Lortel Archives

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Internet Off-Broadway Database)
Lortel Archives
URL iobdb.com (англ.)
Тып сайта тэатральная база даных
Рэгістрацыя не патрабуецца
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Lucille Lortel Foundation
Пачатак працы 2001

Lortel Archives, таксама вядомы як Internet Off-Broadway Database (IOBDb)[1] — анлайн база даных тэатральных пастановак, акцёраў, тэатраў і іншага ўмоўнага оф-Брадвея[en] (Off-Broadway — прафесійныя тэатры ў Нью-Ёрку умяшчальнасцю ад 100 да 499 месцаў). Кіруецца «Lucille Lortel Foundation»[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

База названая ў гонар актрысы і тэатральнай прадзюсаркі Люсіль Лортэль[en] і была прафінансавана і створана некамерцыйнай арганізацыяй «Lucille Lortel Foundation».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

База збірае і захоўвае інфармацыю аб спектаклях, адкрытых як для крытыкаў, так і для шырокай грамадскасці і якія пратрымаліся ў рэпертуары тэатра не менш за тыдзень.

Станам на жнівень 2019 года база даных утрымоўвала 6703 запісы аб пастаноўках, 51 817 запісаў пра людзей і кампаніі, 317 запісаў аб тэатрах[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б About the Lortel Archives. — «www.IOBDB.com»
  2. Nemy, Enid (6.5.1999). "Lucille Lortel, Patron Who Made Innovative Off Broadway a Star, Is Dead at 98". The New York Times. Праверана 26.11.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка) (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]