Сітнік сплюшчаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Juncus compressus)
Сітнік сплюшчаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Juncus compressus Jacq., 1762


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39260
NCBI  223661
EOL  631111
IPNI  442830-1
TPL  kew-314772

Сітнік сплюшчаны[3][4] (Juncus compressus) — від кветкавых раслін роду Сітнік (Juncus) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна, 10—30 см вышынёй. Сцёблы пляскатыя, ля аснавання акружаны светла-бурымі лістаноснымі похвамі. Суквецце парасонападобнае, вельмі няшчыльнае. Лісточкі калякветніка па краі шырока перапончатыя, чырванаватыя або бурыя, на спінцы зялёныя. Каробачка прыкметна перавышае калякветнік, круглява-3-гранная, амаль шарападобная[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі; натуралізаваны ў Канадзе і ЗША[5][6][7].

Ва Украіне від расце на лугах, балотах, берагах вадаёмаў — на ўсёй тэрыторыі[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 413. (руск.) (укр.)
  5. Euro+Med Plantbase. (англ.)
  6. Plants of the World Online — Kew Science. (англ.)
  7. Germplasm Resources Information Network. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ситник сплюснутый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)