It’s Only Love
| It's Only Love | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Help! | |||
| Дата выпуску | 6 жніўня 1965 | |||
| Дата запісу | 15 чэрвеня 1965 | |||
| Жанр | рок | |||
| Мова песні | англійская[1] | |||
| Працягласць | 1:55 | |||
| Лэйбл | EMI, Parlophone, Capitol | |||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Help!» | ||||
|
||||
«It’s Only Love» (з англ. — «Гэта толькі каханне») — песня гурта «The Beatles», напісаная збольшага Джонам Ленанам, але прыпісаная, як гэта звычайна рабілася, аўтарскаму дуэту Ленан — Мак-Картні. Песня была выпушчана ў 1965 годзе на альбоме Help! у Вялікабрытаніі, у ЗША песня была выпушчана на некалькі месяцаў пазней на наступным альбоме Rubber Soul. У сакавіку 1966 года песня была выпушчана таксама на брытанскім міні-альбоме Yesterday.
Гісторыя стварэння і меркаванні
[правіць | правіць зыходнік]Песня стваралася пад рабочай назвай «That’s A Nice Hat» («Гэта сімпатычны капялюшык»). Ідэя і большая частка песні належалі Ленану, аднак канчатковы выгляд яна набыла толькі пасля таго, як Ленан папрацаваў над ёй разам з Мак-Картні ў сваім доме ва Уэйбрыджы.
Сам Ленан у далейшым неаднаразова прызнаваў, што гэтая песня яму не падабалася праз слабы тэкст.
Гэта песня, якую я сапраўды ненавіджу. Жахлівы тэкст.
Арыгінальны тэкст (англ.)That's the one song I really hate of mine. Terrible lyric.
— З інтэрв'ю Ленана часопісу Hit Parader
It’s Only Love — мая. Я заўсёды меркаваў, што гэта паршывая песня. Тэкст агідны. Я заўсёды ненавідзеў гэтую песню.
Арыгінальны тэкст (англ.)It's Only Love is mine. I always thought it was a lousy song. The lyrics were abysmal. I always hated that song.
— З інтэрв'ю Ленана часопісу Playboy, 1980
Запіс песні
[правіць | правіць зыходнік]Гурт запісаў песню 15 чэрвеня 1965 года на працягу трохгадзіннай сесіі на студыі Abbey Road. Усяго было зроблена шэсць дубляў, аднак толькі 4 з іх былі поўнымі. Вакал Ленана быў запісаны двойчы. Партыя гітары Харысана была запісана з дапамогай вярчальнага гучнагаварыцеля (калонкі Леслі).
У запісе ўдзельнічалі:
- Джон Ленан — двойчы запісаны вакал, акустычная гітара
- Пол Мак-Картні — бас-гітара
- Джордж Харысан — сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя, бубен
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэкст песні(недаступная спасылка) (Праверана 9 верасня 2014)
- Нататкі Алана Полака наконт песні «It’s Only Love» (англ.) (спасылка праверана 25 кастрычніка 2009)
- Біблія Бітлз — It’s Only Love (англ.) спасылка праверана 25 кастрычніка 2009)