Перайсці да зместу

I Want to Tell You

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
I Want to Tell You
Выканаўца The Beatles
Альбом Revolver
Дата выпуску 5 жніўня 1966  Вялікабрытанія
Дата запісу 23 чэрвеня 1966, студыя «Эбі-Роўд»
Жанр рок
Мова песні англійская[1]
Працягласць 2:29
Лэйбл Parlophone
Аўтар Джордж Харысан
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Revolver»
«Doctor Robert»
(11)
«I Want to Tell You»
(12)
«Got to Get You into My Life»
(13)

«I Want to Tell You» (з англ.«Я хачу сказаць табе») — песня «The Beatles», напісаная Джорджам Харысанам і выпушчаная на сёмым студыйным альбоме гурта «Revolver» у 1966 годзе. Гэта трэцяя песня Харысана на альбоме.

Трывожны настрой песні акуратна падкрэсліваецца рэзкім акордам, які ўзнікае пад канец кожнага куплета. На «Taxman» Харысан сыграў D7#9, а на «I Want to Tell You» — зусім адчайны E7b9 — акорд, які Ленан потым (у 1968 годзе) ужыў у трагічнай «I Want You (She’s So Heavy)», што ўвайшла ў альбом «Abbey Road» 1969 года[2].

Першапачатковымі варыянтамі назвы песні былі «Laxton’s Supreme» і «I Don’t Know»[3] (апошняя назва з'явілася пасля пытання Джорджа Марціна: «Як называецца гэтая песня?» — на што Харысан адказаў: «Я не ведаю» (англ. «I Don’t Know»)). Хаця меладычная поп-кампазіцыя мае агульныя падабенствы з іншымі песнямі альбома, песня «I Want to Tell You» пабудавана на гучанні індыйскай музыкі. Аднак гэтае гучанне менш выражана, чым у песні «Love You To» (іншай песні Харысана з гэтага альбома). Харысан зноў адкрывае перад слухачом наўмысна рэалістычную і ў нечым недарэчную карціну няскладзеных адносін, у слухача ўзнікае адчуванне, што гэта звычайная рэч. Песня пабудавана на арганным пункце з рэдкім адхіленнем ад ключа ля мажор. Тут, як і ў «If I Needed Someone», краевугольным каменем з'яўляецца непаўторны гарманічны вакал Ленана і Мак-Картні. Гэта ў значнай ступені робіць гучанне бас-гітары бесперапынным і амаль гіпнатычным. Гучанне іншага музычнага інструмента, які сыграў вядучую ролю ў кампазіцыі (фартэпіяна), можна пачуць на працягу ўсёй кампазіцыі. Песня пачынаецца і заканчваецца партыяй сола-гітары, а таксама перыядычна паўтараецца ў прамежках паміж радкамі песні. Такім чынам, гітарнае гучанне ў гэтай кампазіцыі надае структуры песні неабходную музычную форму.

Адметна, што гэта адна з нямногіх песень «The Beatles», у якой ужываецца характэрнае нарастанне ва ўступе (іншы вядомы прыклад — песня «Eight Days a Week»). Заканчэнне — дзе гурт паўтарае фразу «Я маю час» па ўводным рыфе гітары — паказвае вядомы метад ужывання мелізму, які належыць Полу Мак-Картні.

У «I Want to Tell You» бас-гітара была накладзена на гатовы рытм-трэк. У далейшым музыканты рабілі гэтак жа ў працы над іншымі сваімі запісамі[4].

Сам Харысан казаў: «Песня "I Want to Tell You" — пра лавіну думак, якія бывае так цяжка запісаць, выказаць або перадаць»[5]. Разлад у лірыцы ўмацаваны супярэчлівай атмасферай песні — прадуктам шматлікіх элементаў уключна з няспынным акордам фартэпіяна на заднім плане і кантрастам паміж стрыманым вядучым вакалам Харысана і вакальнымі гармоніямі ЛенанаМак-Картні, якія ствараюць пачуццё трывогі і хвалявання. У інтэрв'ю 1980-х гадоў Мак-Картні распавядаў:

Гэтым індыйскім гучаннем мы абавязаны Джорджу. Мы толькі пачыналі слухаць індыйскую музыку і ўслухоўвацца ў яе, нам спадабалася гэтая ідэя, бо мы і раней устаўлялі ў свае песні падобныя фрагменты. Але Джордж сур'ёзна захапіўся індыйскай музыкай, пабываў на канцэртах Раві Шанкара, потым пазнаёміўся з ім і заявіў: «Ён мяне ўразіў як чалавек. Ён непараўнаны. Ён адзін з найвялікшых!» Раві Шанкар не ведаў, што Джордж сур'ёзна ставіцца да ўсяго гэтага, а калі даведаўся, то таксама быў уражаны. Таму, думаю, яны знайшлі адзін аднаго. Так мы даведаліся пра індыйскую музыку. Зусім няблага спрабаваць спалучыць два віды музыкі, мы пачалі з найпрасцейшага, і альбом стаў прыкметна лепшым. У ім было цяпер нешта ад індыйскай музыкі, і ён дапамагае людзям зразумець яе, бо адразу палюбіць такую музыку вельмі цяжка. Але варта ўслухацца ў яе, і зразумееш, што яна надзвычайная[5].

Энергічны варыянт «I Want to Tell You» адкрывае канцэртны альбом Live in Japan, запісаны падчас гастроляў 1992 года ў Японіі. Песня гучыць даўжэй дзякуючы саліраванню гітар Джорджа Харысана і Эрыка Клэптана. Харысан таксама змяніў і тэкст песні: замест «Але калі я паводжу сябе не па-добраму, гэта не мая свядомасць, гэта я» ён прапанаваў супрацьлеглы варыянт «it isn’t me, it’s just the mind»[6].

У запісе ўдзельнічалі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. (unspecified title) Праверана 17 студзеня 2019.
  2. Фрагмент из статьи «Тихий ураган» Архівавана 25 студзеня 2010. на guitars.ru
  3. Факты о песне «I Want to Tell You» Архівавана 19 кастрычніка 2009. на сайце music-facts.ru
  4. Карл Морын. «Эвалюцыя "Beatles": тэхналогія гуказапісу», (1998).
  5. 1 2 Интервью с участниками группы Архівавана 5 лістапада 2013. на сайте letitbeat.narod.ru *
  6. Факты о песне "I Want to Tell You " Архівавана 19 кастрычніка 2009. на сайте music-facts.ru