KHTML

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Konqueror 3.5.9 выкарыстоўвае KHTML для адлюстравання старонак

KHTML — кампанент для прагляду HTML дакументаў распрацаваны для асяроддзя KDE для UNIX-сістэм. Быў прадстаўлены ў 2000 годзе, для выкарыстання ў Konqueror, які прыйшоў на змену маналітнаму KDE File Manager. Напісаны на C++ пад ліцэнзіяй GNU LGPL. Напачатку 2000-х гадоў карпарацыя Apple выкарыстоўвала KHTML як аснову для распрацоўкі рухавіка WebKit, які ўключаны ў KDE 4.5 наўзамен KHTML. KHTML падтрымлівае большую частку стандартаў, якія адносяцца да Web, аднак з-за няпоўнай адпаведнасці DOM шматлікія DHTML-сайты не працуюць з Konqueror.

Падтрымка стандартаў[правіць | правіць зыходнік]

Праграмы, якія выкарыстоўваюць KHTML[правіць | правіць зыходнік]

  • Konqueror — web-браўзер і файлавы менеджар KDE
  • KMail — выкарыстоўвае KHTML для адлюстравання HTML-лістоў
  • KHelpCenter — прагляднік дакументацыі KDE
  • Akregator — выкарыстоўвае KHTML для адлюстравання поўных артыкулаў ва ўбудаваным браўзеры
  • Amarok — з дапамогай KHTML адлюстроўвае інфармацыю пра прайграваную выяву
  • Embedded Konqueror — web-браўзер для КПК і іншых убудаваных сістэм
  • ABrowse — вэб-браўзер для Syllable OS (былая AtheOS)
  • Nokia Series 60 browser — web-браўзер для мабільных тэлефонаў Nokia S60. [1] Архівавана 6 жніўня 2014.