II з’езд Саветаў Заходняй вобласці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Другі з’езд Саветаў Заходняй вобласці. Адбыўся 1014 красавіка 1918 г. у Смаленску. Прысутнічалі 429 дэлегатаў, з іх 277 бальшавікоў, 69 эсэраў (апошнія пакінулі з’езд у канцы яго работы). Парадак дня: аб бягучым моманце; аб дзейнасці Аблвыкамзаха і СНК вобласці; аб пашырэнні тэрыторыі вобласці; аб арганізацыі Чырвонай Арміі; выбары. З’езд вырашыў уключыць у Заходнюю вобласць Смаленскую губерню з цэнтрам у Смаленску. Такое рашэнне матывавалася неабходнасцю мець моцны абласны цэнтр, які мог бы ўзяць на сябе задачу «аднаўлення разбуранга гаспадарчага апарату» і кіраўніцтва эканамічным жыццём гэтага раёна. Прыняў пастанову аб арганізацыі савецкай улады, у якой падкрэслівалася, што рабочыя, сяляне, салдаты і батракі ўваходзяць у адзін агульны савет. У межах вобласці існуюць Саветы некалькі тыпаў: вясковыя, валасныя, павятовыя, губернскія і абласны. Меркавалася, што з’езд Саветаў Заходняй вобласці, будзе склікацца праз кожныя 3 месяцы. Ён быў аб’ўлены вярхоўным органам савецкай улады Заходняй вобласці і з’яўляўся яе вышэйшым заканадаўчым органам паміж з’ездамі, хоць на справе эаканадаўчыя функцыі маглі належаць толькі цэнтральным дзяржаўным органам. У сваёй дзейнасці Аблвыкамзах кіраваўся ўказаннямі і распараджэннямі цэнтральнай савецкай улады. З’езд пастанавіў ліквідаваць у межах вобласці ўсялякія камісарыяты і Саветы народных камісараў і замяніць іх аддзеламі, пачынаючы з валаснога і канчаючы абласным узроўнем. Прыняў спецыяльную дэкларацыю, у якой асудзіў палітыку і дзейнасць Рады БНР, накіраваную на стварэнне самастойнай і незалежнай дзяржавы, ахарактарызаваў іх як контррэвалюцыйныя. У дэкларацыі адзначалася, што «рада, якая засядае ў Мінску, спрабуе стварыць нацыянальную буржуазную дзяржаву пад апякунствам Германіі» і «робіць чорную справу здрады і прадажніцтва агульнарасійскіх сацыялістычных інтарэсаў». З’ездам была прынята пастанова аб арганізацыі «сацыялістычнай класавай Чырвонай Арміі» і вызначаны прынцыпы яе стварэння, падпарадкавання і дзейнасці. Пастанавіў стварыцб Савет народнай гаспадаркі вобласці, на які ўскладалася задача арганізацыі і рэгулявання ўсяго эканамічнага жыцця рэгіёна; прыняў рэзалюцыю па харчовым пытанні. Выбраў выканаўчы камітэт (75 чалавек), 16 красавіка 1918 г. на 1-м пасяджэнні яго старшынёй абраны А.Ф.Мяснікоў, намеснікамі — В.Собалеў і С.Іваноў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 2-ой съезд Советов Западной области. – Смоленск, 1918.
  • Борьба за Советкую власть в Белоруссии, 1918 – 1920 гг.: Сборник документов и материалов. Т. 1. – Мн., 1968.
  • Нестеренко, Е.И., Осмоловский, В.П. Советы Белоруссии, октябрь 1917 — январь 1919 г. – Мн., 1989.
  • Установление и упрочение Советской власти в Смоленской губернии: Сборник документов. – Смоленск, 1957.