J:морс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
J:морс
Выява лагатыпа
Выступленне рок-гурта «J:Морс» у Гродна 24 лістапада 2019 года ў клубе «База».
Выступленне рок-гурта «J:Морс» у Гродна 24 лістапада 2019 года ў клубе «База».
Асноўная інфармацыя
Жанры Поп-рок
Брыт-поп
Гады 1999 — сённяшні час
Краіна  Беларусь
Адкуль Мінск
Мова песень Беларуская, руская
Лэйбл West Records
jmors.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

J:морс — беларускі поп-рок гурт, заснаваны ў снежні 1999 года. Сёння J:морс адзін з найбольш вядомых поп-рок гуртоў Беларусі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

Усё пачалося з сяброўства будучых юрыстаў Уладзіміра Пугача і Арцёма Лядоўскага, якія пазнаёміліся ў 1993 годзе на ўступных іспытах у мінскі Еўрапейскі Гуманітарны ўніверсітэт. У Пугача, выхадца паўднёвабеларускага горада Пінска[2], і Лядоўскага, вырасшага ў розных частках былога СССР (нарадзіўся ў Чыцінскай вобласці, у школу пайшоў у Кіргізіі, муз. школу скончыў у Літве), нараўне з будучай прафесіяй было шмат агульнага, уключаючы месяц і год нараджэння, а таксама любоў да музыкі.

У 1996 годзе «джэмы» двух сяброў на студэнцкіх вечарынках сталі перацякаць у сумеснае напісанне песень і яны вырашылі ўтварыць дуэт. Назву падказала жонка Арцёма Святлана — паказала на падшэўку курткі мужа, дзе красаваліся вышытыя словы No Logo. Вынікам творчых намаганняў стаў дэбютны альбом «Ода вечной любви», які быў запісаны па начах на адной з мінскіх радыёстанцый. Годам пазней адбыўся адзіны ў гісторыі No Logo канцэрт, а затым Уладзімір Пугач паехаў вучыцца ў Германію.

Аssoрти (2000—2001)[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец навучання сябры не толькі атрымалі адну прафесію, але і спецыялізаваліся ў адной сферы — музычным бізнесе. Больш таго, яны апынуліся ў адной кампаніі — заснаванай у 1999 годзе беларускім рэкорд-лэйбле «Bulba Records». Зразумела, аб сваёй музыцы яны не забыліся. Была пачата праца над наступнай пласцінкай «No Logo», якая з-за стылістычнай разнастайнасці матэрыялу яшчэ на падрыхтоўчай стадыі атрымала назву «Assорти».

Прадзюсарам будучага альбома стаў Раман Арлоў, выхадзец Наваполацка і сын вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова. Ён быў А&R-кіраўніком (прадзюсар артыста) кампаніі і ўдзельнікам шматлікіх праектаў. Менавіта Раман прапанаваў сябрам змяніць назву. Вынікам мазгавога штурму стала слова «морс», да якога для арыгінальнасці вырашылі дадаць літару «J».

Увесь год ішла праца над дэбютным альбомам нованароджанага «J:морс». Нягледзячы на тое, што калектыў пазіцыянаваўся як дуэт, у запісы прымала ўдзел шмат іншых музыкантаў, уключаючы Рамана Арлова, рытм-секцыю гурта «Стокс» і інш. У тэлефоннай гутарцы, які гучыць у песні «Он родился в пивной», вылучыўся даўні сябар «морсаў», вакаліст мінскага гурта «Neo» Вадзім Касалапаў.

Поруч з новым матэрыялам, для «Аssoрти» было перазапісана і нават перааранжавана некалькі песень з пласцінкі «No Logo» «Ода вечнага кахання». Галоўнай ударнай сілай у раскрутцы альбома стала песня «Октябрь» (аўтар — У. Пугач), напісаная і запісаная менавіта ў кастрычніку 2000, які сапраўды быў надзвычайна цёплым. На яе нават быў зняты першы кліп калектыву (рэж. І. Пінігін), які ў 2005 годзе ўвайшоў у відэабонус аўдыёскладанкі «Мое Солнце: Правдивая история 20002005» (кастрычнік 2005).

Сам альбом з’явіўся ў лістападзе 2000 і менавіта на ім упершыню назва гурта была напісаная праз ніжняе падкрэсліванне (дызайнер вырашыў, што так будзе сучасней). Асобнага поспеху ён не меў, але стаў прыкметнай кропкай адліку. Разам з тым, практычна адначасова з выхадам пласцінкі Уладзімір Пугач ізноў едзе ў Германію, дзе жыве і працуе ў Гамбургу.

LSD или чай? (2001—2002)[правіць | правіць зыходнік]

Час у Германіі Уладзімір правёў не дарма не толькі ў прафесійным дачыненні. Да моманту вяртання ў Мінск у сакавіку 2001 у яго было напісана некалькі новых песень для будучай студыйнай пласцінкі «J:морс», уключаючы кампазіцыю «Серая тень» (яна ж «Время года» у рэмікс-версіі).

Там жа была напісана і песня «Кошачьи души», якая стала загаловачнай кампазіцыяй канцэртнага альбома, запісанага 30 красавіка 2001 у мінскім клубе «Тунэль» разам з легендарным клавішнікам «Машины Времени» Пятром Падгарадзецкім. На гітары граў Раман Арлоў, рытм-секцыю зноў запазычылі ў «Стокс». Зрэшты, нягледзячы на 100-працэнтную гатоўнасць запісу (звядзенне, майстарынг і т.д.), ён так і не выйшаў, стаўшы, другім (пасля пласцінкі «No Logo») галоўным фанаграфічным рарытэтам «J:морс».

«J:морс», дапоўненыя ўжо пастаянным удзельнікам праекта Раманам Арловым, усё лета 2001 г. прапрацавалі над новай студыйнай пласцінкай. Менавіта для яе былі напісаны і запісаны, пазней папулярныя «Айсберги» і «Календарем», «Серая тень» (тады звалася «Куда ты теперь»). Да канца года альбом пад назвай «LSD или чай?», які ў музычным плане ў асноўным працягваў традыцыі «Assорти» за выключэннем некалькіх поп-рокавых нумароў) быў гатовы, але з-за развалу Bulba Records яго рэліз быў адкладзены на пачатак 2002.

Наступны 2002 быў, бадай што, самы няпросты год у гісторыі калектыву. У красавіку гурт, у якога было дзве гатовых да выпуску пласцінкі (канцэртная «Кошачьи души» і студыйная «LSD или чай?»), пакідае сузаснавальнік, але, галоўнае, аўтар і вакаліст паловы ўсіх песень Арцём Лядоўскі. Ён з галавой падаецца ў бізнес і надоўга пакідае Беларусь. Такім чынам уся складзеная творчая канцэпцыя калектыву патрабавала сур’ёзнага пераасэнсавання, а запісы — перапрацоўцы. Зрэшты, асабістыя адносіны Пугача і Лядоўскага ад гэтага не сапсаваліся.

Web-дизайн (2002—2003)[правіць | правіць зыходнік]

Застаўшыся ў гурце ўдваіх, Уладзімір Пугач і Раман Арлоў бяруць паўзу ў некалькі месяцаў. Збіраўшыся ўлетку, яны запісваюць дзве новыя песні Уладзіміра — «Web-дизайн» і «Смотри». Яны працягнулі вызначаны яшчэ на некаторых песнях «LSD или чай?» ухіл у бок калязаходняга гітарнага поп-рока. Вынік быў удалым і «Смотри» з’яўляецца ў ратацыі на радыё.

Практычна ўслед, у верасні, гурт ледзь не пакінуў Уладзімір Пугач. Ён не прыехаў на адзін з канцэртаў калектыву, паведаміўшы ў апошні момант Раману Арлову, што вырашыў завяршыць музычную кар’еру і засяродзіцца на юрыспрудэнцыі. На шчасце, праз пару тыдняў ён перадумаў. «Проста ў мяне быў цяжкі перыяд у жыцці, але, падумаўшы некаторы час, я зразумеў, што музыка да маіх праблем не мае ніякага дачынення», — прызнаўся ён пазней.

Праз некалькі месяцаў, 22 лістапада 2002, на лэйбле «West Records» выйшаў максі-сінгл «Web-дизайн», у які ўвайшлі як новыя запісы Валодзі і Рамана, так і некалькі песень з пакінутага нявыдадзеным альбома «LSD или чай?». Навіной для Беларусі было наяўнасць нараўне з 6 жывымі запісамі 5 рэміксаў, якія толькі дадалі гурту вядомасці.

Рэміксамі максі-сінгла займаліся ў выніку сталыя куратары электронных інтэрпрэтацый песень «J:морс» — DJ Evsey (Сяргей Яўсеенка) і DJ Boston (Сяргей Лядоўскі, малодшы брат Арцёма). У цэлым пласцінка была станоўча сустрэта прэсай і заўважана спажыўцамі, але, як высвятлілася пазней, гэта была толькі адпраўная кропка для будучых поспехаў.

Вясною 2003 пачынаецца гарачая ратацыя песні «Web-дизайн» і яе рэміксу на вядучых FM-станцыях Беларусі. Дагэтуль нефарматная песня становіцца візітнай карткай абноўленых «J:морс». Пад канец вясны кампазіцыя атрымлівае відэаўвасабленне. Малабюджэтны, мінімалістычны і крайне просты ролік на працягу лета і восені 2003 актыўна ратыруецца на беларускім тэлеканале «Першы музычны».

Усё гэта стымулюе продажы максі-сінгла і папулярнасць калектыву. Увосень, калі ўвесь тыраж сінгла расходзіцца, з’яўляецца яго перавыданне «Web-дизайн» (тая ж назва, толькі па-беларуску), на якім песня «Смотри» замененая на беларускамоўны варыянт «Глядзі» (аўтар новай версіі тэксту — Багдан Арлоў, родны брат Рамана).

Montevideo (2003—2004)[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2003 у ратацыі з’яўляецца новая песня — «Montevideo», запісаная ўлетку 2003. Паводле традыцыі, закладзенай радыёсінглам «Web-дизайн», нараўне з дастаткова цяжкай жывой версіяй радыёстанцыям была прапанавана электронная версія ад DJ Boston, якая і стала асноўным хітом.

У кастрычніку 2003 у продажы з’яўляецца зборнік «Наша музыка 1», дзе на ўтоеным трэку размяшчалася новая беларускамоўная рэгі-кампазіцыя «J:морс» «Піва», якая дагэтуль (на момант лютага 2006) больш нідзе не выдавалася.

У лістападзе «J:морс» прымае ўдзел у трыб’юце да знакамітага беларускага рок-гурта N.R.M. — калектыў запісаў сваю версію кампазіцыі «Катуй-ратуй». На канцэртнай прэзентацыі праекта ў КЗ «Мінск» калектыў з’яўляецца з Раманам Арловым, але ў пачатку выступу ён са сцэны заяўляе аб сваім выхадзе з гурта, прадставіўшы новага гітарыста. Пазней высветлілася, што гэта быў не больш за экстравагантны піяр-ход, распачаты ім па асабістай ініцыятыве.

У пачатку 2004 года ў ратацыю быў запушчаны чарговы радыёсінгл «Альбион», а ў пачатку сакавіка выйшаў доўгачаканы альбом «Montevideo». Ён стаў па-свойму вынікам трох гадоў і трох месяцаў, якія прайшлі з часоў выхаду дэбютнага альбома «Аssoрти». У яго ўвайшлі песні з нявыданага альбома «LSD или чай?», максі-сінгла «Web-дизайн», трыб’юта N.R.M. і апошнія радыёсінглы гурта.

Нягледзячы на сваю разнастайнасць, межнае з разнашэрснасцю, пласцінка ўдалася і была добра прынята прэсай, якая стала казаць аб «J:морс», як аб лідарах беларускага поп-рока. У падтрымку рэлізу за вясну было знята два кліпа. Рэмікс «Монтевидео» экранізаваў даволі вядомы Анатоль Вечар, а песню «Альбион» — Андрэй Лескін.

Альбом «Montevideo» па выніках года, адзначаных сеткай музычных крам «Містэрыя гуку» патрапіў у першую дзясятку продажаў беларускіх рэлізаў, пацвердзіўшы поспехі калектыву. Разам з тым, у канцы снежня на конкурсе «Песня года Беларусі 2004» «J:морс» занялі 13-е месца з песняй «Альбион».

100 дорог[правіць | правіць зыходнік]

Лета 2004 было адзначана некалькімі запісамі. Спачатку гурт запісаў песню «Зямлянка» часоў Вялікай Айчыннай для праекта «Беларускі вакзал», прысвечанага 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (выйшла на аднайменнай кружэлцы). Затым літаральна за адзін дзень кавер гурта «Земляне» «Трава ў дома» для праекта тэлеканала «АНТ» пад назвай «Беларусь: 60 мірных гадоў». І, пад канец, уласную новую песню «Так-цік-так», над якой разам з «J:морс» упершыню працаваў клавішнік і аранжоўнік Дзяніс Варанцоў.

У канцы ліпеня на радыё з’явілася «Трава ў дома» — інтэлігентна-рамантычная версія «морсаў» адзіная з усяго праекта заставалася ў ратацыі яшчэ доўгія месяцы. У жніўні надышоў час для тэхналагічнага і фатальнага «Так-цік-так» — першага беларускамоўнага радыёсінгла гурта, на які таксама быў зняты кліп. Прычым здымкі яго пачаліся яшчэ ў маі 2004, калі была гатовая толькі інструментальная частка песні, і то ў накідах. Прэм’ера відэа адбылася ў верасні 2004 і мела даволі сур’ёзны поспех.

У кастрычніку адбыўся сумесны канцэрт з расійскім гуртом «Смысловые галлюцинации», а ў снежні надышоў час для першага сольнага выступу. Ён прайшоў у рамках прэзентацыі першага беларускага інтэрнэт-сінгла — «J:морс» «100 дорог».

У віртуальную пласцінку, размешчаную ў фармаце MP3, увайшла новая песня «Вместе навсегда (100 дарог)», запісаная ў лістападзе з Дзянісам Варанцовым, а таксама нявыданы кавер «Трава ў хаты» і тры эксклюзіўных рэміксы песень з альбома «Montevideo».

Апрель (2004—2006)[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак 2005 года мінуў пад знакам працы над будучым альбомам. Першымі былі запісаныя кампазіцыі «Снилось» і «Апрель». Тым часам «Вместе навсегда (100 дарог)» патрапіла ў лік найбольш ратыруемых песень беларускіх выканаўцаў, што прывяло калектыў у пачатку сакавіка на тэлеконкурс «Песня года Беларусі 2005» па выніках зімы, дзе «J:морс» занялі 5-е месца.

У пачатку красавіка на радыё з’явіўся наступны радыёсінгл «Апрель», які і даў назву да будучага альбома. Па сутнасці, гэта быў першы, з часоў «Аssорти», цалкам новы альбом «J:морс», да таго ж запісаны і напісаны ў вельмі сціслы час — дзве трэці пласцінкі было створана за два месяца.

Тым не менш, праца адназначна атрымалася і зноў была вельмі добра сустрэта прэсай, якая адзначыла сур’ёзны творчы рост гурта. Прэзентацыя альбома «Апрель» праходзіла ў практычна цалкам запоўненым КЗ «Мінск» (1300 месцаў), што лішні раз пацвердзіла сур’ёзны рост папулярнасці калектыву.

Паміж тым радыёсінгл «Апрель» апынуўся сярод лідараў сезона па ратацыях і ў выніку на «Песні года Беларусі 2005» па выніках вясны, якая праходзіла ў пачатку чэрвеня, ён заняў 8-е месца. На «Песні года Беларусі 2005» па выніках лета яго поспех паўтарыў наступны радыёсінгл, «Снилось», які выйшаў у сярэдзіне года.

Увосень гурт адправіўся ў першы ў сваёй гісторыі поўнамаштабны тур па Беларусі з праграмай лепшых песень. Да яго быў прымеркаваны выхад пласцінкі «Мое Солнце: Правдивая история 2000—2005», якая складалася напалову з хітоў і рэдкіх/нявыдадзеных запісаў калектыву. У якасці бонусу на ім прысутнічалі ўсе пяць кліпаў гурта, пачынаючы з першага відэароліка «Октябрь» (восень 2000).

Тур пачаўся ў сярэдзіне кастрычніка з аншлагавага канцэрта ў сталічным КЗ «Мінск» (квіткі былі раскупленыя за тыдзень да выступу) і завяршыўся ў канцы лістапада таксама ў Мінску, дадатковым клубным канцэртам. Падчас гастроляў музыкі наведалі таксама восем іншых беларускіх гарадоў і ўсюды канцэрты праходзілі з вялікім поспехам.

У лістападзе «J:морс» атрымалі прэмію «Прарыў года» на першай інтэрактыўнай беларускай музычнай прэміі «Тэлепартацыя», заснаванай тэлеканалам «Першы музычны». У пачатку снежня на «Песні года Беларусі 2005» па выніках восені радыёсінгл «Маё Сонца» заняў 5-е месца, а калектыў стаў адзіным удзельнікам конкурсу, трапіўшым у першую дзясятку на ўсіх чатырох этапах 2005 года.

Завяршыў год запіс кавера хіта Білі Джоэла «A Matter Of Trust» (1986) для навагодняга праекта тэлеканала «ОНТ» (у новай версіі яна стала звацца «Любовь или нет»). Гэтая песня была выкладзеная для запампоўкі ў якасці навагодняга падарунку на афіцыйным сайце «J:морс» 31 снежня 2005 і 1 студзеня 2006. Прэм’ера відэароліка, знятага тэлеканалам «ОНТ» на гэту песню, адбылася ў навагоднюю ноч.

У канцы студзеня 2006 г. на тэлеканале «Першы нацыянальны» адбылася прэм’ера кліпа на песню «Маё Сонца», значная частка якога была знята на аншлагавам канцэрце ў КЗ «Мінск» у кастрычніку 2005. Прыкладна ў гэты час «J:морс» пачалі працу над сваім наступным студыйным альбомам.

У пачатку лютага на прэміі «Містэрыя гуку 2005», якая, упершыню ў Беларусі, прысуджалася выключна на аснове даных аб продажах, гурт «J:морс» з альбомам «Апрель» заняла першае месца ў намінацыях «Рэлізы беларускіх рок-выканаўцаў» і галоўнай, «Альбомы беларускіх выканаўцаў». У канцы лютага на «Рок-каранаванні 2005», самай прэстыжнай беларускай узнагародзе ў галіне рок-музыкі, «J:морс» перамаглі ў галоўнай намінацыі — «Гурт года».

Увесну 2006 пры ўдзеле вядомага расійскага саўндпрадзюсара Алега Чубыкіна («Братья Грим», Uma2rman, Масква) была запісаная новая версія песні «Принцесса», якая атрымала назву «Прынцэса 2006». Яна стала апошнім радыёсінглам да альбома «Апрель», а таксама, нароўні з канцэртнай версіяй песні «Яна», увайшла ў якасці бонус-трэка перавыданне гэтай пласцінкі (новае бела-зялёнае афармленне, рэліз 28.04.2006).

Гэтая версія дала назву канцэртнай праграме лепшых і новых песень, якая была паказана 29 мая на канцэрце ў КЗ «Мінск». Падчас гэтага канцэрта прагучалі чатыры песні з будучага альбома — «Не умирай», «Босиком по мостовой», «Дай мне» і «Жыві».

Босиком по мостовой (2006—2007)[правіць | правіць зыходнік]

22 жніўня 2006 пасродкам сайта single.jmors.by быў выпушчаны інтэрнэт-сінгл «Не умирай», які стаў першай ластаўкай з будучага альбома. Акрамя арыгінальнай версіі загалоўнай кампазіцыі ён уключаў рэмікс на яе, а таксама канцэртную версію пад назвай «Паветра».

За першы месяц пасля выхаду інтэрнэт-сінгла «Не умирай» яго загалоўную песню ў поўным аб’ёме запампавала больш 7 тысяч чалавек. Для параўнання, першую песню інтэрнэт-сінгла «100 дарог» (снежань 2004) за першы месяц запампавалі 2,6 тысяч карыстальнікаў.

За тыдзень да інтэрнэт-сінгла песня «Не умирай» з’явілася на радыё і, нягледзячы на досыць цяжкае гучанне, патрапіла ў ратацыю на ўсіх найбуйных радыёстанцыях Беларусі, уключаючы нават мясцовае «Русское радио». Кампазіцыя займала першае месца ў шматлікіх хіт-парадах, уключаючы «Альфа-радио» і радыё «Unistar», а на «Песні года Беларусі 2006» па выніках лета апынулася на 5-ым месцы.

У пачатку кастрычніка 2006 на радыё з’явіўся другі радыёсінгл — «Босиком по мостовой», які таксама хутка вырваўся ў лідары хіт-парадаў (першае месца на «Альфа-радыё»). Іншы раз даходзіла да таго, што дзве новыя песні змагаліся паміж сабой у першай дзясятцы.

Альбом «Босиком по мостовой», праца над якім доўжылася каля года, з’явіўся ў продажы 31 кастрычніка 2006 г. У яго ўвайшло 10 кампазіцый, а таксама ўтоены бонус-трэк. Кружэлка адразу ўзначаліла хіт-парады продажаў — толькі падчас аўтограф-сесіі, прысвечанай яе выхаду, было прададзена каля 100 экзэмпляраў.

Канцэртная прэзентацыя альбома адбылася 9 лістапада ў запоўненай вялікай зале Палаца Рэспублікі (2300 месцаў). Раўналежна мінуў паспяховы тур з праграмай «Босиком по мостовой» па гарадах Беларусі (11 гарадоў). У першай палове снежня стала вядома, што за месяц з невялікім альбом «Босиком по мостовой» разышоўся такім жа тыражом, як папярэдняя пласцінка «Апрель» (галоўны беларускі бестселер 2005) за ўвесь 2005 год.

У канцы студзеня 2007 г. ў ратацыю была запушчана песня «Дай мне…», трэці радыёсінгл з альбома «Босиком по мостовой». Як і папярэднія радыёсінглы з гэтай пласцінкі, яна мела сур’ёзны поспех. Пацвярджэннем таму стала 1 месца ў хіт-парадзе «Альфа-радио», а таксама 3 месца на працягу 8 тыдняў у хіт-парадзе радыё «Unistar». Пры гэтым на 1 месцы ў апошнім хіт-парадзе ўвесь гэты час трымаўся папярэдні радыёсінгл, песня «Босиком по мостовой».

14 лютага адбыўся аншлагавы сольны выступ гурта «J:морс» у клубе «Реактор» з праграмай лепшых песень «Ледоколы». Падчас канцэрту вырабляліся патрэкавы запіс і ТВ-здымка. Вынікам стаў аднайменны ТВ-канцэрт, які 8 сакавіка змаглі ўбачыць тэлегледачы нацыянальнага канала «СТБ».

20 лютага на ўзнагародзе «Містэрыя гуку 2006» (па выніках продажаў) галоўным беларускім бестселерам 2006 года быў прызнаны альбом «Босиком по мостовой». 25 лютага на ўзнагародзе «Рок-каранаванне 2006» (па галасах прэсы) пласцінка «Босиком по мостовой» перамагла ў намінацыі «Альбом года», а гурт «J:морс» — у намінацыі «Поп-рок выканавец года». У канцы сакавіка гурт стаў лаўрэатам беларускай радыёпрэміі «Золотое ўхо».

У сярэдзіне красавіка 2007 на радыёстанцыях з’явілася песня «Ледоколы» — чацвёрты радыёсінгл з альбома «Босиком по мостовой». Яна ж дала назву канцэртнаму CD/DVD «Ледоколы Live», які быў запісаны/зняты падчас аншлагавага лютаўскага выступу ў мінскім клубе «Реактор». Прыкладна тады ж з’явіўся кліп на «жывую» версію песні «Ледоколы», змантаваны рэжысёрам Максам Сіратлівым з канцэртнага матэрыялу і хронікаў першых палётаў чалавека на самалётах.

Улетку і ўвосень 2007 гурт даў 10 канцэртаў на адкрытых пляцоўках у найбуйных гарадах Беларусі ў рамках фестаў «Рок за Баброў» (Бабруйск), «Estrella Star Show» (Мінск), «Усе на velcom» (Гродна, Брэст, Навагрудак, Слуцк, Бабруйск, Полацк, Віцебск, Гомель). Адначасова вялася праца над першым у гісторыі калектыву цалкам беларускамоўным альбомам.

У жніўні гурт пакінуў Міхась Пяндо. Яго замяніў Аляксей Хайчук (21.11.1984), пераможца рэспубліканскага конкурсу ўдарнікаў «Барабанны біт».

Адлегласць (2007—2009)[правіць | правіць зыходнік]

20 верасня на цырымоніі ўручэння ўзнагарод беларускага «MTV» гурт «J:морс» перамог у намінацыі «Лепшы рок-гурт». Там жа была прадстаўлена песня «Беларускае золата», якая ў сярэдзіне кастрычніка стала першым радыёсінглам да будучага беларускамоўнага альбома.

17 кастрычніка быў выпушчаны інтэрнэт-сінгл «Беларускае золата», які акрамя студыйнай версіі ўключаў таксама канцэртную версію песні, запісаную ў верасні на выступе ў Віцебску. У лістападзе-снежні песня была ў лідарах хіт-параду «Альфа-радыё».

Беларускамоўны альбом «Адлегласць» выйшаў 20 лістапада 2007 года. У яго ўвайшло 11 песень, сярод якіх 6 новых песень, 2 беларускія версіі вядомых рускамоўных кампазіцый («Маё сонца», «Глядзі») і 3 лепшыя запісы з альбомаў («Так-цік-так», «Жыві», «Паветра»).

На мультымедыйным трэку кампакт-пласцінкі быў запісаны 15-хвілінны фільм «Адлегласць: Падарожжа па Беларусі», прысвечаны малавядомым архітэктурным помнікам Беларусі. Ён быў створаны гуртом разам з вядомым беларускім медыя-мастаком Андрэем Савіцкім. Яго здымкі праходзілі ў верасні-кастрычніку падчас адмыслова арганізаваных паездак па Беларусі.

Адначасова з выхадам альбома публіцы быў прадстаўлены першы ў Беларусі (і, мабыць, на постсавецкай прасторы) эксклюзіўны iPod, аформлены ў стылі «Адлегласць», на якім было ўсё аўдыё і відэа пласцінкі. Канцэртная прэзентацыя альбома адбылася 2 снежня ў мінскім West World Club.

У канцы студзеня 2008 года ў ратацыю быў запушчаны другі радыёсінгл з беларускамоўнага альбома — «Адлегласць». Гэта першы радыёсінгл гурта, цалкам напісаны гітарыстам калектыву Раманам Арловым. Кампазіцыя заняла першае месца ў хіт-парадзе «Альфа-радыё».

У пачатку лютага адбыліся ўзнагароды «Містэрыя Гуку» (па выніках продажаў за год), дзе другі год запар галоўным беларускім бестселерам быў прызнаны альбом «Босиком по мостовой». Таксама ў Топ-10 па выніках 2007 гады патрапілі «Адлегласць» (5-е месца) і CD-версія канцэртнага альбома «Ледоколы Live» (7-е месца).

У канцы лютага з аншлагавага канцэрта ў Брэсце стартаваў тур па Беларусі з праграмай «Адлегласць. Вялікі канцэрт». У сакавіку-красавіку адбыліся канцэрты ў Мінску, Наваполацку, Лідзе, Гомелі і Гродне. Тур завяршыўся ў маі канцэртам у маскоўскім клубе «Jazz Town».

У сярэдзіне сакавіка адбылася прэм’ера кліпа «Адлегласць», створанага рэжысёрам Юліяй Гележюнас на аснове аматарскіх здымак канцэртнага і закуліснага жыцця, зробленых музыкамі і персаналам калектыву ў апошнія некалькі гадоў. Таксама былі выкарыстаныя фрагменты фільма «Адлегласць: Падарожжа па Беларусі».

У чэрвені гурт стаў ініцыятарам дабрачыннай акцыі «Сэрца Жыве», праведзенай сумесна з газетай «Комсомольская правда в Белоруссии». У яе рамках усё лета вядомыя беларускія музыкі выкладвалі для бясплатнай запампоўкі свае новыя запісы, каб дапамагчы сабраць грошы на аперацыю па перасадцы сэрца для 23-летняга Мішы Ларына. Група «J:морс» выклала новую песню «Адліга», радок з якой і дала назву акцыі. У канцы года акцыя працягнулася дабрачыннымі аўкцыёнамі, у рамках якіх Уладзімір Пугач выставіў на продаж сваю акустычную гітару.

У снежні адбыўся сольны канцэрт у мінскім клубе «Реактор», дзе гурт прадставіў некалькі песень з будучага альбома («Невидима и свободна», «Ватерлоо», «Металась»), а таксама дуэт з Лявонам Вольскім «Такога няма нідзе».

Аквамарин (2009—2010)[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку студзеня 2009 гурт пакінуў гітарыст і аўтар/сааўтар шэрагу песень Раман Арлоў. Яго замяніў Павел Трацяк (01.05.1974), які супрацоўнічаў з гуртом у якасці студыйнага сесійнага гітарыста пачынаючы з альбома «Апрель» (2005). Таксама ў студзені адбылася інтэрнэт-прэм’ера дуэта «Такога няма нідзе» у выкананні Лявона Вольскага і Уладзіміра Пугача, запісанага для аднайменнага сумеснага праекта беларускіх музыкантаў.

У пачатку лютага адбылася інтэрнэт-прэм’ера песні «Серебром» — першага сінгла з будучага альбома, які адначасова з’явіўся на радыё. У сакавіку песня заняла першае месца ў хіт-парадзе радыё «Unistar». У сярэдзіне сакавіка на радыёстанцыі быў разасланы другі радыёсінгл — песня «Ватерлоо». У пачатку красавіка на сайце «Тузін гітоў» таксама была прадстаўлена беларускамоўная песня «Не здавайся», якая заняла першае месца ў хіт-парадзе.

9 красавіка 2009 выйшаў новы альбом «Аквамарин». У яго ўвайшло 11 кампазіцый, а таксама 3 бонус-трэка. Запіс і звядзенне амаль усіх песень выраблялася ў Мінску на студыі «Селах» пад кіраўніцтвам Андрэя Баброўка. Майстарынг пласцінкі ажыццяўляўся ў Кіеве на студыі «211» пад кіраўніцтвам Віталя Тэлезіна і Улада Яруна.

У канцы красавіка быў прадстаўлены відэакліп «Ватэрлоо», зняты рэжысёрам Анатолем Вечарам. 25 красавіка ў КЗ «Мінск» з аншлагам прайшла канцэртная прэзентацыя альбома «Аквамарин». Таксама ў красавіку ў падтрымку альбома адбыліся канцэрты ў Гродне, Слоніме, Гомелі. У сярэдзіне мая на радыёстанцыі быў разасланы трэці радыёсінгл з альбома — песня «Аквамарин».

У маі гурт быў адным з хэдлайнераў фэсту «Bela music», у жніўні — фэсту феерверкаў «Навальніца», у верасні — фэсту «Рок за Баброў».

У верасні быў прадстаўлены анімацыйны відэакліп «Волки», зняты пад кіраўніцтвам рэжысёра Макса Сіратлівага. Праца над ім вялася каля двух гадоў. У сярэдзіне лістапада — відэакліп на песню «Мы станем» (чацвёрты радыёсінгл з альбома «Аквамарин»). Ролік быў прыдуманы і зняты творчым тандэмам Rocker Joker Production (Макс Сіратлівы і Міхей Насарогаў).

8 снежня на аншлагавым выступе ў мінскім тэатры імя Янкі Купалы гурт прадставіў адмысловую праграму «Концерт в театре — сеанс с разоблачением», прымеркаваную да свайго 10-годдзя. У яе рамках у эксклюзіўных аранжоўках прагучалі песні розных гадоў — ад першага альбома «Аssорти» (2000) да альбома «Аквамарин» (2009).

У канцы снежня кампанія «West Records» апублікавала звесткі, паводле якіх альбом «Аквамарын» стаў галоўным беларускім бестселерам 2009. Гэта ўжо чацвёртае падобнае дасягненне гурта за апошнія пяць гадоў. Раней альбомы «J:морс» займалі першае месца па продажах у 2005, 2006 і 2007 гадах. Па выніках 2008 гады беларускамоўная пласцінка «Адлегласць» саступіла толькі вядомаму рэперу «Сереге».

5 сакавіка 2010 года ў продаж паступіў CD/DVD «Концерт в театре» — запіс эксклюзіўнага паўакустычнага выступу гурта ў мінскім тэатры імя Янкі Купалы. У CD-версію ўвайшло 16 кампазіцый, у DVD — 20, уключаючы дуэты з Арцёмам Лядоўскім, Вячаславам Бандарэнка і Лявонам Вольскім.

16 красавіка гурт выпусціў афіцыйную складанку лепшых песень «Морсианские хроники 2000—2010». У яе ўвайшло 15 песень, абраных прыхільнікамі ў рамках галасавання на сайце www.jmors.by, а таксама новая кампазіцыя «Весна-красна». Кружэлка была выпушчана ў якасці бясплатнага інтэрнэт-рэлізу.

21 красавіка з аншлагавага выступу ў КЗ «Мінск» стартаваў тур з праграмай «10 лет — все хиты», якую таксама ўбачылі гледачы ў Брэсце, Віцебску, Магілёве, Гародне.

Пасля 2010 года[правіць | правіць зыходнік]

Студыйны альбом «J: морс» пад назвай «Воздух» выйшаў у 2015 годзе. Пасля гэтага ў лістападзе 2016 года гурт прадставіў канцэртную праграму «Беларускае золата» з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь. У пачатку 2018 года стала вядома, што дзве кампазіцыі «J: морс» прагучалі ў заходнім фільме «Нямко», які зняў сын Дэвіда Боўі — рэжысёр Дункан Джонс («Зыходны код», «Месяц 2112», «Варкрафт»)[3].

З 30 жніўня па 24 лістапада 2019 года гурт здзейсніў тур па Беларусі з юбілейнай праграмай «20 лет. Полет норм!»

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]

Супольныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашнія ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • «Альбом года» і «Рок-выданне года» (альбом «Апрель») — ўзнагарода «Містэрыя гуку 2005» (па выніках продажаў дыскаў беларускіх выканаўцаў);
  • «Група года» (галоўная намінацыя) — ўзнагарода «Рок-каранацыя 2004/05»;
  • «Альбом года» і «Рок-выданне года» (альбом «Босиком по мостовой») — ўзнагарода «Містэрыя гуку 2006» (па выніках продажаў дыскаў беларускіх выканаўцаў);
  • «Альбом года» («Босиком по мостовой»), а таксама «Поп-рок выканаўца года» — ўзнагарода «Рок-каранаванне 2006» (па палітычных прычынах не выйшлі на сцэну, каб атрымаць узнагароду).

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Былі персанажамі пародыі ў перадачы «Вялікая розніца».

Зноскі

  1. Безкоровайный, Дмитрий (2004-09-27). "Слабали по-нашенски". БелГазета [руская] (38 (455)). Архівавана з арыгінала 10 лютага 2020. Праверана 2020-02-10. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  2. Климов, Олег. Притяжение Земли (руск.). СБ. Беларусь сегодня (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 17 сакавіка 2020.
  3. radiostalica.by(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]