ING Groep

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ING Groep N.V.)
ING Group N.V.
Тып Публічная карпарацыя з абмежаванай адказнасцю
Лістынг на біржы Euronext: INGA, ISE:INGA
Заснаванне 1991
Размяшчэнне Нідэрланды Амстэрдам
Ключавыя постаці Ян Хомен (генеральны дырэктар)
Галіна Фінансавыя паслугі, страхаванне, кіраванне нерухомасцю
Прадукцыя фінансавыя паслугі[d]
Абарот $163,2 млрд (2010 год)
Аперацыйны прыбытак
  • 18,3 млрд € (2018)[1]
Чысты прыбытак $-1,2 млрд (2010 год)
Актывы
  • 845 млрд $ (31 снежня 2016)[2]
Колькасць супрацоўнікаў 107,173 тыс. (2010)
Даччыныя кампаніі ING[d], Interhyp Group[d], ING Australia[d][3], ING Türkiye[d], ING Romania[d] і ING Belgium[d]
Сайт www.ing.com (англ.)

ING Groep N.V. (англ.: ING Group, Група кампаній ING) — нідэрландскі фінансавы кангламерат, які прадстаўляе паслугі ў сферы банкаўскай дзейнасці, страхаванні і кіраванні ўласнасцю. Абрэвіятура ING расшыфроўваецца як Internationale Nederlanden Groep (Міжнародная Нідэрландская Група). Па стане на 2010 год кампанія займае 12-е месца ў Fortune Global 500[4] (2010 год) (8 месца ў 2008 годзе).

Штаб-кватэра ING у Амстэрдаме, празваная «Чаравіком» з-за характэрнай формы будынка

З 2007 года з’яўляецца фундатарам каманды Формулы-1 «Рэно». Супрацоўніцтва заяўлена да 2009 года ўключна. У лістападзе 2006 года група стала тытульным фундатарам Гран-пры Аўстраліі Формулы-1 на трохгадовы тэрмін. Таксама, тытульны спонсар Гран-пры Бельгіі. З 2008 года — Гран-пры Венгрыі. Аднак 16 лютага 2009 года прадстаўнікі кампаніі заявілі пра тое, што трохгадовы кантракт (2007—2009) з Renault F1 Team падоўжаны не будзе, і ў 2009-м завершыцца прысутнасць кампаніі ў Формуле 1, але пасля аб’явы рашэння Сусветнага Савета па «справе Renault», кантракт з камандай быў разарваны датэрмінова.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • ing.com — афіцыйны сайт карпарацыі ING Groep (англ.)