II з’езд КП(б)Б

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Другі́ з'езд КП(б)Б, аб'яднаўчы. Адбыўся ў Вільне 4 — 6 сакавіка 1919 г. Прысутнічала 169 дэлегатаў ад арганізацый і армейскіх часцей, што размяшчаліся на тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, частак Ковенскай і Сувалкаўскай губерняў. Яны прадстаўлялі 17 636 членаў партыі.

Парадак дня[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнні з'езда[правіць | правіць зыходнік]

З'езд ухваліў дзейнасць ЦК КП(б)Б і ЦК КП(б)ЛіЗБ, горача вітаў утварэнне Літоўска-Беларускай ССР і пастанавіў аб'яднаць Кампартыю Беларусі і Кампартыю Літвы і Заходняй Беларусі ў адзіную Камуністычную партыю (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (КП(б)ЛіБ), як складовую частку РКП(б). Лічыў неабходным стварыць класавую, дысцыплінаваную Чырвоную Армію, захаваўшы ў ёй інстытут палітычных камісараў, іх кантроль над ваеннымі спецыялістамі; стварыць у кожнай частцы партыйныя ячэйкі, узмацніць палітычную работу сярод байцоў і камандзіраў. Даручыў дэлегацыі, абранай на VIII з'езд РКП(б), унесці свае прапановы адносна Праграмы партыі. Прыняў Палажэнне аб партыйных арганізацыях КП(б)ЛіБ, у якім патрабаваў усімі сродкамі ўмацоўваць адзінства партыі, павышаць ідэйны ўзровень камуністаў, партыйную дысцыпліну. Вызначыў структуру партыйных органаў (ЦК КП(б)ЛіБ, губернскі або раённы камітэт, падраённы або павятовы камітэт, партыйныя ячэйкі, спачуваючыя); удакладніў структуру сельскіх партыйных арганізацый; падкрэсліў неабходнасць шырокага калгаснага будаўніцтва, развіцця кааперацыі. Абавязаў партыйныя камітэты КП(б)ЛіБ умацоўваць камсамольскія арганізацыі.

На з'ездзе абраны[правіць | правіць зыходнік]

З'езд выбраў ЦК КП(б)ЛіБ, 18 дэлегатаў на VIII з'езд РКП(б), 8 сакавіка 1919 года на паседжанні ЦК быў абраны Прэзідыум ЦК КП(б)ЛіБ. Старшынёй Прэзідыума быў абраны В. Міцкявічус-Капсукас, сакратаром ЦК — В. Г. Кнорын.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. — Мн., 1983.
  • Очерки истории Коммунистической партии Белоруссии. Ч. 2 (1921—1966). — Мн., 1967.