Jefferson Airplane
| Jefferson Airplane | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | рок-музыка, псіхадэлічны рок, псіхадэлічны фолк[d], блюз-рок, гаражны рок[d], прагрэсіўны рок, эйсід-рок[d] і хард-рок |
| Гады |
1965—1972 (Узнаўленне: 1989, 1996) |
| Краіна |
|
| Адкуль | Сан-Францыска |
| Мова песень | англійская |
| Лэйблы | RCA Victor[d] |
| Склад | |
| jeffersonairplane.com (англ.) | |
«Jefferson Airplane» («Джэферсан Эрплейн») — амерыканскі рок-гурт з Сан-Францыска, піянер псіхадэлічнага року, культавая група эпохі хіпі.
У 1960-я гады «Jefferson Airplane» быў адным з самых запатрабаваных і высокааплатных рок-гуртоў у свеце. Ён адзначыўся выступамі на трох вядомых амерыканскіх рок-фэстах 1960-х гадоў: Мантэрэй (1967), Вудстак (1969) і Альтамонте (1969). Акрамя таго, гурт стаў хэдлайнерам першага фестывалю на востраве Уайт.
Альбом 1967 года Surrealistic Pillow прынёс гурту міжнароднае прызнанне. Дзве кампазіцыі з альбома («Somebody to Love» і «White Rabbit») сталі міжнароднымі хітамі і увайшлі ў спіс «500 найвялікшых песень усіх часоў па версіі часопіса «Rolling Stone»».
Гурт некалькі разоў адраджаўся пад імем «Jefferson Starship», а затым проста «Starship». «Jefferson Airplane» быў уведзены ў Зал славы рок-н-ролу ў 1996 годзе.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальны перыяд

Адраджэнне

Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Jefferson Airplane Takes Off» (1966)
- «Surrealistic Pillow» (1967)
- «After Bathing at Baxter’s» (1967)
- «Crown of Creation» (1968)
- «Volunteers» (1969)
- «Bark» (1971)
- «Long John Silver» (1972)
- «Jefferson Airplane» (1989)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нападение на "Аэроплан" // Classic Rock : часопіс. — 2002. — В. 15. — С. 31. — ISSN 1997-7646.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)
- Jefferson Airplane (англ.) на сайце Discogs