Перайсці да зместу

Inspiria (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Inspiria
Жанры сімфонік-метал, меладычны дэз-метал
Гады 2013—2020
Краіны
Горад Гомель
Адкуль Мазыр, Беларусь
Мовы песень руская
Лэйбл Endless Desperation
Склад

Вячаслаў Ражок
Юрый Лазянік
Андрэй Корсак
Канстанцін Чаркасаў

Міхаіл Матузка
inspiria.bandcamp.com

Inspiria — беларускі сімфонік-метал гурт з Мазыра[1]. Гурт заснавалі ў 2013 годзе вакаліст Вячаслаў Ражок і клавішнік Юрый Лазянік. Летам 2013 года гурт выпускае свае першыя дэма-запісы Ангелы і Бог войны. У красавіке 2015 года выходзіць міні-альбом Картина жизни[2][3], запісаны з удзелам сессійных музыкантаў Нікалая Мішкова (гітара) і Віктара Палевікова (бас-гітара). Пасля гэтага да гурта далучыліся гітарыст Андрэй Корсак, бас-гітарыст Канстанцін Чаркасаў і барабаншчык Міхаіл Матузка[4]. У 2016 годзе гурт удзельнічаў ў фестывалі Свята Сонца.

Дэма-трэкі

  • Ангелы (2013)
  • Бог войны (2013)

Міні-альбомы

  • Картина жизни (2015)
  1. Inspiria (руск.). Bandcamp. Праверана 20 верасня 2025.
  2. Рецензия на альбом Inspiria "Картина жизни" (руск.)(недаступная спасылка). Dark World (15 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018.
  3. Inspiria — Картина жизни (англ.). Discogs (17 красавіка 2015). Праверана 20 верасня 2025.
  4. История группы Inspiria (руск.).