K2-18

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
K2-18
Зорка
Leo constellation map ru lite.png
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып Адзіночная зорка
Прамое ўзыходжанне 11гадз 30мін 14,510с
Схіленне +07° 35′ 18,21″
Адлегласць 110.8 св. гадоў (34 пк) [1]
Бачная зорная велічыня (V) 13,50[2]
Сузор’е Леў
Характарыстыкі
Спектральны клас M2,5V[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 0,359±0,047 [1] M
Тэмпература 3457±39 [1] K
Металічнасць [Fe/H]=0,12±0,16[1]
Інфармацыя ў базах даных
SIMBAD даныя
Крыніцы: [2]

КаардынатыSky map 11гадз 30мін 14,510с_+07° 35′ 18,21″

K2-18 (EPIC 201912552) — зорка ў сузор’і Льва. Знаходзіцца на адлегласці каля 110 светлавых гадоў ад Сонца. Вакол зоркі абарочваюцца, як мінімум, дзве планеты.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

K2-18 — зорка 13,5 бачнай зорнай велічыні[2] і не бачная няўзброеным вокам. Яе можна назіраць у заходняй частцы сузор’я Леў, побач з зоркай Вольф 359. Упершыню ў астранамічнай літаратуры згадваецца ў каталогу 2MASS, апублікаваным ў 2003 годзе. K2-18 ўяўляе сабой цьмяны чырвоны карлік. Яе маса і радыус роўныя 35 % і 41 % сонечных адпаведна. Тэмпература паверхні зоркі роўная прыблізна 3457 кельвінам, гэта амаль напалову менш, чым тэмпература Сонца.[1]

Планетныя сістэма[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе камандай астраномаў, якія працуюць з фотаметрычнымі дадзенымі ў рамках праекта Kepler-K2, было абвешчана аб адкрыцці[3] планеты K2-18 b ў сістэме. Назіранні з дапамогай касмічнага тэлескопа «Спітцэр» пацвердзілі яе існаванне ў 2016 годзе[4]. Яна мае радыус, роўны 2,28 радыусаў Зямлі, здзяйсняючы поўны абарот вакол бацькоўскай зоркі за 33 сутак. Астраномы з дапамогай спектрографа HARPS вызначылі масу планеты: яна была роўнай васьмі масам Зямлі[5]. Таксама дзякуючы гэтым назіранням была знойдзена другая планета — K2-18 c. Яна ўяўляе сабой суперзямлю, размешчаную на блізкай арбіце да бацькоўскай зорцы. Яе маса роўная 7,5 масы нашай планеты.

Планета



Маса



(M)
Радыус



(R)
Перыяд звароту



(дзён)
Вялікая паўвось



арбіты
(а.е.)
Эксцэнтрысытэт



арбіты
b 8,92 2,19 32,93963 0,143 0,43
c 7,5 - 8,962 0,06 0,47

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Paula Sarkis et al. The CARMENES search for exoplanets around M dwarfs: A low-mass planet in the temperate zone of the nearby K2-18 (англ.) . Arxiv.org (4 мая 2018). Праверана 7 чэрвеня 2018.
  2. 2,0 2,1 2,2 SIMBAD (англ.) . — K2-18 у базе даных SIMBAD. Праверана 7 чэрвеня 2018.
  3. Benjamin T. Montet et al. Stellar and Planetary Properties of K2 Campaign 1 Candidates and Validation of 17 Planets, Including a Planet Receiving Earth-like Insolation (англ.) . Arxiv.org (14 верасня 2015). Праверана 7 чэрвеня 2018.
  4. Björn Benneke et al. Spitzer Observations Confirm and Rescue the Habitable-Zone Super-Earth K2-18b for Future Characterization (англ.) . Arxiv.org (24 кастрычніка 2016). Праверана 7 чэрвеня 2018.
  5. R. Cloutier et al. Characterization of the K2-18 multi-planetary system with HARPS: A habitable zone super-Earth and discovery of a second, warm super-Earth on a non-coplanar orbit (англ.) . Arxiv.org (13 ліпеня 2017). Праверана 7 чэрвеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]