснік камандзіра 91-й асобнай танкавай брыгады, удзельнічаў у Барвенкава-Лазоўскай наступальнай аперацыі . З сакавіка 1942 года — камандзір 91-й танкавай брыгады, вызначыўся ў абарончых баях у Данбасе ўлетку 1942 года, у абарончым і наступальным этапах Сталінградскай бітвы, змагаючыся на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім і Данскім франтах. Палкоўнік (30.11.1942).
Увесну 1943 года брыгада была перакінутая на Цэнтральны фронт і ўключана ў склад 3-й гвардзейскай танкавай арміі , у якой ваяваў да канца вайны. На чале брыгады геройску змагаўся на Варонежскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах у Курскай бітве на Арлоўскім напрамку, у бітве за Дняпро, у вызваленні Кіева і Фастава. За гераізм у баях за Фастаў, дзе брыгада толькі за дзень бою знішчыла 30 танкаў ворага, палкоўніку І. І. Якубоўскаму 10 студзеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Увесну 1944 года танкавая брыгада палкоўніка Якубоўскага паспяхова дзейнічала ў Праскураўска-Чарнавіцкай наступальнай аперацыі .
З чэрвеня 1944 года Якубоўскі — намеснік камандзіра 6-га гвардзейскага танкавага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі . Удзельнічаў у Львоўска-Сандамірскай аперацыі , у баях па абароне і пашырэнню Сандамірскага плацдарма, у Вісла-Одэрскай аперацыі ў студзені 1945 года. У гэтых аперацыях камандаваў перадавымі атрадамі корпуса, дзейнічаючы на лязе ўдару танкавай арміі. За геройскія дзеянні ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі палкоўніку Якубоўскаму другасна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза указам ад 23 верасня 1944 года[5].
З красавіка 1945 года — намеснік камандзіра 7-га гвардзейскага танкавага корпуса ў той жа арміі, удзельнічаў у Берлінскай і Пражскай аперацыях. генерал-маёр танкавых войскаў (20.04.1945). Адзначаўся выдатнай асабістай мужнасцю, майстэрствам прыняцця нестандартных рашэнняў, уменнем дзейнічаць самастойна. У гады вайны некалькі разоў быў паранены, гарэў у танку.
Пасляваенны час
[правіць | правіць зыходнік]


Пасля вайны працягнуў службу намеснікам камандзіра танкавага корпуса ў Ленінградскай ваеннай акрузе[5]. У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба[5]. З сакавіка 1948 года — камандзір танкавай дывізіі ў Беларускай ваеннай акрузе. З красавіка 1952 года — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Прыкарпацкай ваеннай акругі[5]. Генерал-лейтэнант танкавых войскаў (3.05.1953). Са снежня 1953 года камандаваў танкавай арміяй, з красавіка 1957 года — механізаванай арміяй.
З ліпеня 1957 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі . Генерал-палкоўнік (18.08.1958). У красавіку 1960 года прызначаны Галоўнакамандуючым Групы савецкіх войскаў у Германіі[5]. У разгар Берлінскага крызісу , калі рэзка абвастрылася пагроза ўзброенага канфлікту ў Еўропе, Галоўнакамандуючым Групы савецкіх войскаў у Германіі быў прызначаны Маршал Савецкага Саюза І. С. Конеў (жнівень 1961 года), а Якубоўскі быў пераведзены на пасаду яго першага намесніка, пры гэтым працягваючы кіраваць паўсядзённай дзейнасцю ГСВГ. Генерал арміі (27.04.1962). Пасля стабілізацыі становішча ў красавіку 1962 года Якубоўскі зноў вернуты на пасаду Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі. Адзіны з военачальнікаў, хто займаў пасаду Галоўнакамандуючага ГСВГ двойчы.
Са студзеня 1965 года — камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі.
З красавіка 1967 года — першы намеснік Міністра абароны СССР , з ліпеня 1967 года адначасова і Галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. 12 красавіка 1967 года, адначасова з прызначэннем А. А. Грэчкі міністрам абароны, а Якубоўскага — яго першым намеснікам, Якубоўскаму прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза.
З 1961 года — член ЦК КПСС.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1962 года[5].
Памёр 30 лістапада 1976 года. Пахаваны ў Маскве ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны[6].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Генерал арміі (27 красавіка 1962). Маршал Савецкага Саюза (12 красавіка 1967).
Савецкія ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Двойчы Герой Савецкага Саюза (10 студзеня 1944 г., 23 верасня 1944 г.);
- чатыры ордэны Леніна (10.01.1944, 6.01.1962, 22.02.1968, 6.01.1972);
- чатыры ордэны Чырвонага Сцяга (21.07.1942, 14.02.1943, 30.08.1944, 21.08.1953);
- два ордэна Суворава II ступені (6.04.1945, 31.05.1945);
- ордэн Айчыннай вайны I ступені (21.08.1943);
- ордэн Чырвонай Зоркі (6.11.1947);
- ордэн Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені (30.04.1975);
- Ганаровая зброя з выявай дзяржаўнага герба СССР (22.02.1968);
- медалі СССР.
Замежныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі (ЧССР, 1970);
- ордэн Клемента Готвальда (ЧССР, 1970) ;
- Ваенны крыж (ЧССР, 1947);
- ордэн Карла Маркса (ГДР, 1970);
- ордэн «За заслугі перад Айчынай» (ГДР, 1965);
- камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы (ПНР, 1968);
- камандор ордэна Адраджэння Польшчы (ПНР, 1973);
- ордэн «Крыж Грунвальда» III ступені (ПНР, 1946);
- два ордэна Сухэ-Батара (МНР, 1968, 1971);
- ордэн Сцяга I ступені (ВНР, 1970);
- два ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя I ступені (БНР, 1968, 1974);
- ордэн «23 жніўня» (СРР, 1974);
- ордэн Зоркі Румыніі I ступені (СРР, 1969);
- чатыры медалі МНР, два медалі ГДР, пяць медалеў НРБ, два медалі і ганаровы знак ПНР, тры медалі ЧССР, адна медаль СРР.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка — Зінаіда Катлоўская.
- Сястра — Якубоўская Алена Ігнацьеўна.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- У 1977 годзе імя І. І. Якубоўскага прысвоена Кіеўскаму вышэйшаму танкаваму інжынернаму вучылішчу[5].
- Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў Кіеве.
- Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў Мінску[5].
- Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў Магілеве[5].
- Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы і плошчы ў родным горадзе Горкі.
- Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў Фаставе.
- Імя І. І. Якубоўскага прысвоена вуліцы ў горадзе Оршы.
- Ганаровы грамадзянін гарадоў Калач-на-Доне, Жытомір, Аполе[5].
У Горках усталяваны бронзавы бюст І. І. Якубоўскага, на будынку Аршанскага чыгуначнага вучылішча, дзе вучыўся І. Якубоўскі, усталявана мемарыяльная дошка[5].
Мемуары
[правіць | правіць зыходнік]- Земля в огне. Москва, 1975.
- За прочный мир на земле. Москва, 1975.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #107885816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Якубовский Иван Игнатьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Iwan Ignatjewitsch Jakubowski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о Якубовский Иван Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716-717. — 737 с.
- ↑ Мемориал. Якубовский Иван Игнатьевич. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліўшыц У. М. Ён быў салдатам Айчыны // С Горками и академией связаны судьбой. — Горки, 2013. — С. 54-74.
- Варенников В. И. Неповторимое. 3-я книга «Оперативно-стратегический эшелон. ГСВГ».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Іван Ігнацьевіч Якубоўскі на Вікісховішчы |
---|
Іван Ігнацьевіч Якубоўскі на сайце «Героі краіны»
- Біяграфія.
- Якубовский Иван Игнатьевич фільм цыклу «Герои Победы».
- Аркадий Первенцев. Дважды герой Советского Союза Якубовский Иван Игнатьевич (руск.). Героі краіны (26 мая 2009).
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Выпускнікі аб’яднанай беларускай ваеннай школы
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Маршалы Савецкага Саюза
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Героі ЧССР
- Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
- Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
- Узнагароджаныя Дукельскім памятным медалём
- Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Узнагароджаныя нагрудным знакам 1000-годдзя польскай дзяржавы
- Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Рэвалюцыі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Перамогі над мілітарысцкай Японіяй» (Манголія)
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «100 гадоў Вызвалення Балгарыі ад асманскага рабства»
- Узнагароджаныя балгарскім медалём «За ўмацаванне братэрства па зброі»
- Кавалеры ордэна Сцяга ВНР
- Кавалеры ордэна «23 жніўня»
- Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
- Кавалеры ордэна Карла Маркса
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
- Узнагароджаныя медалём ГДР «Братэрства па зброі»
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Галоўнакамандуючыя войскамі ў Германіі
- Кавалеры ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя
- Камандуючыя Кіеўскай ваеннай акругай
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Узнагароджаныя ганаровай зброяй з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР
- Члены ЦК КПСС
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Мемуарысты СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 2-га склікання