II з’езд салдат 2-й арміі Заходняга фронту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Другі з'езд салдат 2-й арміі Заходняга фронту (надзвычайны). Адбыўся 1 — 3 лістапада (14 — 16) 1917 г. у Нясвіжы. Прысутнічалі 211 дэлегатаў пераважна бальшавікі. Адмеркаваў пытанні: аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі; бягучы момант; палітыка армейскага і франтавога камітэтаў; даклады з месцаў; выбары камітэта. З'езд падтрымаў савецкую ўладу, ухваліў яе першыя дэкрэты і асудзіў контррэвалюцыйную дзейнасць франтавога камітэта «Камітэта выратавання рэвалюцыі». Ён прыняў дэкларацыю аб рэвалюцыйным правапарадку ў арміі. У адозве «Да войск, якія ідуць на ўціхаміранне Петраграда» заклікаў салдат пераходзіць на бок савецкай улады. Выбраў ВРУ арміі (12 чалавек, старшыня М. У. Рагазінскі, потым Р. І. Берзін), новы армейскі камітэт (80 чалавек). З'езд садзейнічаў перамозе рэвалюцыі на прыфрантавой тэрыторыі Беларусі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Документы и материалы. Т. 2. — Мн., 1957.
  • Петров, Н. Г. Большевики на Западном фронте в 1917 г.: Воспоминания. — М., 1959.