Judas Priest

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Judas Priest
Judas Priest Retribution 2005 Tour.jpg
Judas Priest на канцэрце туру Retribution (2005)
Асноўная інфармацыя
Жанр хэві-метал
снід-метал
хард-рок (ранняя творчасць)
трэш-метал (толькі адзін альбом)
Гады 1969 — нашы дні
Перапынак: 1993—1996
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Горад Бірмінгем
Адкуль Бірмінгем
Мова песень англійская
Лэйблы Sony Music
Epic Records
Склад Ен Хіл
Роб Хэлфард
Глен Тыптан
Скот Трэвіс
Рычы Фолкнер
Былыя
ўдзельнікі
Эл Аткінс
К.К. Даўнінг
Джон Эліс
Алан Мур
Крыс Кампбел
Джон Хінч
Леслі Бінкс
Дэйв Холанд
Цім Оўэнс
Іншыя
праекты
Trapeze
Fight
The Flying Hat Band
Halford
2wo
Racer X
Iced Earth
Al Atkins
Beyond Fear
judaspriest.com
Commons-logo.svg Judas Priest на Вікісховішчы

Judas Priest — брытанскі хэві-метал гурт, які адначасова з такімі калектывамі, як Black Sabbath, Deep Purple, Led Zeppelin і Uriah Heep вызначыў гучанне хэві-металу 1970-х гадоў, а таксама моцна ўплыў на далейшае развіццё гэтага стылю агулам. За 40 гадоў сваёй кар'еры музыканты прадалі 30 мільёнаў асобнікаў альбомаў па ўсім свеце.

Заснавальнікамі гурта і яго бяззменнымі ўдзельнікамі з'яўляюцца гітарыст Кенэт Даўнінг і бас-гітарыст Ен Хіл. «Класічны» склад Judas Priest, у які таксама ўваходзяць Роб Хэлфард і гітарыст Глен Тыптан, с перапынкам у 1993—2003 гадах, калі гурт пакінуў Хэлфард, праіснаваў 25 гадоў (да зыходу Даўнінга ў 2011). Адносна нестабільным звяном заўсёды было месца бубнача (за 40 гадоў існавання ў гурце змянілася 9 ударнікаў). На сённяшні дзень (2016) у складзе Judas Priest іграе бубнач Скот Трэвіс.

Назва гурта з'яўляецца каламбурам эмацыянальнага воклічу «Jesus Christ!». Ідэя назваць калектыў менавіта так з'явілася дзякуючы песні Боба Дылана «The Ballad of Frankie Lee and Judas Priest» (1967)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранні час[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Judas Priest непарыўна звязана з імёнамі двух яе бацькоў-заснавальнікаў — Кенэта Даўнінга і Ена Хіла, двух школьных прыяцеляў, якія захапляліся ігрой на гітары, пра якую даведаліся толькі пасля смерці іх агульнага куміра — Джымі Хендрыкса. Сябры вырашылі сумесна стварыць музычны калектыў, запрасіўшы на вакантнае месца бубнача яшчэ аднаго школьнага прыяцеля — Джона Эліса (John Ellis). Неўзабаве трыа «прагрэсіўнага блюзу», як яны самі вызначылі свой стыль, пачало рэпетыцыі у старой школе, якую мясцовы вікарый пераўтварыў у рэпетыцыйную базу, здаючы групам класныя пакоі за ўмераную плату ў 5 шылінгаў за дзень.

Гурт Slade, які да таго часу выпусціў ужо некалькі ўдалых пласцінак, таксама прыязджала туды рэпеціраваць. Школа называлася Holy Joe's — «Святы Джо», і гурт Кенэта і Хіла праводзіў у ёй рэпетыцыі наступныя паўгода. Адну з рэпетыцый выпадкова наведаў Алан Аткінс (Al Atkins), даволі вядомы ў мясцовых колах вакаліст, які прапанаваў далучыцца да гурта. Аткінс таксама добра іграў на барабанах, гітары, пісаў песні. Менавіта ім і была прапанавана назва гурта «Judas Priest», якую вакаліст пазычыў у свайго папярэдняга гурта, у сваю чаргу названага па імені персанажа песні Боба Дылана «The Ballad of Frankie Lee And Judas Priest». Але бірмінгемскі Judas Priest, праіснаваўшы толькі некалькі месяцаў, распаўся пасля таго, як яго гітарыст скончыў жыццё самагубствам. Гэты калектыў быў вядомы і Даўнінгу, бо ён аднойчы праходзіў там праслухоўванне (праўда, няўдалае). Са згоды астатніх удзельнікаў старога гурта квартэт атрымаў назву Judas Priest. Гурт адзначыў свой дзень нараджэння першым канцэртам, які адбыўся 16 сакавіка 1971 года ў залі «Сэнт Джонз Хол» у горадзе Эсінгтан. У залі было не болей за 70 чалавек, але пачаткоўцы былі добра прынятыя, што дазволіла гурту ў той вечар зарабіць 6 фунтаў стэрлінгаў.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Judas Priest