Алена Дзмітрыеўна Бялова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Дзмітрыеўна Бялова (Новікава)
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзілася 28 ліпеня 1947(1947-07-28) (76 гадоў)
г. Савецкая Гавань, Хабараўскі край
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнеры Л. П. Бокун
Рост 176 см
Вага 69 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Дзмітрыеўна Бялова (у дзявоцтве — Новікава) (28 ліпеня 1947, г. Савецкая Гавань, Хабараўскі край) — знакамітая савецкая фехтавальшчыца на рапірах, 4-кратная алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і СССР[1], адзіная алімпійская чэмпіёнка (сярод жанчын) ў індывідуальным выглядзе ў гісторыі савецкага і расійскага фехтавання. Кандыдат педагагічных навук (1979)[1].

Заслужаны майстар спорту СССР (1968), заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларускай ССР (1979), заслужаны трэнер Беларускай ССР (1994)[2]

Выступала за «Дынама» Мінск.

Біяграфія

Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага ў 1971. З 1979 выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута[1].

Перад Алімпійскімі гульнямі ў Мехіка ў 1968 выйшла замуж за спартсмена Вячаслава Бялова і ўзяла яго прозвішча, пад якім выступала да заканчэння спартыўнай кар'еры ў 1980 годзе.

За ўклад у сусветны алімпійскі рух і высокія спартыўныя дасягненні ўзнагароджана трафеем да 100-годдзя МАК за алімпійскія ідэалы (1994), Срэбным ордэнам МАК (1997). Экс-рэкардсменка па колькасці заваяваных залатых алімпійскіх медалёў па фехтаванні на рапірах сярод жанчын, была ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінэса2008 годзе ў Пекіне Бялову абыйшла знакамітая італьянка Валянціна Вецалі, якая заваявала сваё 5-е золата). Узнагароджана ордэнам Дружбы народаў, двума ордэнамі «Знак Пашаны», ордэнам Айчыны III ступені.

Другі муж Алены — кампазітар Валерый Іваноў, які напісаў у яе гонар «Рамантычны вальс».

У цяперашні час Бялова — прафесар Беларускай акадэміі фізвыхавання і спорту. Ганаровая грамадзянка горада Мінска.

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в Белова Елена Дмитриевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
  2. Почётные граждане Минска на информационно-справочном портале TamBy.info. (руск.)

Спасылкі