Industrial Records
| Industrial Records | |
|---|---|
| Тып | лэйбл гуказапісу і арганізацыя |
| Заснаванне | 1976 |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Сайт | industrial-records.com (англ.) |
Industrial Records — лэйбл гуказапісу, заснаваны ў 1976 годзе Джэнезісам Пі-Орыджам (Вялікабрытанія)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва лэйблу паходзіць ад высунутага Монтэ Казаза (Monte Cazazza) лёзунгу «Industrial music for industrial people» («Індустрыйная музыка для індустрыйных людзей ») і дала назву цэламу жанру музыкі (індастрыял).
Industrial Records стаў асноўнай зброяй задуманай Пі-Орыджам атакі на грамадзтва і культуру. Лэйбл выдаваў ня толькі праект Пі-Орыджа Throbbing Gristle і іншыя індастрыял-гурты, але і мастака-перфармансіста Монтэ Казаза і нават вядомага контаркультурнага пісьменніка Уільяма Бероўза.
Адпавядаючы ідэалогіі Пі-Орыджа, палітыка лэйблу была наўмысна правакацыйнай. З роспускам Throbbing Gristle у 1981 і абвешчаным сканчэннем эпохі індастрыялу Industrial Records замарозіў дзейнасць на 20 год, а раней выпусканыя на ім матар'ялы перайшлі да Mute Records. Аднак у 2002 годзе, разам з адраджэннем Throbbing Gristle, Пі-Орыдж аднавіў дзейнасць лэйблу.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]